Моладзевы актывіст з Салігорску Іван Шыла адбыў сямідзённае пакаранне на гаўптвахце
ва Ўруччы за карыстанне мабільным тэлефонам. Тэрмін хлопец адбываў ад 19 да 26 чэрвеня.

«Акрэсціна — гэта курорт у параўнанні з «губой», — кажа Іван. —

Мяне пасадзілі ў адзіночную камеру тры на тры метры. Людзей я бачыў максімум пяць‑дзесяць хвілін у суткі, калі прыносілі ежу ці вадзілі ў прыбіральню. Днём ляжаць нельга, трэба ўвесь час сядзець, хадзіць ці стаяць. Нават адціскацца забаронена. Натуральна, што забароненыя кніжкі, газеты. Няма коўдры. Каб хоць нечым заняць сябе, лічыў да дзесяці тысяч. Бо ўсе думкі круціліся вакол вызвалення, а час ішоў надзвычай марудна».

Шыла расказвае, што гэта ці не першы выпадак у ягонай вайсковай частцы у Межыцы, калі за мабільны тэлефон саджаюць на гаўптвахту. Як правіла, абмяжоўваюцца папярэджаннем і забіраюць тэлефон. «Пакаранне несувымернае з парушэннем», — гаворыць хлопец.

Найхутчэй, што дэмбель для Івана цяпер адцягваецца на сем дзён. 29 чэрвеня роўна пяць месяцаў, як Шыла служыць у войску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?