У Брэсце 25 ліпеня ў межах свята «Бярэсце-2009» адбылося адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай гісторыі горада. Яна ўстаноўлена на скрыжаванні вуліц Савецкая і Гогаля.

Гэта трох’ярусны помнік з граніту і бронзы вышынёй прыблізна 10 метраў. Ні ніжнім ярусе размешчаны 12 бронзавых шыльдачак. Яны ўтвараюць сімвалічны гадзіннік, які нібыта адмярае ход часу. На шыльдачках коратка згаданы найбольш значныя падзеі 990-гадовай гісторыі Брэста. Вышэй размешчана шэсць бронзавых фігур: тры скульптуры гістарычных дзеячаў — Вітаўта, Радзівіла Чорнага, князя Васількавіча і тры зборныя вобразы — Маці, Салдата і Летапісца. Над імі ўзвышаецца фігура Анёла-ахоўніка горада.

Кампазіцыя распрацавана брэсцкім скульптарам Аляксеем Паўлючуком у межах падрыхтоўкі горада да юбілею, які адзначаецца гэтымі днямі. Бронзавыя фігуры адлівалі на ліцейным двары саюза мастакоў і скульптараў у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?