Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28


Айцец Янка Абабурка, жнівень 2005 г. Фота Наталлі Гардзіенкі


Царква Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры. Фота 1970-х.

23 ліпеня 2009 г. памёр духоўны лідэр беларускай грамады ў брытанскім Манчэстэры айцец Янка Абабурка (1921—2009).

Беларускае жыццё ў Манчэстэры бярэ пачатак у 1947—1948 гадоў, калі тут з’явіліся першыя арганізацыі паваенных эмігрантаў. Ад самага пачатку ўдзел у беларускай працы браў і Янка Абабурка.

Ён паходзіў з вёскі Морач Нясвіжскага павета (сёньня Клецкі р-н Мінскай вобл.). У Морачы ў 1940 годзе ён ажаніўся, але ўжо ў 1944-м апынуўся ў Нямеччыне, адтуль — праз Францыю трапіў у Італію, у шэрагі польскага войска. Разам з іншымі вайскоўцамі Янка Абабурка быў перавезены ў Вялікабрытанію, дзе дэмабілізаваўся і ўладкаваўся на працу.

Жыў спачатку каля Брэдфарду, пазней перабраўся ў Манчэстэр, дзе далучыўся да дзейнасці мясцовага аддзелу Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі. На пачатку 1960-х, калі праваслаўныя беларусы цэлай Брытаніі засталіся без святара, Янка Абабурка выказаў жаданне прыняць святарства. Пасля спецыяльнага навучання ў Бельгіі, 13 кастрычніка 1963 г. ў нямецкім Карлсруэ ён атрымаў святарскія свячэнні.

Ад гэтага часу ў праваслаўным жыцці брытанскіх беларусаў распачаўся новы этап. Новы святар здолеў не толькі аднавіць працу раней дзейных прыходаў у Брэдфардзе, Манчэстэры, але і стварыць новыя.

Так, пад яго апеку перайшоў прыход св. Мікалая ў Нотынгеме.

Да пачатку 1970-х а. Янка Абабурка быў адзіным святаром БАПЦ на ўсю Брытанію. Ён даваў шлюбы, хрысціў і адпраўляў пахаванні не толькі ў Манчэстэры, але і па ўсёй Англіі.

У той жа час крыху наладзілася і яго асабістае жыццё. У 1966 годзе з бацькаўшчыны прыйшла сумная вестка пра смерць ягонага адзінага сына Мікалая, аднак ужо ў 1967-м а. Абабурку ўдалося запрасіць да сябе з Беларусі жонку Кацярыну. Яна стала добрай апорай жыцця святара, яго вернай спадарожніцай. Матушка Кацярына стала сапраўднай гаспадыняй і набытай з ініцыятывы святара ў 1972 годзе царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры. Гэта было выдатнае дасягненьне мясцовай беларускай грамады.

Ад таго часу цэнтр праваслаўнага беларускага жыцця ў Вялікабрытаніі трывала замацаваўся ў Манчэстэры, а стрыжнем гэтага жыцця стаў айцец Янка.

Цягам дзесяцігоддзяў ён выконваў свае святарскія абавязкі. Працягваў служыць і пасля смерці ў 1986 г. матушкі Кацярыны. Нават цяжкая хвароба, што напаткала айца Абабурку ў сярэдзіне 1990-х, не вымусіла яго цалкам адмовіцца ад працы. І на пачатку ХХІ ст. ён яшчэ на вялікія святы служыў у сваёй царкве ў Манчэстэры, нягледзячы на тое, што на службы збіраліся цяпер усё менш і менш вернікаў — мясцовая беларуская грамада імкліва змяншалася. Толькі ў апошнія гады айцец Янка быў вымушаны адмовіцца ад багаслужбаў, а царкву — плён ягонага жыцця — пазасталыя беларусы Манчэстэру былі прымушаны выставіць на продаж...

Ён адышоў, як паціху спачывае і беларускае жыццё Манчэстэру, апірышчам якога ён быў доўгія гады.

Светлая памяць, айцец Янка!

Наталля Гардзіенка

18:49, 27 лiпеня 2009

2 каментароў

слуцкія паўстанцы напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 1:03

вечная сьветлая памяць патрыёту Янку Абабурку

нацыяналіст напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 8:08

Няхай спачывае ў супакоі Пана!

Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком «Школа» знікне з эфіру на час Алімпіяды Цімашэнка не прызнала перамогі Януковіча «Коммерсантъ»: Бязмытныя пастаўкі нафты ў Беларусь могуць быць адмененыя Азербайджан правядзе дэрусіфікацыю прозвішчаў Валянціну Тарасу споўнілася б 80 Пасол Польшчы ў Беларусі адкліканы ў Варшаву для кансультацый Януковіч заняў першае месца на выбарах прэзідэнта Украіны; адрыў 3,5%
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43