Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28


1 верасня 2009 года група «Ляпіс Трубяцкі» выпусціць новую кружэлку пад назвай «Культпрасвет».

Як піша «Салiдарнасць», вестка для прыхільнікаў групы стала нечаканай.

«Я лічу, што ў сучаснай медыйнай прасторы вельмі шмат непатрэбнай інфармацыі, — кажа лідэр «Ляпісаў» Сяргей Міхалок. — Пра перасоўванні артыстаў, пра іх пакупкі, пра тое, што яны збіраюцца рабіць і чаго не збіраюцца… У выніку знікае вельмі важны для актуальнага мастацтва момант нечаканасці, раптоўнасці, здзіўлення. Таму мы імкнуліся раней часу нікому нічога не распавядаць. Замест гэтага, не ведаючы адпачынку і не дасыпаючы, як стаханаўцы ля мартэнаўскі печаў, мы рэпетавалі, варажылі, шукалі нешта новае, патрошку запісваліся. І толькі калі зразумелі, што нам не сорамна за гэтыя 12 сталеліцейных трэкаў, вырашылі падзяліцца сваёй радасцю са светам».

Ужо вядома, што вокладка будзе аформленая ў эстэтыцы кубафутурызма, а партрэт Міхалка выклікае цалкам выразныя асацыяцыі з выявай Маякоўскага.

«Маякоўскі — адзін з заснавальнікаў расейскага футурызму, а мы лічым сябе «неафутурыстамі», — заяўляе Міхалок. — Нам блізкі анархічны светапогляд «старых» футурыстаў, іх бунтарства, эпатаж, плакатнасць, лозунгавасць, нам падабаецца мастацтва, накіраванае ў будучыню. Але калі Маякоўскі казаў пра аплявуху грамадскаму густу, дык мы цалкам гатовыя нанесці гэтаму густу, гэтым норавам і асновам, аперкот».

Хартыя'97

15:22, 29 лiпеня 2009

6 каментароў

Мікола напiсаў(ла)

Лiпень 29, 2009 у 15:33

"Наша Ніва" цытуе "Хартыю", якая спасылаецца на "Салідарнасць", якая ў сваю чаргу размясціла звычайны прэс-рэліз, які можна прачытаць у тым ліку і на афіцыйным сайце Ляпісаў.
"Наша Ніва" - гэта прафесіяналізм, варты смеху!

у чым праблема? напiсаў(ла)

Лiпень 29, 2009 у 15:54

дык а хто вам, Мікола, забараняе чытаць прэс-рэліз на сайце Ляпісаў?

Васіль напiсаў(ла)

Лiпень 29, 2009 у 18:48

так хочацца каб у аьбоме аказаліся беларускамоўныя трэкі

Аляксей з Тулы напiсаў(ла)

Лiпень 29, 2009 у 18:49

Вокладка файная. Цікава, на кружэлцы будуць беларускамоўныя трэкі?

ааа напiсаў(ла)

Лiпень 29, 2009 у 19:18

У потай ад фанатаў))))
вось калі б яны і самі слухалі употай ад фанатаў)))

Кнехт напiсаў(ла)

Лiпень 29, 2009 у 20:09

Правільна! Акрамя, што ўпотай запісал і выпусцілі новую кружэлку, трэба ўпотай скупіць увесь наклад і ўпотай знішчыць яго - вось гэта будзе сапраўдны "недафутурызм".
Люблю Міхалка за ягоныя ... татуіроўкі. :)

З‑за «14 лютага» і «8 Сакавіка» галандская ружа вырасце ў цане на 5—7 тысяч У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + крамольныя фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43