Пра гэта паведаміў кіраўнік Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека Расіі (Расспажыўнагляд) Генадзь Анішчанка 9 чэрвеня ў эфіры тэлеканала «Вести 24», перадае РІА Новости.
«Сёння я гэты спіс пашырыў, і на гэты час практычна ўся малочная прадукцыя беларуская забаронена для ўвозу ў Расію», — сказаў Г.Анішчанка. Паводле яго слоў, цяпер забарона распаўсюджваецца на прадукцыю больш як тысячы найменняў, «за выключэннем 50‑60 пазіцый».
Першы спіс ад 6 чэрвеня складаўся з больш як 500 відаў і найменняў малочнай прадукцыі з Беларусі. Забарона звязана з тым, што вытворцы не перааформілі дазвольную дакументацыю ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту, якія ўвайшлі у сілу яшчэ ў снежні 2008 года.
«Відаць, астаткавае, уласцівае ўсім нам скрышальнае нежаданне выконваць заканадаўства любымі сродкамі адыграла злы жарт з нашымі беларускімі суседзямі», — заявіў Г.Анішчанка, зазначыўшы, што Расспажыўнагляд цярпеў парушэнні тэхрэгламенту беларускімі вытворцамі амаль паўгода.
«Трэба памятаць, што Расія за гэтую прадукцыю плаціць паўнаважкім расійскім рублём, і хацелася б, каб на гэтыя грошы да нас прыходзіла тая прадукцыя, якая адпавядае нашым нацыянальным нормам», — падкрэсліў расійскі чыноўнік.
У прэс‑рэлізе Расспажыўнагляда ад 9 чэрвеня зазначаецца, што ўпраўленні службы па Бранскай і Смаленскай абласцях з парушэннем устаноўленага парадку выдалі большасць санітарна‑эпідэміялагічных заключэнняў на малако і малочную прадукцыю беларускай вытворчасці. Размова ідзе аб невыкананні патрабаванняў федэральнага закона ад 12 чэрвеня 2008 года «Тэхнічны рэгламент на малако і малочную прадукцыю».
«Улічваючы, што абарот малака і малочнай прадукцыі, якая выпускаецца з парушэннямі патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту, уяўляе непасрэдную пагрозу нанясення шкоды жыццю, здароўю грамадзян, галоўным дзяржаўным санітарным урачом Расійскай Федэрацыі прынята рашэнне аб прыпыненні да асаблівага распараджэння дзеяння санітарна‑эпідэміялагічных заключэнняў на малако і малочную прадукцыю вытворчасці Рэспублікі Беларусь», — зазначаецца ў паведамленні.
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў 9 чэрвеня, што прынятыя меры не з’яўляюцца санкцыямі. «Гэта мера, якая прадыктавана выключна клопатам аб здароўі нашых спажыўцоў», — падкрэсліў міністр.




Хоць кіслае вазьміце ... на апахмелку, бля!
Наколькі мне вядома, до 75% малака ў нас - з парашку.
Тая ж песня і з ншымі прадуктамі.
Нядаўна Вы мяне пасылалі задаволіць цікаўнасць па якасці малочнай прадукцыі ў дзяржстандарты. Ціпа, напісанаму- верыць. Але, як Вы патлумачыце наступную інфармацыю ад галоўнага спэцыяліста вучэбна-досьледнай гаспадаркі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Андрэя Юркова http://www.svaboda.org/content/transcript/1750620.html ?
У папярэднім допісе памылка. Трэба http://www.svaboda.org/content/article/1751503.html
Па вашай спасылцы ніякага Юркова не знайшоў і хто ен такі ня ведаю. Чытаць жа артыкул на Свабодзе няма часу, мяне болей факты цікавяць, чым бла-бла-бла паважаных гасьцеў, а фактаў тамака ня бачна.
Знайдзіце сапраўдную спасылку і я паспрабую нешта патлумачыць, калі буду нешта ведаць па вашаму пытаньню. Але толькі ў суботу-нядзелю, бо праз гадзіну з братамі едзем на рыбалку.
Наконт невыкананьня стандартаў? Ен пэўна слаба арыентуецца ў тэме. Хай бы падаў прыклады. Пра антыбіентыкі няма што каментаваць - можа ў той гаспадарцы, дзе ен галоўным сьпецыялістам так і адбываецца, але на колькі мне вядома ўжо 3 гады таму малакавозы, дзе ў малацэ былі заўважаныя антыбіетыкі, ійшлі з павротам. Раней так, не спрачаюся, малака не хапала і калі малако не прымаў адзін завод, гаспадарка сьмела вязла на іньшы, меньш пераборлівы. Увогуле заводы пасылалі свае малакавозы за 350-400 кіламетраў па малако. Уявіце сабекошт. Не хапала яго страшна. Калі б ен гэтае напісаў колькі гадоў таму, я б не спрачаўся, так было, але ўжо даўна ня так. Малака зараз хапае ўсім заводам і завод дбае аб сваім іміджы. Зараз ен мае магчымасьць купдяць тое, што яму патрэбна. Вы спытайце на заводах пра сухое малако, якое, калі пару гадоў таму пачаліся праблемы з пастаўкамі на Расею, пачалі экспартаваць ў далекае замежжа. Па першаму часу на заводах ня ведалі нават, што гэта за аналізы ад іх патрабуюць зрабіць. Лябаранты нават ня ведалі, што існуюць такія тэсты. але тое было гады 2-3 таму (на розных заводах па рознаму).
Калі есьць цікавасьць можна дамовіцца з якім заводам і на свае вочы ўбачыце, ху есьць ху.
Дарэчы паглядзеў па вашай спасылцы на гэтага галоўнага сьпэцыяліста: http://www.svaboda.org/search/?k=%22%D0%90%D0%BD%D0%B4%D1%80%D1%8D%D0%B9%20%D0%AE%D1%80%D0%BA%D0%BE%D1%9E%22&ob=1&p=1&df=01.01.0001&dt=01.01.0001 Ен аказваецца шчэ і антыядзерны актывіст і незалежны эканаміст інвалідаў-вазочнікаў Магілеўскай вобласьці. Як паўсюль пасьпявае? Калі ў спадара Юркова есьць факты, хай назаве. :) З цікавасьцю пачытаю.
http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/3761/rowselect-0-10/
Зразумела, што за птушка. :)
Лічу нападкі на сп.А.Юркова дробнай помстай за камсамольцаў.
wint і(ці) Кейстут,
Лічу нападкі на сп.А.Юркова дробнай помстай за камсамольцаў.
=============
Хто такi Юркоў? Палiвальшчык брудам усяго беларускага? Адзiн з тых барацьбiтоў, якi лiча, што чым горш, тым лепш? Абхайвае ўсё беларускае i гатовы набываць, нават, расейскае, каб "хутчэй рэжым сканаў"? Ведаем такiх, але павагi ад большасцi беларусаў - яны нiколi не дачакаюцца.
Толькі на вудачку ловім і галоўнае для нас адпачынак на прыродзе, а не колькасьць "галоваў". :) Хоць, калі клюе, нашмат цікавей. Надвор'е ня лепшае было, таму ў гэты раз усяго некалькі карасеў злавілі, а потым увогуле залева пачалася. Але пасядзелі добра. :)
2klv
Ніякай помсты нейкаму Юркова з майго боку не было і быць не магло, я даведаўся аб існаваньні гэтага экспэрта толькі з вашай спасылкі. :) І ўвогуле, за якіх камсамольцаў я павінен быў помсьціць???????????? + дзе з майго боку нападкі? Тое, што я даў спасылку на экспэрта, нападкі? :) Мне сьмешна.
Зараз ідзе сур'езная барацьба за беларускія малочныя заводы. Я не жартую. Чалавек выразна гуляе за расейцаў, скажаючы факты. Мае адносіны да гэтага вельмі адмоўныя, а ен яшчэ з'яўляецца прадстаўніком "дэмакратычных сілаў". Фтопку такіх прадстаўнікоў. Дарэчы, мой адказ вас задаволіў?
2Danik
Вы - алігарх! "Бабушкіну крынку" купілі! :) Ніколі ня шкодзіць чытаць на ўпакоўцы срокі прыдатнасьці і дату вырабу. Завод тут можа быць зусім не пры чым. У гандлі шчэ тыя працуюць. :)