Падазраванымі ва ўчыненні выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008 году пабывала 120 чалавек. Следства вядзецца кругласутачна, заяўляюць у кіраўніцтве МУС.
Падазраванымі ва ўчыненні выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008 году пабывала 120 чалавек. Следства вядзецца кругласутачна, заяўляюць у кіраўніцтве МУС.
Начальнік упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС Алег Пякарскі паведаміў Інтэрфаксу, што за год пасля выбуху на леташні Дзень незалежнасці ў Мінску ў якасці падазраваных па гэтай крымінальнай справе прайшлі 120 чалавек.
Іх трымалі па 10 сутак ў сіза, але потым выявілася, што ніхто зь іх не датычны да арганізацыі выбуху.
Адбіткі пальцаў узятыя ў 1,3 мільёна чалавек. 12 тысяч чалавек адмовіліся ад гэтай працэдуры.
Цяпер следства мае яшчэ 2 версіі злачынства, 3 версіі лічацца адпрацаванымі.
Следства мае псіхалагічны партрэт злачынцы, але дакладнага фотаробата не мае і не выключае, што ён пакінуў межы Беларусі.
Тым не менш начальнік мінскай міліцыі Леанід Фармагей запэўнівае: праца па раскрыцці злачынства ідзе планава і ўпэўнена, у міліцыі дастаткова слядоў чалавека, які вырабіў выбуховае прыстасаванне.
Каментары