Улада11

Прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека адмоўлена ў наведванні Беларусі

Консульства Беларусі ў Парыжы адмовіла прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (МФПЧ) Сухайр Белхасен у атрыманні беларускай візы.

Як паведаміў БелаПАН віцэ‑прэзідэнт федэрацыі Алесь Бяляцкі, Сухайр Белхасен планавала сустрэцца ў Мінску з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і прыняць удзел у слуханнях справы аб адмове ў дзяржрэгістрацыі грамадскаму праваабарончаму аб’яднанню «Наша Вясна».

«Прычыну адмовы ў выдачы візы ёй не растлумачылі, — сказаў Бяляцкі.
— Хутчэй за ўсё, гэта звязана з судом паводле пазову «Нашай Вясны» да Міністэрства юстыцыі, і з агульным станам з правамі чалавека ў Беларусі. Міжнародная федэрацыя правоў чалавека па гэтых пытаннях займае прынцыповую пазіцыю». Дзеянні ўлад «чарговы раз паказваюць негатоўнасць беларускіх улад да дыялогу з еўрапейскай супольнасцю», лічыць праваабаронца.

Бяляцкі мае намер звярнуцца ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з запытам аб прычынах адмовы ў візе старшыні МФПЧ.

***

Сухайр Белхасен наведвала Беларусь 29 кастрычніка — 1 лістапада 2007 года. Тады яна заявіла, што «рэжым у Беларусі — адзін з самых рэпрэсіўных у Еўропе». Падчас свайго знаходжання ў Мінску кіраўнік МФПЧ накіравала афіцыйныя лісты ў Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства юстыцыі і іншыя ўстановы, у якіх прасіла аб сустрэчы з кіраўніцтвам гэтых ведамстваў. Аднак афіцыйныя асобы яе зварот праігнаравалі.

Міжнародная федэрацыя правоў чалавека — уплывовая праваабарончая арганізацыя, заснаваная ў 1922 годзе. Яна аб’ядноўвае больш за 140 праваабарончых арганізацый з розных краін. Прыярытэтнымі накірункамі дзейнасці федэрацыі з’яўляюцца барацьба за правы чалавека і абарона праваабаронцаў. За апошнія 25 гадоў федэрацыя арганізавала прыкладна паўтары тысячы місій у краіны, дзе існуюць праблемы з захаваннем правоў чалавека.

БелаПАН

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Усе навіны →
Усе навіны

Услед за прэм'ер-міністрам Індыі міністр абароны краіны таксама не паедзе на парад у Маскву5

У Гродне Палац тэкстыльшчыкаў ператварылі ў Рэйхстаг27

Раман Пратасевіч расказаў, якую новую прафесію плануе атрымаць найбліжэйшым часам23

«Гэта не план міру, а тэатр». Зяленскі адхіліў прапанову Расіі пра трохдзённае перамір’е8

Выкладчыку БДУ запрасілі ў Азербайджане 19 гадоў зняволення14

Новая мікрахвалевая сістэма абясшкоджвае раі дронаў за секунды7

«Голас Амерыкі» можа аднавіць вяшчанне на наступным тыдні1

Брухан пацвердзіў, што пойдзе ў спікеры Каардынацыйнай рады ад фракцыі Латушкі10

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка, дзе ён старэйшы на 31 год? Аказваецца, ён быў святаром, а яна вучылася на рэгентку32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць