(паводле Ўладзіміра Арлова)


Уладзімір Арлоў, фота з byblogger.net

Заўвага. Адразу папярэджваю, гэтыя даволі банальныя парады не маюць універсальнага характару і найперш карысныя для мяне самога.

1. Сумнявацца, але перадусім давяраць сваёй уласнай інтуіцыі.

2. Ніколі не вынаходзіць рэцэптаў кшталту «як пісаць апавяданні» або «як пісаць вершы».

3. Абавязкова мець чарнавік.

4. Пісаць чарнавік асадкай, а перапісваць начыста на камп’ютары. У першым і другім разе дзейнічаюць абсалютна розныя «механізмы» таго, што ўмоўна называюць творчасцю.

5. Чытаць напісанае ўголас (найлепей самому сабе).

6. Не дзяліцца планамі і сюжэтамі, бо тады здзейсніць іх будзе шматкроць цяжэй.

7. Не пісаць нападпітку.

8. Не пісаць уначы.

9. Умець радавацца поспеху калегаў (ведаю нямала тых, чый талент з’ела зайздрасць).

10. Памятаць, што адрозна ад каньяку рукапісы з гадамі не набіраюць новых зорачак.

Уладзімір Арлоў. Пісьменнік, гісторык. Аўтар кніг на гістарычную тэматыку «Краіна Беларусь», «Адкуль наш род», а таксама зборнікаў аповесцяў і апавяданняў «Ордэн Белай Мышы» і «Каханак яе Вялікасці». Творы Арлова перакладаліся больш чым на 25 моваў свету. Кнігі «Таямніцы полацкай гісторыі» і «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў спіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагоддзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газетай «Наша Ніва». Неўзабаве мае выйсці кніга паэзіі «Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся».

Глядзі яшчэ:
10 запаветаў тэлевядоўцы (паводле Вольгі Данішэвіч)
11 запаветаў сучаснага мастака (паводле Адама Глобуса)
10 запаветаў блогера (паводле Марыі Мартысевіч)
10 запаветаў прафесійнага журналіста (паводле Віктара Марціновіча)
10 запаветаў прафесійнага кінасцэнарыста (паводле Андрэя Курэйчыка)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0