Фотакарэспандэнтка НН Юлія Дарашкевіч спусцілася ў скляпенні глыбоцкай царквы, дзе некалькі днямі раней былі знойдзены чалавечыя парэшткі.
З чацвярга ў царкве працавала сумесная следчая група з абласной віцебскай і Генеральнай пракуратураў Беларусі. Таму ні ў царкву, ні, тым больш, у сутарэнні царквы, нікога не пускалі.
Па заканчэнні працоўнага дня некалькі чалавек усё-ткі здолелі патрапіць уніз. Але на тое месца, дзе знайшлі на пачатку тыдня чалавечыя парэшткі, журналістаў не пусцілі. Затое паказалі ўсё астатняе — агромныя сутарэнні, дзе багата іншых пахаванняў розных часоў. Яны знаходзяцца як пад нагамі, так і ў нішах сценаў.
Першапачаткова гэта быў кармеліцкі касцёл. За савецкім часам у ім месціўся кансервны завод. Верагодна, што частка пахаванняў была адкрыта менавіта тады. Пахадзілі па сутарэннях і чорныя капачы — то там, то тут знаходзім адкрытыя магілы, у якіх чарапы і косткі.
Пракурор Глыбокага Анатоль Сеўрукоў у інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс» выказаў меркаванне, што няма падстаў меркаваць, што людзі, парэшткі якіх знойдзеныя ў сутарэннях царквы ў Глыбокім, былі расстраляныя.
Пахаванне ўвогуле можа адносіцца да часоў будаўніцтва храма, мяркуе ён.
Пракурорскія работнікі сцвярджаюць, што ні гільзаў, ні прыкметаў гвалтоўнай смерці пакуль не знойдзена.
Мясцовыя ж актывісты мяркуюць, што знойдзенае днямі пахаванне можа датавацца 1939 годам, а ляжаць у магіле ахвяры масавых растрэлаў. Яны нагадваюць пра знойдзены пачак ад цыгарэтаў з польскімі надпісамі, польскі пашпарт сярод спаленых папераў і як мінімум адну кулю ад нагана. Хіба манахі паляць?
Вынікі экспертызы будуць гатовыя не раней, чым праз месяц.

З чацвярга ў царкве працавала следчая група з віцебскай і генеральнай пракуратураў. © Фота Юліі Дарашкевіч

Уваход у сутарэнні ахоўваўся міліцыянтамі. © Фота Юліі Дарашкевіч

Журналістам не далі наблізіцца да экспертаў. Спусціцца ў сутарэнні ўдалося толькі ўвечары. © Фота Юліі Дарашкевіч

Вось за гэтымі сходамі і знайшлі новыя пахаванні. Але журналістам зірнуць на парэшткі не далі. © Фота Юліі Дарашкевіч

У нішы, што злева, таксама калісьці раней былі чалавечыя косткі. Справа - такая ж ніша, але пакуль не адкрытая. © Фота Юліі Дарашкевіч

Адкрытая ніша буйным планам. © Фота Юліі Дарашкевіч

А тут, магчыма, працавалі чорныя капачы - магіла парушана. © Фота Юліі Дарашкевіч

Унутры - чарапы і косткі, усё перамяшана. © Фота Юліі Дарашкевіч

Настаяцель царквы Раства Багародзіцы айцец Сергій лічыць, што гэта пахаванне манахаў. © Фота Юліі Дарашкевіч

Раней тут быў кансервавы завод. © Фота Юліі Дарашкевіч

Стоп, небяспечная зона! © Фота Юліі Дарашкевіч




Лiпень 25, 2009 у 22:38
Дык гэта калі праваслаўныя адбіралі храм у каталікоў пазабівалі ўсіх парафіянаў на чале з пробашчам .) Потым паставілі на касьцёл маскоўскія крыжы, дадалі на дах цыбулю ды абвінавацілі Каталіцкую Царкву ў гарэзіі. Што, ня ведаеце РПЦ МП?
--------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Гэтую лухту пісаў ня я, а нехта іншы! Я ўвогуле амаль двое сутак у сеціве ня быў, бо зьяжджаў на вёску!
А ў тую самую гадзіну, што быў дасланы вышэйцытаваны камэнтар ад псэўда-Danik'а, я піў зь сябрамі піва!
Тым больш, замест слова "гарэзія" я б напісаў "гэрэзыя"!
Пашпарт і гільзы - лухта!!! Пахаванне знайшоў мой знаёмы. Яго інтэрвью ёсць напрыклад у газеце \"Вячэрні Мінск\" (за панядзелак 27-га)
=======================================
Пры мне айцец Сергій Грамыка, глыбоцкі благачынны, даваў інтэрв\'ю Польскай тэлевізіі. Ён сказаў (сам чуў): гільзы былі, але не побач з трупамі, а воддаль, у іншым месцы. Я задаю пытанне ўсялякім Лёхам і яго знаёмаму з \"Вячэрняга Мінска\": чаму Вы лічыце, што гэтых нясчасных людзей павінны былі расстраляць і пакінуць побач з імі гільзы? Чаму іх не маглі закалоць штыкамі, зарэзаць, адкруціць галовы (як, напрыклад, спецназаўцы ў папулярных амерыканскіх блокбастэрах)?
Вы, Лёха, і Ваш знаёмы з \"Вячэрняга Мінска\", прыедзьце ў Глыбокае, і знайдзіце бабулек і дзядулек, якім -- за 80 гадоў. Яны -- сведкі, як ў 1941 годзе (пасля бегства бальшавікоў з Глыбокага), немцы сагналі ўсё Глыбокае і ваколіцы -- ў Беразвечча, колюшнюю катоўню НКВД, каб паказаць злачынствы бальшавікоў. Вёдры чалавечых языкоў, трупы жанчынаў з адрэзанымі грудзямі, трупы людзей абвітыя калючым дротам у ямах... Нечуваны смурод. У нішах Беразвецкага кляштара -- жыўцам замураваныя людзі... Там загінулі не толькі палякі, але і шчырыя беларускія патрыёты, сярод якіх Уладыслаў Шыран -- слынны лекар, які вясковых людзе прасіў не называць яго панам, а -- спадаром. Запытайце! Вам 85-90 -гадовыя дзядкі, якія, на шчасце, дажылі да сённяшніх дзён, распавядуць, які ён быў паважаны доктар!!! Ад Глыбокага да Дзісны! Тэрыторыя некалькіх краінаў тыпу Люксембурга! Нездарма, паводле твора ўраджэнца Глыбоччыны Тадэвуша Далэнгі Мастовіча, зняты такі фільм \"Знахар\", які кранае да слёзаў.
А вам вядома, што вязні Беразвецкай турмы НКВД (па дакументах - Глыбоцкай), не вінаватыя людзі, якіх вялі на расстрэл перад прыходам немцаў, крычалі: \"Слава Гітлеру\". Апошнія словы перад магілай.... Такі рапарт, у апраўданне за расстрэлы, напісаў Панамарэнку начальнік глыбоцкай (беразвецкай) катоўні.
А пашпарт быў! Яго забраў на сувенір адзін з валанцёраў...
Ваш знаёмы з \"Вячэрняга Мінска\" засумняваўся ў маёй кампетэнтнасці? Няхай пачытае вышэй напісанае...
У рэпартажы не хапае агульнага вонкавага выгляду царквы як першага здымка. Ня ўсе ведаюць ці памятаюць, як выглядае гэтая царква.
Мабыць трэба спыніць усе гэтыя дыскуссіі пакуль ня будзе вынікаў даследвання???? І ў мяне няма знаёмага у газеце гэтай. Ледаховіч мой знаёмы. Ён вам патэлефанаваў. І я ведаю, што вы адказалі. Адно па тэлефону, іншае в Інете? У вас розныя адказы зарыхтаваны?...
Трэба чакаць вынікі эксператў.
Вось спасылка - http://www.sb.by/post/88545/,
а ў аўторак у яго ўжо І сусветная вайна пайшла - http://www.vminsk.by/news/26/57508/.
Мо ў сераду ўвогуле скажа, што ніякіх касцей не было.
Danik, з'езді ё Глыбокае і зайдзі ў касцёл, там тое ж самае. Там замураваныя неапазнаныя рэшткі у сценах і падлозе... Толькі іх парафіяне залілі бетонам і скандальную прэссу не пусцілі. А РПЦ МП не пашанцавала, яны вырашылі быць сумленнымі( гэта ж ненармальнасць), паведамілі ў міліцыю і хацелі пахаваць людзей па чалавечы (вар'яты). Дык дзякуй вам за іх працягваючуюся доўгую смерць і перамыванне костак....
Тое ж у Міры, Нясвіжы, Бярэсце, Віцебску, Гародне, Гомеле, Магілёве, Мінску, Полацку, Барысаве... Што, асабіста Вы плачыце па гэтых магілах? Не? Займіцесь справай - хутка трэба капаць бульбу.
няхай гэныя акупанты вернуць мой касьцёл!
Дык дзякуй вам за працягваючуюся доўгую смерць і перамыванне костак маіх землякоў....