Усяго патроху99

Па той бок Вялікай малочнай сцяны

Журналісты «НН» наведалі Смаленск у пошуках беларускага малака.

Сучасныя расіяне называюць Смаленск сваім заходнім шчытом. Аднак сёння горад бароніць абшары РФ ад даволі незвычайнага ворага: беларускага малака. Змаганне не абяцае быць лёгкім — за апошнія гады Смаленшчына ператварылася ў сапраўдны бастыён беларускай малочнай прадукцыі, якая заняла трывалыя пазіцыі на паліцах мясцовых крамаў.

Журналісты «НН» наведалі Смаленск 12 чэрвеня, акурат на Дзень Расіі. Раз-пораз у цэнтры места можна было сустрэць дзяцей з расійскімі сцяжкамі ў руках ды аўтамабілі са стужкамі-трыкалорамі, прымацаванымі да антэнаў. Са сцяны будынку ў цэнтры горада пра свята інфармаваў вялізны банер з выявай сабора Васіля Блажэннага ды двухгаловага арла. Прыгледзеўшыся да банера ўважлівей, можна было заўважыць, што знізу да яго прыляпілася рэклама смаленскага гандлёвага дому «Белшына».

Падыходзім да іншай, даволі буйной крамы ў ажыўленым цэнтры, якая належыць мясцоваму прадпрымальніку. Прадавачка старанна раскладае ў вітрыне-лядоўні ўсялякія малочныя ласункі. Прыглядаемся і дзівуемся: прадукцыя — спрэс беларуская! І не толькі малочныя прадукты, але і мясныя.

Такому багатаму асартыменту магла б пазайздросціць любая мінская крама — тавары прывезеныя з самых розных рэгіёнаў Беларусі, многія з іх у сталіцы і не пабачыш.
Мы запытваемся: чаму ў вас прапануецца так шмат беларускага? «Гэта ўжо толькі рэшта, — прыязна адказвае прадавачка. — Як бачыце, беларускую ўжо замяняе нашая прадукцыя».

Як выяўляецца, крама адмыслова спецыялізуецца на прадуктах з заходняй краіны-суседкі, і ўжо мае сталае кола кліентаў, якія кіруюцца слоганам «набывайце беларускае». Чаму так? «Таму што карыстаецца попытам.

Пакупнікі кажуць, што беларуская прадукцыя смачней, больш якасная.
Па цане прымальная. Абмежаванне на ўвоз малака для крамы нявыгаднае, бо пакупнікі прызвычаіліся да беларускай прадукцыі», — тлумачыць жанчына. Што будзеце рабіць, калі абмежаванне будзе працягвацца? «Будзем прадаваць нашую прадукцыю, расійскую!» — смяецца прадавачка. — «Іншай альтэрнатывы няма».

Пахадзіўшы па смаленскіх крамах, разумееш, што расійскі ўрад нанёс сапраўды балючы ўдар па беларускіх вытворцах. Прысутнасць беларускай прадукцыі тут відавочная. І праблема не толькі ў тым, што беларускія малаказаводы згубяць летнюю расійскую выручку. Сваё месца на расійскім рынку беларуская малочная прамысловасць заваёўвала не адзін год, а тут цалкам згубіла яго за нейкі тыдзень.

Назіраецца вельмі небяспечная тэндэнцыя: расійскія крамы масава пачалі замяняць беларускую прадукцыю айчыннай, навязваць сувязі з новымі, мясцовымі пастаўшчыкамі.
Нават калі Крэмль неўзабаве здыме свае «малочнае эмбарга», ніхто не гарантуе, што былыя гандлёвыя сувязі адновяцца хутка і ў тым самым аб’ёме.

Здавалася б, ход Крамля — пратэкцыянісцкі, аднак папулярным яго не назавеш. Прынамсі, захаплення сярод апытаных намі жыхароў Смаленска ён не выклікаў. Ад забароны на беларускі малочны экспарт пацярпелі і расійскія спажыўцы (паменеў выбар), і расійскія прадуктовыя крамы, значную частку асартымента якіх складала беларуская прадукцыя. Бадай, закрануліся яшчэ і інтарэсы транспартных фірмаў, якія перавозілі тавары з Беларусі, ды і ці мала каго яшчэ. Хоць расійская малочная прамысловасць, натуральна, будзе ў плюсе.

Але вось парадокс: беларускія малочныя прадукты хвалілі амаль усе, з кім мы размаўлялі на вуліцах Смаленска, і ў той жа час ніхто так і не здолеў сказаць уцямна, за што іх упадабаў. Але — набываюць!

Многія расійскія пакупнікі ўпарта лічаць нашыя ёгурты, сыры ды тварог «больш натуральнымі» за айчынныя. Станоўчы імідж шматпакутных беларускіх малочных прадуктаў застаецца па-партызанску нязломным.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе прайшлі затрыманні сярод кіраўніцтва2

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе прайшлі затрыманні сярод кіраўніцтва

Усе навіны →
Усе навіны

Раман Пратасевіч расказаў, якую новую прафесію плануе атрымаць найбліжэйшым часам23

«Гэта не план міру, а тэатр». Зяленскі адхіліў прапанову Расіі пра трохдзённае перамір’е8

Выкладчыку БДУ запрасілі ў Азербайджане 19 гадоў зняволення14

Новая мікрахвалевая сістэма абясшкоджвае раі дронаў за секунды7

«Голас Амерыкі» можа аднавіць вяшчанне на наступным тыдні1

Брухан пацвердзіў, што пойдзе ў спікеры Каардынацыйнай рады ад фракцыі Латушкі10

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка, дзе ён старэйшы на 31 год? Аказваецца, ён быў святаром, а яна вучылася на рэгентку31

Серб Вучыч і славак Фіца раптоўна прыхварэлі. Іх удзел у парадзе ў Маскве пад пытаннем10

Зяленскі: Украіна не можа гарантаваць бяспеку сусветных лідараў, якія прыедуць у Маскву на парад 9 мая19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе прайшлі затрыманні сярод кіраўніцтва2

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе прайшлі затрыманні сярод кіраўніцтва

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць