культура. рознае
13 каментароў | 13:16, 30 чэрвеня 2009

Фота Андрэя Лянкевіча.

На гэтае лета аж шэсць садкоў у Мінску маюць беларускамоўныя групы. Пішам «аж», бо ніколі раней у апошняе дзесяцігоддзе столькі іх не было. Перавага гэтых садкоў — інтэлігентны падбор дзяцей, часам — невялікія групы. Вашы малыя будуць вучыцца разам з дзецьмі з добрых сем’яў — дзеячаў культуры, бізнэсоўцаў, дактароў, навукоўцаў. Менавіта гэтае асяроддзе выбірае для сваіх дзяцей беларускамоўныя садкі і школы ў сталіцы. Прапануем падрабязную інфармацыю, адрасы і кантакты.

Мінск

Дзіцячая дашкольная ўстанова №412 (пр.Газеты Праўда, 64а) запрашае ў старэйшую ўзроставую групу з беларускай мовай выхавання. Даведкі праз т.: (017) 271‑68‑47.

ДДУ №522 (вул.Русіянава, 23) сёлета набірае малодшую групу. Даведкі праз т.: (017) 260‑65‑01.

ДДУ №314 (вул.Багдановіча, 68а) мае рознаўзроставую групу, тут прымаюцца дзеткі сярэдняга і старэйшага ўзросту. Даведкі праз т.: (017) 234‑25‑61.

ДДУ № 534 (вул.Матусевіча, 59) — цалкам беларускамоўны садок. Даведкі праз т.: (017) 257‑76‑91.

ДДУ № 187 (вул.Кахоўская, 64а) — цалкам беларускамоўны садок. Даведкі праз т.: (017) 213‑06‑71.

ДДУ № 234 (вул.Карастаянавай, 19) набірае рознаўзроставую групу. Даведкі праз т.: (017) 288‑50‑75.

Мінчукам з Сухарава, якія жадаюць з восені 2009 г. аддаць сваіх дзяцей 3—4 гадоў у беларускамоўны садок па месцы жыхарства, можна звяртацца праз тэлефон: (29) 395‑73‑99 (Дар’я) або праз e‑mail: apalonik@gmail.com. На сёння група сфармаваная, але з часам, магчыма, з'явяцца месцы.

***

Брэст

Таксама арганізуецца беларускамоўная рознаўзроставая група ў брэсцкім дзіцячым садку. Каб яна пачала працаваць ў верасні 2010, тэлефануйце +(029) 228‑44‑68 (Мілана) або лістуйце milka-kotka@tut.by ці milka-kotka@mail.ru. Заявы трэба падаць у верасні 2009, каб у супрацоўнікаў аддзелу адукацыі быў час падрыхтавацца (у тым ліку і маральна)).

Гродна

Усе, хто жадае аддаць дзіця ў беларускамоўную групу, звяртайцеся па інфармацыю: тэл. (029) 868‑98‑82 (Ігар Кузьмініч).

Магілёў

ДДУ № 81 (Дняпроўскі бульвар, 58а (м‑н Юбілейны)) — набірае рознаўзроставую групу (4‑5 гадоў). Даведкі праз т.: (0222) 26-06-69.

Маладзечна

Тут таксама будзе беларускамоўная група. Запрашаем далучацца і дапамагаць: тэлефон у Маладзечне (01773) 5‑44‑28; (029) 575‑16‑52 (Святлана).

Калі ў іншых гарадах Беларусі арганізуецца група з беларускамоўным выхаваннем, просьба звяртацца ў Рэдакцыю — мы з радасцю паведамім пра Вашую ініцыятыву нашым чытачам, якія маюць такую ж патрэбу.

Сямён Печанко

Падзяліцца навіной:         
13 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Dzjadulja напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2009 у 14:34
М-да-а...

Усяго у Менску 576 дашкольных дзіцячых установаў (http://www.deti.by/reference/kindergarten.html), і між ніх «аж шэсць садкоў у Мінску маюць беларускамоўныя групы»...

УСЯГО: 6 з 576... У той час, як у Рэспубліцы Беларусь: Беларусаў -- 81,2%, а “русскіх” -- у 7 разоў меней, усяго толькі 11,4% (нацынальная меньшасьць).

А нядаўна-ж тут (у НН) была публікацыя “даследваньня” нейкага расейска-заклапочанага гаўнюка (выбачайце, інакш не вымаўляецца), які зь пенаю з рота даводзіў, што ў Беларусі “ушчэмляется велікій русскій язык”.
То сапраўды, як уважліва зірнеш -- то яшчэ як “ушчэмляецца”: гэтыя праклятыя беларускія нацыяналістыя маюць для сваіх дзетак ажно 6 дзіцячых садочкаў на адзін толькі Менск! Жах расейскага шавініста!!!
Дар'я Каткоўская напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2009 у 15:56
Па Сухарава.
Група сфарміраваная (аб чым сама НН і пісала ў красавіку, перадрукоўваючы Звязду), у ДС №570 вул.Чайлыткі, 8. Група перапоўненая, месцаў, нажаль, няма.
Рэдакцыя, калі ласка, папраўце артыкул.
Apalonik напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2009 у 16:38
Dzjadulja, даражэнькі, чым лаяцца, лепш нарадзіце пару беларусікаў ды стварыце белмоўную групу, як гэта зрабілі мы з Дашай у Сухарава)))
Dzjadulja напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2009 у 16:57
На Apalonik, Чэрвень 30, 2009 у 16:38
1) Ня “лаяюся”, а ў чарговы раз нагадваю, акцэнтую ўвагу на рэчаіснасьці. (Для тых, хто наведвае тут і чытае паведамленьні. Шмат хто з нашых людзёў пра гэтае забываецца. (Ня маю наўвеце аўтара нататкі)). Ці ты сам ясна ўсьведамляеш адзначаный тут факт (які старанна прыхоўваеца, замоўчваецца), што “русскіе“ ў Беларусі ёсьць менавіта “нацыянальная меньшасьць”? Бо з жыцьця бачу, што шмат хто з маіх суразмоўцаў, калі я ім гэтае кажу, вырачаюць вочы: “Ды што ты кажаш? Ня можа таго быць!” (Настолькі нашыя людзі прызвычаеныя да паўсюднае “русіфікацыі-расеізацыі”! :-( )
2) А наконт «лепш нарадзіце...»
Здаецца, мне ўжо ці ня варта. ;-) Што нарабіў, то ўжо нарабіў. :-)
sionnia напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2009 у 18:43
Dzjadulja, а што нарабілі-то?
Разбурыце сумневы, пахваліцеся дзеткамі-беларусікамі!
magadan напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2009 у 20:19
Дзядуля, мы вельмі радыя, што вы дайшлі да гэтага самі, уявіце сабе, што гэта настолькі відавочна, што ваш крык выглядае смешна. Не кто віноват, а что делать. Як сказаў вялікі рускі класік.
Ева напiсаў(ла) Лiпень 1, 2009 у 9:55
Пасьля навучаньня ў адным з такіх цалкам нібыта беларускамоўных садкоў, мой дзіцёнак навучыўся лаяцца матам па-расейску,што раней ніколі не было,калі ён быў у расейскамоўным садку. А што да падбору дязцей, так мы былі адныя беларускамоўныя ў групе.

Шаноўныя бацькі, галоўнае не мова ў садку, а выхавацелька і як ставяцца да вашага дзіцёнка і чаму яго змогуць навучыць і выхаваць. Ён там праводзіць больш часу, чым з Вамі. А мову можна вывучыць любымі іншымі спосабамі. З беларускай мовай, але кепскай выхавацелькай ваш дзіцёнак не будзе сябе лепш пачуваць. Выбірайце якасныя рэчы заўсёды.
Sionnia напiсаў(ла) Лiпень 1, 2009 у 11:02
Ева, "АДНЫЯ беларускамоўныя ў групе"? Прабачце, не веру.
Ігар зь Менску напiсаў(ла) Лiпень 1, 2009 у 11:20
Нічога дзіўнага. У клясе майго сына ў беларускамоўнай гімназіі з дваццаці дзетак толькі двое з беларускамоўных сем'яў. Мова зносінаў паміж дзецьмі ў гімназіі - адназначна расейская. І тут няма дзіва, асабліва з улікам таго, што большасьць настаўнікаў між сабой кантактуюць па-расейску...
Але ніколі не шкадаваў пра тое, што сын вучыцца па-беларуску.
магадан напiсаў(ла) Лiпень 1, 2009 у 11:53
калі я вучыўся у белмоўнай гімназіі - у нас ніхто у класе не размаўляў па беларуску - праўда мы з сябрамі спрабавалі пачынаць - але цалкам перайсці на родную наважыўся я пазней.
Цяпер жа там у класе заўсёды есць пару-тройку белмоўных. і яшчэ з дсятак тых, што з белмоўным белмоўныя таксама
сітуацыя мяняецца - гэта тыя, што нарадзіліся ў гады незалежнасці.
Madam напiсаў(ла) Лiпень 1, 2009 у 12:28
Гэта вельмі добрая навіна! Галоўнае - пачатак і каб потым не спынілася гэта дзейнасць. У нас ужо быў такі год (у васьмідзесятых гадах), калі ствараліся беларускамоўныя класы. Мы аддалі туды свайго малодшага сына у першы клас, і гэтыя класы праіснавалі толькі адзін год. А потым усё вярнулася на "кругі свая".
Георгий напiсаў(ла) Лiпень 2, 2009 у 4:35
Чаму Вицьбеск у игноры - каго спытаць?
Цікаўлюся напiсаў(ла) Лiпень 3, 2009 у 14:26
To Георгий:
А што вы зрабілі ў Віцебску?
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).