Афіша Мінск
даслана чытачом | 3 каментары Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы | 12:00, 2 лiпеня 2009

7 ліпеня 1882 года (па новаму стылю) у самым цэнтры Беларусі, у фальварку Вязынка, з’явіўся на свет Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Здарылася гэта амаль на свята Івана Купалы, і потым, калі паэту, паводле беларускай традыцыі, спатрэбіцца псеўданім, ён спыніцца на гэтым адзіным — Янка Купала.

Да нашага часу жыве ў славян легенда пра тое, што ў самую кароткую летнюю ноч, у ноч на Івана Купалу, калі здзяйсняюцца самыя неверагодныя цуды, зацвітае на імгненне кветка папараці. Хто яе знойдзе — знойдзе і шчасце. Народнае павер’е сцвярджае: паміж лісцямі, падобнымі на крылы арла, нараджаецца на свет вогненная кветка. І толькі чалавек са смелым сэрцам і чыстай душой адважыцца сарваць кветку і не забаіцца ўступіць у двубой з нячыстай сілай, але ўжо тады смельчаку будуць падуладныя ўсе таямніцы і чары. З гэтай легенды і пачынаецца мастацкі свет Янкі Купалы, яе водгулле чуецца ва ўсёй яго творчасці.

Завяршалася купальскае свята назіраннем за ўзыходам сонца. Яно нібы «гуляла», пералівалася, дзялілася на некалькі частак, якія разбягаліся і зноў зыходзіліся ў адзінае кола. Свята Купалле — гімн сонцу, напамін пра тое, што святло заўсёды перасільвае цемру.

ПРАГРАМА СВЯТКАВАННЯ

18.00 — купальскія песні з элементамі традыцыйнага абраду ў выкананні этнагурта «Ветах».

19.00 — літаратурна-музычная праграма «Казкай векаў блізкіх і далёкіх клічам, сонца, цябе…» — песні на словы Янкі Купалы і музычныя кампазіцыі прагучаць у выкананні беларускіх артыстаў:

19.00 — гурта «Alta mente»,

19.40 — Алеся Камоцкага,

20.20 — дуэта «Аксаміт»,

20.50 — Дар’і Кадамскай,

21.30 — Андрэя Касцені,

22.10 — Таццяны Беланогай,

22.50 — Яраша Малішэўскага.

У праграме пляценне купальскіх вянкоў, пошукі папараць-кветкі, майстар-клас старадаўніх беларускіх танцаў суполкі «Гістрыён» ў суправаджэнні гурта «Пераплут».

Кошт: 3 000 рубл.

P.S. Для Іванаў уваход вольны, для Марый таксама, але толькі ў тым выпадку, калі яны прыдуць у нацыянальных строях і з купальскімі вянкамі.

Падзяліцца навіной:         
3 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Alecha напiсаў(ла) Лiпень 2, 2009 у 12:34
Усё ж такі незразумела, калі? 6га ці 7га ліпеня ўсё будзе адбывацца?
Сяржук напiсаў(ла) Лiпень 2, 2009 у 12:40
так свята 7 лiпеня?
Zhauranak напiсаў(ла) Лiпень 2, 2009 у 18:19
А для Янаў?
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).