Усяго патроху
даслана на сайт | 21 каментар Марына Маліноўская | 09:31, 23 лiпеня 2009

Паведамленне міністра культуры Паўла Латушкі пра перавод справаводства Міністэрства культуры на беларускую мову ўжо абляцела беларускія медыі і парадавала нацыянальна арыентаваных суайчыннікаў.

Яшчэ больш цешыць той, што тэндэнцыю падтрымаў прыватны бізнэс. Так, на сайце мінскай юрыдычнай фірмы «ЮрЗнак» на гэтым тыдні з'явілася адмысловая прапанова замаўляць юрыдычныя паслугі па-беларуску, больш таго, на беларускамоўныя замовы прадастаўляюцца зніжкі.

Сфера паслуг b2b на сённяшні дзень фактычна цалкам расейскамоўная, што абумоўлена попытам і мовай пераважнай большасці нарматыўнах дакументаў. Амаль такая ж сітуацыя і ў сферы дзяржаўнага кіравання.

Адна ж з першасных задач на шляху да беларускай мовы як мовы дзяржаўнай дэ-факта – увесці яе ў сферу ўжывання дзяржаўнага кіравання, бізнэсу і навучання.

То ідэі не новыя, агучаныя, у тым ліку, у Стратэгіі развіцця беларуская мовы ў ХХІ стагоддзі, распрацаванай Таварыствам беларускай мовы. Але гэта ідэі, якія пакуль належна не рэалізаваныя. Менавіта таму паведамленні міністра культуры і мінскіх юрыстаў радуюць і абнадзейваюць.

Невядома, калі будуць рэалізаваны амбітныя планы міністра культуры і колькі беларускамоўных замоў атрымаюць ТАА «ЮрЗнак», але дакладна вядома,

што без такіх вялікіх і малых крокаў беларуская Беларусь немагчымая.

Размаўляйце, замаўляце, пытайце па-беларуску! Будзьма беларусамі! Паспрабуйце, Вам спадабаецца.

Падзяліцца навіной:         
21 каментар падпіска на каментары   каментары праз RSS  
zm напiсаў(ла) Лiпень 23, 2009 у 9:44
будзе ўсё ок тады калі нават бомж будзе размаўляць па-беларуску
Ёлуп напiсаў(ла) Лiпень 23, 2009 у 10:35
А мне дык палепшыла б, калі курвы пачалі да мяне зьвяртацца па-наску... асабліва дзе небудзь у Галяндыі...
Сяргей напiсаў(ла) Лiпень 23, 2009 у 11:13
Праглядаў сайт Міністэртва культуры, на беларускай мове толькі адна навіна. На 99,99 % рускамоўны сайт.
Паважаныя сябры, не трэба баяцца звяртацца па пытаннях мовы праз формы зваротнай сувязі сайтаў ці е-mail, у
большасці дзяржаўных устаноў такія паведамленні прыраўнаваны да афіцыйных зваротаў грамадзян (калі яны не
ананімныя) і іх павінны правесці праз канцелярыю і даць адказ. Дакладна ведаю, што такія звароты прыносілі добрыя вынікі.
Henik напiсаў(ла) Лiпень 23, 2009 у 12:18
2 zm
Nie, nia budzie usio ok. Ale razmaulac treba pa-bielarusku. I navat bomz budzie razmaulac pa-bielarusku.A prablemy zastanucca ci zamieniacca na insyja.
Сяргей Сахараў напiсаў(ла) Лiпень 23, 2009 у 12:22
У працяг - а дакладней, да першакрыніцаў - інфармацыйнае нагоды: вельмі паважаная і аўтарытэтная ў Менску юрыдычная кампанія "Сьцепаноўскі, Папакуль і партнэры" ўжо некалькі год працуе з шэрагам кліентаў па-беларуску (напрыклад, з нашай кампаніяй). І вельмі актыўна беларусізуе як унутранае, так і зьнешняе справаводзтва. Да таго ж, супрацоўнікі кампаніі міжсобку размаўляюць на белмове (http://spplaw.by/be/).
Apalonik напiсаў(ла) Лiпень 23, 2009 у 12:28
Тэндэнцыю падтрымаў прыватны бізнэс - гэта няправільныя словы. Хутчэй Латушка падтрымаў яе. І, думаю, ў бліжэйшыя гады шмат хто будзе в ы м у ш а н ы зрабіць тое самае. Здаўна ведаю юрыдычную фірму, якая белмоўны варыянт сайту, візытоўкі, часткова карыстаецца мовай у працоўных зносінах і тыя ж зьніжкі дае. Акрамя таго, запчасткі купляю ў людзей у якіх візытоўкі з пагоняй, краны - у такіх жа, мяса ў белмоўных фермераў, бульбу ў іншых і гтд амаль бясконца! Зайдзіце на рынкі, паглядзіце, колькі там рэклямы на мове! А вы тут пра тэндэнцыі!
Apalonik напiсаў(ла) Лiпень 23, 2009 у 12:35
О, сп. Сахараў напісаў пра тых жа юрыстых, якіх і я меў на ўвазе :)
Ilja напiсаў(ла) Лiпень 23, 2009 у 12:53
Было б няблага часьцей праводзіць падобную рэкляму беларускамоўных прыватных прадпрыемствў, каб кожны мог ня толькі словам ды справай, але й грашыма падтрымаць справу беларусізацыі.
Wojsza Miławid напiсаў(ла) Лiпень 23, 2009 у 12:56
«будзе ўсё ок тады калі нават бомж будзе размаўляць па-беларуску»

Будзе окей тады, калі бамжоў ня будзе ўвогуле!
Хвігею з гэных беларусізатараў…
Сяргей напiсаў(ла) Лiпень 23, 2009 у 13:32
А што ёсць такія краіны дзе няма бамжэй? Мыбыць толькі Паўночная Карэя.
Кнехт напiсаў(ла) Лiпень 23, 2009 у 14:13
2 Wojsza Miławid

Ну, Вы сказанулі! Бамжы будуць заўсёды. Бо бамжацтва - палегчаны стан існавання чалавека, калі ягоныя патрэбы зменьшаныя да мінімума (да адной).
:)
Инга напiсаў(ла) Лiпень 23, 2009 у 14:27
"navat bomz budzie razmaulac pa-bielarusku.A prablemy zastanucca ci zamieniacca na insyja".
Ну наконец то сообразили белорусы, что дело не только в мове, которую не жалуют власти.
Aleś Jurkaviec напiсаў(ла) Лiпень 23, 2009 у 16:26
Было б няблага часьцей праводзіць падобную рэкляму беларускамоўных прыватных прадпрыемствў, каб кожны мог ня толькі словам ды справай, але й грашыма падтрымаць справу беларусізацыі.
_____________________

Гэта сапраўды варта, бо ў кожнага з нас заўсёды ўзьнікаюць патрэбы нешта купіць, пракансультавацца ці яшчэ што. Я б, напрыклад, з радасьцю б задавальняў бы іх у беларускамоўных фірмах і ўстановах , абы толькі ведаць, дзе яны знаходзяцца і ці ўвогуле існуюць такія.

Уяўляю, як зараз на мае словы вызьверыцца які-небудзь Димыч. Будзе крычаць пра недапушчальнасьць дыскрымінацыі "русскоязычных". :))
Sjarzhuk напiсаў(ла) Лiпень 23, 2009 у 16:52
Патрэбна скласьці сьпіс беларускамоўных кантораў а прадпрымальнікаў ды распаўсюдзіць яго

Прадпрымальнікі, займіцеся, калі ласка!
Ёлуп напiсаў(ла) Лiпень 23, 2009 у 17:25
Ага... а пасьля згодна таго сьпісу пачнуцца праверкі розных кантрольных установаў...
Марыя Саладухіна напiсаў(ла) Лiпень 23, 2009 у 18:40
Мне вельмі падабаецца ідэя. Сярод рускамоўнага насельніцтва таксама ёсць нямала прыхільнікаў беларускай мовы. Думаю, гэта паслуга можа прывабіць дадатковых кліентаў пры іншых роўных умовах.
Алеся напiсаў(ла) Лiпень 23, 2009 у 20:16
дзіўна, што на Беларусі навінай з'яўляецца прапанова аказаць паслугі па-беларуску ці зрабіць дакумент у міністэрстве па-беларуску (што тут такога - не па-кітайску ж :) Вось яно як.. але ж прыемна прачытаць - такія навіны натхняюць. хаця было б лепш калі такія рэчы не былі навінамі, а нармальнай з'явай. ну, дасць Бог...
Дзімка напiсаў(ла) Лiпень 23, 2009 у 20:26
я - за! чаму ужо тыя, хто прадае пыласосы, даўно ўжываюць беларускую мову і робяць гэта брэндам, а астатнія толькі-толькі прачынаюцца? даўно пара.
ЮрЗнак напiсаў(ла) Лiпень 24, 2009 у 13:34
Шчыры дзякуй НН і ўсім падтрымаўшым! Рэспект калегам з СПП. Спадзяемся на тое, што сапраўды гэтая навіна ў хуткім часе будзе ўспрымацца выключна як нонсенс ) як тут казалі - не на кітайскай ж )
http://www.jurznak.com/2009/07/24/read-bel-about-us/
Димыч1 напiсаў(ла) Лiпень 24, 2009 у 13:51
Aleś Jurkaviec напiсаў(ла)

____________________

Гэта сапраўды варта, бо ў кожнага з нас заўсёды ўзьнікаюць патрэбы нешта купіць, пракансультавацца ці яшчэ што. Я б, напрыклад, з радасьцю б задавальняў бы іх у беларускамоўных фірмах і ўстановах , абы толькі ведаць, дзе яны знаходзяцца і ці ўвогуле існуюць такія.

Уяўляю, як зараз на мае словы вызьверыцца які-небудзь Димыч. Будзе крычаць пра недапушчальнасьць дыскрымінацыі "русскоязычных". :))


Попробуй бизнес по-белорусски и на белорусском. Я только "за".:)) И ты быстренько разоришься.:)) Может быть только после этого до тебя и всех остальных националистов в Беларуси дойдет та простая мысль, что потребитель в Беларуси, включая потребности в услугах, говорит, думает и пишет в основном по- русски.:))

Не по-белорусски, а по-русски, напоминаю еще раз всем твердолобым.:)) Такая страна. А не та, что вы придумали себе.:))
Марына напiсаў(ла) Лiпень 30, 2009 у 15:44
Ой, Димыч, ну і адкуль столькі агрэсіі, і хто тут цвердалобы :) ?
у артыкуле, наколькі я зразумела, размова ідзе не пра выключнае выкарыстанне беларускай мовы - а найперш, пра аказанне паслуг па-беларуску па жаданні спажыўца. а спажыўцы ў Беларусі розныя - і тых, хто размаўляе ці навар проста ўхваляе ўжыванне беларускай мовы ў рэкламе, прафесійных дакументах - нямала. Таму, чытайце што напісана,і не перабірайце, калі ласка, з цынізмам - - гучыць агрэсіўна.
а краіна будзе такой, якой мы яе зробім - кожны сваімі малымі ці вялікімі ўчынкамі.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).