Грамадства1010

Як на Нямізе прыгажуняў ратавалі

Супрацоўнікі МНС на руках выносілі дзяўчатаў з затопленай маршруткі.

Усё пачыналася як бяскрыўдная навальніца, а вылілася ў сапраўдны патоп. За лічаныя хвіліны Няміга ператварылася з вуліцы ў раку. Уся паводка, ад пачатку да кульмінацыі – на нашым відэа:

На ходніках вада стаяла па калена, а на праезнай частцы – дзе па пояс, дзе па грудзі, а дзе і па шыю. На пляцоўцы каля гандлёвага дому «Няміга» сабраўся вялікі натоўп цікаўных ды фотажурналістаў – яны чакалі паўтарэння учорашняй паводкі. Прырода іх чаканняў не падманула.

Неўзабаве па залітай вадой Нямізе маглі праехаць толькі грузавыя «МАЗы», ад якіх ува ўсе бакі разыходзіліся магутныя хвалі, заліваючы ўсё навокал.
Каламутная плынь вады на праезнай частцы была хуткай, нібы ў горнай рацэ – часам было складана ўтрымлівацца на нагах. Асабліва даваліся ў знакі схаваныя пад вадой прыступкі ды яміны – паслізнуцца ды ўпасці было вельмі лёгка.

У нейкі момант стварылася сапраўды небяспечная сітуацыя – вялікая маршрутка захрасла пасярэдзіне вуліцы.
Чатыры супрацоўнікі МНС пачалі выносіць людзей на руках, дастаючы іх праз вокны. Цікавая дэталь: на адным з выратаўнікоў была цішотка з надпісам «МЧС России».

Крыху далей, каля Петрапаўлаўскага сабора, спыніліся два тралейбусы. Іх пасажыраў эвакуявалі на адмысловых плытах.

Не зусім зразумела, чаму рух на Нямізе спынілі гэтак позна, хоць прадугледзець, чым скончыцца навальніца, было нескладана. Таксама выклікаюць здзіўленне кіроўцы, якія на злом галавы спрабавалі праехаць па вуліцы, а ў выніку ў самым літаральным сэнсе сядалі ў лужыну, не шкадуючы сваіх пасажыраў.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Усе навіны →
Усе навіны

АПЕК+ рэзка павялічвае здабычу нафты. Гэта ўдарыць па расійскім бюджэце4

У рэчыцкім парку ў гонар лётчыкаў часоў вайны паставілі цывільны самалёт 35-гадовага ўзросту3

Ксяндза Акалатовіча перавялі ў калонію ў дзень святкавання Вялікадня1

Прапагандысты анансавалі інтэрв'ю з усімі палякамі, асуджанымі ў Беларусі за шпіянаж4

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне7

Выдалены тэлеграм-канал школьнікаў, якія выступалі супраць пакістанскіх мігрантаў, прызналі «экстрэмісцкім»4

Прыкметна павялічылася колькасць пенсіянераў, якія працуюць5

З'явіліся ФОТЫ з выступлення Віктара Цоя ў Мінску ў 1989 годзе17

У нямецкай амбасадзе больш нельга будзе абскардзіць адмову ў візе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць