Зварот да кіраўніцтва радыё Швецыі накіраваны ад Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і апублікаваны па спасылцы
Сьпіс асобаў, што падтрымалі зварот, бачны па спасылцы
«Выратуйце дэмакратычнае радыё!
Паважанае кіраўніцтва Шведскага радыё і Інгемар Лёфгрэн,
праграмы «Радыё Швецыя» на беларускай мове — значна больш, чым проста навіны. 70% насельніцтва Беларусі ніколі не былі за мяжой і таму не маглі бачыць, як функцыянуе дэмакратычнае грамадства.
Беларускія праграмы даюць магчымасць беларусам даведацца пра жыццё ў Еўропе, якое будуецца на дэмакратычных законах - гэта тое, чаго не хапае жыхарам ізаляванай краіны.
Інгемар Лёфгрэн, які прыняў рашэнне спыніць вяшчанне па-беларуску, аргументаваў сваё рашэнне наступным чынам: «Гэта не нашая задача займацца прадэмакратычнымі праектамі», «мы працягваем вяшчанне на расейскай мове, мове, якую разумеюць у Беларусі».
Мы просім перагледзець вашае рашэнне, якое на наш погляд заснаванае на няведанні сапраўднай сітуацыі. Не спыняйце вяшчанне па-беларуску!
Калі Вы жадаеце далучыцца да ліста:
1. Прайдзіце па спасылцы
2. Націсніце на Skriv på listan у самым нізе
3. Упішыце:
- Förnamn - Імя
- Efternamn - Прозвішча
- E-postadress - Адрас электроннай пошты,
- Postort - Горад, краіна
- Kommentar - каментар (неабавязкова)
4.Націсніце Spara
5. На Ваш электронны адрас прыйдзе ліст ад NAMNINSAMLING, дзе будзе спасылка, на якую трэба націснуць
6. У асобным акенцы Вы пабачыце паведамленне
Tack för din underskrift!
Ditt namn är tillagt i slutet på listan.
Калі націсніце на Tillbaka till namninsamlingen, то вернецеся да спісу тых, хто падпісаўся і пабачыце напрыканцы і сваё імя.
Дзякуй!
Распаўсюд вітаецца.
6 каментароў
падпісацца на каментары
чытаць каментары праз RSS
КБ напiсаў(ла)
Жнiвень 12, 2009 у 10:08
Падпісант заадно можа прыгадаць любімую перадачу.
Швэдзкае радыё, два разы на тыдзень, на кароткіх хвалях. Шчыра, гэта нехта слухаў?
Ці як з БМ-набажэнствамі ў Кацярыненцы — куча галасу, купка вернікаў?
Ляпей падпісаліся б за вяртаньне «Радыё Сталіцы» на FM.
byllion напiсаў(ла)
Жнiвень 12, 2009 у 11:03
Слухаю Радыё Швецыя ўжо два гады, і праз прымач і праз Інтэрнэт. Вельмі цікавыя перадачы. Шаноўны КБ, дайце спасылку за вяртанне "Сталіцы". Падпішуся...
КБ напiсаў(ла)
Жнiвень 12, 2009 у 11:14
byllion, я толькі рады за вас і за Радыё Швэцыі. Той выпадак, калі прыемна памыліцца. Вось толькі чаго ж гэтыя чэрці тады зачыняюцца?
Слухай Бацьку! напiсаў(ла)
Жнiвень 12, 2009 у 11:32
прафесійныя ''змагары за светлую будучыню'' знайшлі сабе новую забаву: збор подпісаў за захаванне радыё, пра існаванне якога ніхто не ведаў да той пары, пакуль яго не зачынілі. гэтым радыё і праславілася. гэткая сваеасаблівая беларуская каштоўнасць, аб існаванні якой даведваешcя толькі апасля таго, як тая атрымала пінка пад зад. затым раздаецца дробны енк і ты ведаеш, што нешта такое было. а так, каб не давадзіць да пінка пад зад - ніяк нельга?
Дрэньдулет напiсаў(ла)
Жнiвень 12, 2009 у 21:55
"Бацькаўшчына" паказвае свой кэдэбісцкі твар. Зразумела, што яна не напіша на БТ ці Белрадыё, каб пашыралі беларускамоўныя перадачы і не будзе па ўсяму свету трубіць пра крызіс беларускай культуры. Але ўскосна збэсціць швэдскага пасла ў Беларусі спадара Эрыксана яна імкнецца. Бо Эрыксан - дэмакрат, ён за вольную Беларусь, ён душа любых нефармальных грамадскіх сустрэч. Цяпер падобныя "бацькаўшчыны" яму будуць закідваць, што яго краіна не любіць Беларусь. Звычайны ідэалагічна-саўковы ход сп. Янчэўскага і яго органаў. Наколькі я разумею, шведскае радыё па-беларуску - гэта для беларусаў замежжа. Прычым тут Беларусь - увогулле цяжка зразумець. І чаму "Нашу Ніву" гэта так хвалюе - таксама зразумець не магу.
TT напiсаў(ла)
Жнiвень 13, 2009 у 7:54
Няхай перакладаюць выступы Лукашэнку на беларускую мову і круцяць хоць пяць разоў на дзень на гэтым швэдскім радыё. Оппы першыя запатрабуюць тады яго зачыніць, як казалі раней: па мнагачысленым просьбам трудяшчыхся. Адна бяда, швэды з дуру могуць падсесьці на Лукашэнку ды запатрабаваць яго перакладаць на швэдскую мову.
падпісацца на каментары
чытаць каментары праз RSS