З 28 ліпеня ўладальнікі крэдытных картак, выдадзеных беларускімі банкамі, не змогуць разлічвацца сваімі карткамі,
а таксама здымаць наяўную валюту ў банкаматах. Гэта выклікана рашэннем Нацбанка, прынятым з мэтай дэдаларызацыі беларускай эканомікі.
Хутчэй за ўсё, кліентам банкаў прыйдзецца перазаключаць дамовы.
Пакуль невядома, колькі будзе працягвацца пераафармленне і, адпаведна, праз які час, беларусы зноў змогуць скарыстацца сваімі карткамі.
Банкам прыйдзецца рабіць змены ў праграмным забеспячэнні, каб наладзіць працу крэдытных картак толькі з беларускім рублём.
З найбольшымі праблемамі сутыкнуцца беларусы, якія са сваімі крэдытнымі карткамі знаходзяцца за мяжой, і не маюць пры сабе гатоўкі. Ужо заўтра яны не змогуць правесці ніводнай разліковай аперацыі.
8 каментароў
падпісацца на каментары
чытаць каментары праз RSS
ГЕНА напiсаў(ла)
Лiпень 27, 2009 у 13:25
!@%$%&^@#%$&6 !!!!!!!!
А что будет с работниками госпредприятий у которых з/п на карточках? Заблокируют тоже?
Алесь напiсаў(ла)
Лiпень 27, 2009 у 13:59
А валютные депозиты будут отдавать валютой или рублями?
ЯМ напiсаў(ла)
Лiпень 27, 2009 у 14:04
Заблакаванымі будуць толькі валютныя крэдытныя карткі. Тыя, на якія налічваецца заробак, ніхто чапаць не збіраецца. Прынамсі пакуль што.
Выдаваць валютныя дэпазіты ў рублях - арыгінальная ідэя... Застаецца спадзявацца, што да такой рашучай і ваяўнічай дэдаларызацыі дзяржава не дойдзе.
lw напiсаў(ла)
Лiпень 27, 2009 у 14:07
Бред сивой кобылы - прекращение выдачи кредитов и соответственно приостановка овердрафта валютного на картах никак не связаны с их обслуживанием - есть деньги на карте - используйте. А автор - ссылку дайте на постановление НБ РБ где подтверждены ваши слова. Оригинал: http://www.nbrb.by/press/?nId=552
molatau напiсаў(ла)
Лiпень 27, 2009 у 14:10
Спадарства! Чытайце ўважліва! Вядзецца пра КРЭДЫТОВЫЯ карткі, а не пра дэбетовыя, на якія налічваецца зарплата.
Андрэй напiсаў(ла)
Лiпень 27, 2009 у 14:15
98% эмітаваных у Беларусі картак дэбетовыя. Той бок, іх гэтая забарона ніяк не тычыцца...
ЯМ напiсаў(ла)
Лiпень 27, 2009 у 14:25
To lw: банкі ўжо інфармуюць сваіх кліентаў пра тое, што
"В связи с изменениями в законодательстве с 28 июля 2009 г. по всем валютным кредитным карточкам будут остановлены расходные операции (получение наличных денежных средств и расчеты в торговых точках)"
(http://www.priorbank.by/default.aspx?item=r/news/bank&news=40719 )
wint напiсаў(ла)
Лiпень 27, 2009 у 23:45
2ЯМ
Менавіта крэдытным. А крэдытных на Беларусі вобмаль. Дэбетовых гэта не датычыць. Простымі словамі, калі ў вас на картцы есьць грошы, дык карыстайцеся імі вольна.
падпісацца на каментары
чытаць каментары праз RSS