Палітыка

Цяпер «узгодненыя навелы» разглядаюцца ведамствамі Беларусі, інтарэсы якіх будуць закранутыя, калі выбарчае заканадаўства зведае змены, сказала кіраўніца ЦВК.

У парламент Беларусі будуць прадстаўленыя прапановы па змене выбарчага заканадаўства, узгодненыя беларускімі ведамствамі і экспертамі АБСЕ. Аб гэтым у інтэрв’ю БелаПАН паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Яна нагадала, што пасля парламенцкіх выбараў у верасні 2008 года паміж АБСЕ і Беларуссю было дасягнута пагадненне аб сумеснай ацэнцы беларускага выбарчага заканадаўства і выпрацоўцы прапаноў па яго змене. У Беларусі гэтым займаўся Нацыянальны цэнтр законапраектнай дзейнасці, куды ўваходзяць эксперты ЦВК.

Цяпер «узгодненыя навелы» разглядаюцца ведамствамі Беларусі, інтарэсы якіх будуць закранутыя, калі выбарчае заканадаўства зведае змены, сказала кіраўнік ЦВК.

Лідзія Ярмошына выказала зацікаўленасць у ацэнцы экспертаў АБСЕ, каб прапановы «адпачатку не выклікалі крытыку з боку» гэтай арганізацыі. «Бо навошта змяняць закон, калі пры правядзенні чарговай выбарчай кампаніі прыедуць эксперты або назіральнікі ад АБСЕ і зноў яго раскрытыкуюць», — заявіла кіраўнік ЦВК. Пры гэтым яна нагадала, што для змены заканадаўства «меркаванне АБСЕ не спатрэбіцца».

Кіраўнік ЦВК не стала ўдакладняць канкрэтныя прапановы да з’яўлення «канчатковага праекта, узгодненага беларускімі ведамствамі і АБСЕ».

У сваю чаргу ў інтэрв’ю БелаПАН прэс-сакратар БДІПЧ АБСЕ Енс-Хаген Эшэнбехер паведаміў, што бюро цяпер чакае праекта прапаноў беларускіх улад, каб ацаніць «магчымыя паляпшэнні выбарчай сістэмы Беларусі з пункту гледжання забавязанняў АБСЕ».

Эшэнбехер заўважыў, што бакі абмяркоўваюць магчымыя змены ў Выбарчы кодэкс Беларусі, заснаваныя на выніковым дакладзе БДІПЧ АБСЕ па выніках выбараў у парламент у 2008 годзе. Паводле слоў прэс-сакратара, БДІПЧ «даў выразна зразумець, што ён [працэс рэфармавання беларускага выбарчага заканадаўства] павінен уключаць усе зацікаўленыя бакі, якія бяруць удзел у выбарах, — урад, палітычныя партыі і грамадзянская супольнасць».

Падзяліцца навіной:         
1 каментар падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Зважай! напiсаў(ла) Жнiвень 8, 2009 у 0:18
Ліду зноў не пусьцілі ў Эўропу, дык яна пагадзілася нават на зьмены ў выбарчым кодэксе?
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).