Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
Абноўлена, дадаліся афіцыйныя каментары.

Шыкоўны помнік драўлянага дойлідства патынкавалі, у вокны ўставілі шклопакеты, на даху з’явіліся купалы-цыбуліны, уваход нарасцілі з выкарыстаннем сілікатных блокаў.



Царква да рамонту. Фота А. Дыбоўскага.


Царква пасля еўрарамонту. Фота globus.tut.by.

Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Гошчава занесеная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Гэтая ладная, прысадзістая, але дзівосна гарманічная цэркаўка была збудаваная ў 1838 годзе. Бачыла войны, бачыла саветы. Выстаяла. Сёлета царкву вырашылі адрамантаваць. Добрая задума — немалады ж будынак. Але што за рамонт робяць з далікатным старым дрэвам?

Помнік драўлянага дойлідства патынкавалі. У вокны ўставілі шклопакеты. На даху з’явіліся купалы-цыбуліны ў маскоўскім стылі. Больш за тое, адзін купал паўстаў там, дзе яго не было. Тамбур нарасцілі з выкарыстаннем сілікатных блокаў. А ад порціка з падвойнымі фігурнымі калонамі, што так густоўна вылучаў галоўны ўваход, не засталося і следу. Што і гаварыць пра такую драбніцу як паўцыркульныя вокны з разнымі ліштвамі, дзякуючы якім царква нібы жывая пазірала на кожнага, хто падыходзіў да яе з фасаду. Далоў і іх.

У ходзе рамонту «непапраўна змяняецца яе знешні выгляд, канструкцыі, мастацка-архітэктурнае аздабленне, што з’яўляецца парушэннем арт. 27; 28; 29; 32; 33; 36; 37; 45 Закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» ад 9 студзеня 2006 г.» — піша ў звароце да Міністэрства культуры старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Ён адзначае, што «практыка несанкцыянаваных працаў на гісторыка-культурных каштоўнасцях, змянення іх канструкцый і выгляду, у некаторых выпадках знішчэнне помнікаў, на жаль, яшчэ сустракаецца ў Беларусі».

Спадар Астаповіч лічыць, што «перашкодзіць гэтаму павінна жорсткая пазіцыя Міністэрства культуры».

З адпаведным зваротам А. Астаповіч звярнуўся таксама ў пракуратуру Івацэвіцкага раёну.

Таварыства аховы помнікаў хадайнічае пра завядзенне крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 344 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў або матэрыяльных аб’ектаў, якім можа быць прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці) ў адносінах да ўласніка гісторыка-культурнай каштоўнасці, заказчыка і падрадчыка нерэгламентаваных рамонтных прац на дадзеным аб’екце, і паводле арт. 428 (Службовая халатнасць) у дачыненні да ўпаўнаважаных супрацоўнікаў выканаўчай улады ў галіне кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

* * *

Ва Ўпраўленні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры заявілі, што праект рэканструкцыі царквы ў Гошчаве не ўзгадняўся з Мінкультуры.

У Стайкаўскім сельсавеце, да якога належыць вёска Гошчава, ад каментароў адмовіліся, параіўшы звяртацца наўпрост да святара айца Аляксандра. Але адшукаць яго не ўдалося. «Цяжка нешта на гэтую тэму каментаваць», — кажа галоўны архітэктар Івацэвіцкага раёна Святлана Грушык. Па яе словах а. Аляксандр робіць рамонт самастойна. Знайшоў сабе спонсара, прыватную асобу, які яму і дапамагае». На пытанне, ці ўзгадняліся гэтыя працы з ёй, як з галоўным архітэктарам раёну, быў адмоўны адказ.

Сямён Печанко

12:25, 28 лiпеня 2009

30 каментароў

Міхаліна напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 12:32

"А шо там - памятнік-шмамятнік - главное, шоб не хуже, чэм у другіх было" :(

Крывіч напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 12:38

Хацелі як лепш, а атрымалася як заўсёды!
Пад большымі памерамі працы лягчэй схаваць крадзяжы.

Danik напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 12:43

Адзін мурын, працаваў быў выкладчыкам у пэўным унівэрсытэце, неяк зазначыў, што слова "эўрарамонт" яму чуць абразьліва, бо які ж тады "афрарамонт"?!

Іван напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 12:57

Наколькі ж трэба мець ні густу, ні розуму, каб такое рабіць.

ПЯтро напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 13:15

Па-першае, не "дзейснага", а дзейнага, або - што горш - дзеючага....А калі проста сказаць - дык "з парушэннем заканадаўства".. Па-другое - а хто быў у гэтай цэркаўцы? Хто бачыў яе на свае вочы? Па-трэцяе - хто замовіў рамонт? А калі гэта царкоўны прыход вырашыў??? Як паводле здымка - дык шыкоўнасьці там а ні з архітэктурнага, а ні з эстэтычнага бакоў няма... Енк узнімаць трэба пры наяўнасці інфармацыі... А то, даруй Божа, да помнікаў аднясём якую заўгодна старэчу...

архiтэктар напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 13:20

вельмi цiкава, а што было у праекце на рэстаурацыю, у якiм выглядзе яго узгаднялi з камiтэтам па ахове помнiкау, хто навуковы кiраунiк праекта?

666 напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 13:20

Па Антыхрысту адрамантавалі.

Homo habilis напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 13:28

Які ж цяпер помнік ды без сілікатных блокаў? - вунь і Нясвіскі палац, і Мірскі замак, і Нацыянальная бібліятэка, і наш клуб у Гібулічах - дык чаму б і там добра не зрабіць?

ПЯтро - наўздагон напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 13:34

І яшчэ - а што акрамя "цыбулін" вершыць нашыя праваслаўныя цэрквы? І гэта не маскоўскі стыль, а Бізантыйскі... Можа быць макаўка якой небудзь, але ёсьць у гэтым выпадку - кананічна-архітэктурны пачатак, які, дарэчы відаць і на дарамонтным здымку - над алтаром якраз "цыбулінка... " І ўвогуле - хто набудаваў некалі гэтых вуглаватых вежкаў - ці ж так цэрквы будаваліся? КАЛІ ГАВОРЫМ ПРА ПАРУШЭННЕ ПЕРШАІСТОТЫ - ДЫК І ПЕРШАКРЫНІЦЫ ТРЭБА ВЕДАЦЬ:(

Анатоль Сідарэвіч напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 14:01

Цэркаўка - адна з апошніх, якую пачалі будаваць яшчэ за Уніяй. Нават за царом такога здзеку яна не перажыла. Што зробіш? Лукашэнкаўска-расейска-праваслаўны кіч: які герб, які сцяг, такія і цэрквы - поўная безгустоўшчына.

Ilja напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 14:14

Ганьба Маскоўскай РПЦ.
Гэтую арганізацыю трэба гнаць зь Беларусі пагным венікам.

Ilja напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 14:16

2 ПЯтро
Бізантыйскі стыль - гэта шаломападобныя купалы, а вось цыбуліны - менавіта МАСКОЎСКІ.

ATruta напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 14:39

ПЯтру:
Ну, я быў?
Вам мала iнфармацыi?
Нiякi "царкоўны прыход" (усiх вучыце, а самi пiшыце лабуду) нiчога не вырашае, калi гэта датычыцца помнiка архiтэктуры.
Што ж па Вашаму помнiк, калi гошчаўская царква - старэча?

ПЯтро напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 14:59

2 Ilja - дзякуй за ўвагу, але я меў на ўвазе тое, што і Вы... Цыбуліна і шолам - гэта ўсё ж не готыка (я і супраць яе не маю анічога) Сп. Сідарэвіч гэтаксама мае рацыю, але нават ў сіне-зяленай энцыкляпедыі БССР - харошым выданні што да архітэктуры - падаецца вялікая колькасьць цэркваў, пабудаваных чамусьці менавіта ў 1740 годзе - а Сп. Сідарэвіч ведае, пра што тут рэч - у 1838-ым дажываў Статут, і ад уніяцтва і сьлед быў слабы... ... Пазьней было рознага, ў тым ліку і вунія будавала па-рознаму... А тое, што патынкавалі - дык давайма лічыць, што закансервавалі, бо дрэва ёсьць дрэва...
Файна тое, што заклапаціліся гэтай тэмай многія беларусы... :)

ПЯтро напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 15:07

ATru це:
Старэча - гэта не недарэчнае, а старое, якое надта пільна просіць дапамогі... А прыход
пры жаданні сьвядомых вернікаў можа і заблакаваць... І Ваша наведванне царквы пакуль не асвятляецца, як візіт Кірылы ў Кіеў.. Я быў таксама, і што?

ГЕНА напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 15:25

видимо мозг, душа и руки у этих строителей растут из одного места.

zm напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 15:44

такая сітуацыя адносінаў прадстаўнікоў розных канфесій да аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ўжо становіцца звыйчайнай практыкай. няўжо праваслаўны святар пойдзе пад паспаліты суд?!- во дажыліся!
паглядзіце на страшыдла рэлігійнага цэнтра каля галоўнага сабору ў Менску, дзе набудавалі такое без аніякай гістарычнай прывязкі і нават звычайнага густу (гарэць тым архітэктарам у пекле). або ўзяць той жа касцёл у Граўжышках- можна было рабіць рэстаўрацыю старога драўлянага (шмат грошаў і часу але аўтэнтыка і спадчына), але збудавалі малы недалёка а стары згніў і ўжо год як зусім знік. а сінагогі, што стаяць і разбураюцца... і такіх прыкладаў цьма ў наш пост-атэістычны час... няма нічога ні святога ні чалавечага...

Zhauranak напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 15:51

Бацюшцы халодна стала.

33-ці напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 16:22

Цікава, ці хопіць у чынавенства мужнасьці даць добрага прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці гора-"сьвятара".
Напішыце адрэсу паскардзіцца.

ПЯтро напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 16:38

ТО 33-ці
www.un.org - во, маеш, Васпане, жалься:)
Успамінаю тут Я.Брыля, "У краіне райскай птушкі" - там ёсьць цікавая сітуацыя, калі мужыкі-папуасы зьбіраюцца на п'янку, дык у сваіх ум-камалях , на другім паверсе фарбуюцца ці там нешта яшчэ робяць са зьнешнасьцю - а ў гэты самы час іх жанкі тое самае робяць у падвале, хаця дакладна ведаюць, што іх на п'янку ніхто і не марыць запрасіць...
:)Навошта трэсьці вецер, шаноўны 33-ці.... А чаму не 34 - самы лоўкі танк на сьвеце (_але гэта ўжо жарт) НЕ крыўдзіся:)))

Danik напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 16:43

А што тут зьдзіўляцца? Вунь колькі цэркваў-касьцёлаў праваслаўныя МП пад сябе падрабілі. Лепш каталікі бы ім не давалі сваіх касьцёлаў на пачатку 90х. Часам прыглядзішся на сабор якісьці, на ягоную барочную ці клясычную архітэктуру, а там крыж маскоўскі стаіць ды цыбуліна. За "державу обідно"...

ПЯтро напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 16:57

Ды не Брыля, а Маўра.... Загаманіўся

Медвед напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 17:23

Во как из убогого сарая местной варварской архитектуры шедевр российского зодчества сделать! :)))

ПЯтро напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 19:01

То: Медвед напiсаў(ла) Во как из убогого сарая местной варварской архитектуры шедевр российского зодчества сделать! :)))

Медвед, пастрыжы пазногці... І ня лезь, калі ты з лесу... Тут Людзі перагаворваюцца - А калі ты ня з лесу, а з сарая - дык і вяртайся ў Казань... Вас навучыў яшчэ Іван 4...

Віталь з Менску напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 19:25

Кожны бацюшка марыць мець свой сабор Хрыста Збаўцы :) А то, што гэта за бярвення ды досачкі нейкія?
Увогуле, цэркаўка была прыгожая, трошкі нават казачная. Бацюшка, пэўна, гадаваўся ў нейкім стэрыятыпна-прапагандысцкім асяродку. Ды яшчэ можа дзе за межамі Беларусі.

Alex напiсаў(ла)

Лiпень 28, 2009 у 22:27

самодуры на местах... пипец....

Сергей Кн. напiсаў(ла)

Лiпень 29, 2009 у 9:16

Культурный варвар в поповской рясе :(((

Похожую варварскую "реконструкцию" провели и со старой православной церковью в Березе (Бресткая область). Церковь также была внесена в Государственный список и являлась памятником 19-го столетия. Впервые березовская церковь упоминается в документах 18-го столетия.
Фотографии ДО и ПОСЛЕ "реконструкции" можно посмотреть здесь
http://www.radzima.org/pub/pomnik.php?lang=by&crk=1&nazva_id=brbibiar01

Павел напiсаў(ла)

Лiпень 29, 2009 у 13:04

Достаточно одному попу "дать по рукам" и заставить его все восстановить церковь в ПЕРВОНАЧАЛЬНОМ ВИДЕ за свой счет, и желающих делать подобные "реконструкции" сразу поубавится.
Министерство культуры и Общество охраны памятников должны довести это дело до логического конца, т.е. должны поставить этого попа на место.

lolek напiсаў(ла)

Лiпень 29, 2009 у 15:12

РПЦ -- ракавая пухліна ў Беларусі. Яны будуць нішчыць усё, што ня ёсьць "істінно рускім". Якая сьвятыня наступная, сьвятыя айцы?
Праваслаўе галаўнога мозгу...

raman напiсаў(ла)

Жнiвень 1, 2009 у 14:28

Полузгніўшыя сцены сіняга савецкага колеру не надаюць месцу патрэбнай сакральнай адметнай значнасці.
А калі і заняцца адновай, хіба не ведаеце колькі каштуе такі рамонт? А хіба міністэрства выдзеляе сродкі на падобную працу? Можа айцу Аляксандру трэба было пачакаць пакуль згніе? Не, тады б у nn абмяркоўвалі чаму ён давёў помнік драўлянага дойлідства да такога стану. Не хачу пераходзіць на асобы, але вы ж самі бачыце, як шукаючы сенсацыі далёка там дзе іх няма, ператвараеце nn у жоўтую прэсу. Вам гэта патрэбна?

Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком «Школа» знікне з эфіру на час Алімпіяды Цімашэнка не прызнала перамогі Януковіча «Коммерсантъ»: Бязмытныя пастаўкі нафты ў Беларусь могуць быць адмененыя Азербайджан правядзе дэрусіфікацыю прозвішчаў Валянціну Тарасу споўнілася б 80 Пасол Польшчы ў Беларусі адкліканы ў Варшаву для кансультацый Януковіч заняў першае месца на выбарах прэзідэнта Украіны; адрыў 3,5%
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43