культура. рознае
44 каментары Алесь Пілецкі | 12:24, 4 верасня 2009

8 верасня 1514 года нашы продкі перамаглі ў Аршанскай бітве — адной з найбольшых у Еўропе баталіяў Сярэднявечча.

Гетман Канстанцін Астрожскі заслугоўвае таго,
каб ягоным імем называліся вучэльні й вуліцы.

Сёлета на Крапівеньскім поле адбудзецца традыцыйны бардаўскі фэст.

8 верасня 1992 года ў Мінску, на плошчы Незалежнасці, група беларускіх афіцэраў прыняла прысягу на вернасць Беларусі. Гэта быў, хутчэй, сімвалічны крок, аднак ён быў важны, каб падштурхнуць постсавецкія ўлады да актывізацыі тварэння Беларускага войска. На цырымоніі прысутнічаў франтавік і Народны пісьменнік Васіль Быкаў.

Дата 8 верасня сімвалізавала імкненне да свабоды і незалежнасці. Такой, да якой імкнуліся беларускія ваяры ў далёкім 1514 годзе, калі пад Оршай войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем праваслаўнага гетмана Канстанціна Астрожскага нанесла сакрушальнае паражэнне маскоўскім захопнікам.

Прычым, колькасна войска ВКЛ саступала больш чым у два разы — 30 тысяч супраць 80‑ці.

Перамога пад Оршай была самай значнай у шматвекавым супрацьстаянні ВКЛ і Маскоўскага княства. Дзякуючы гэтаму, яна займала вельмі прыкметнае месца ў ваеннай гістарыяграфіі беларусаў. Сёння гэтая дата лічыцца Днём беларускай вайсковай славы.

Хапала ў нашай гісторыі і іншых бітваў, якія таксама сталі сімвалам змагання за Айчыну.

Няміга

У 1067 годзе тут адбылася бітва войска полацкага князя Усяслава Чарадзея з кіеўскімі атрадамі.

Сінія Воды

У 1362 годзе вялікі князь літоўскі Альгерд пры Сініх Водах (тэрыторыя Украіны, непадалёк ад горада Першамайск) нанёс паражэнне войскам трох татарскіх князёў. Гэта была першая вялікая параза татараў. Вынікам сталі велізарныя тэрытарыяльныя здабыткі — басейны Днястра, Паўднёвага Буга, Дняпра, Падольская, Пераяслаўская і Валынская землі.

Грунвальд

Адбылася бітва 15 ліпеня 1410 года каля вёскі Грунвальд (цяпер тэрыторыя Польшчы, 60 км ад Ольштына). Яна была вырашальным момантам Прускай вайны 1409—1411 гадоў паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога. З боку саюзнікаў у бітве удзельнічала каля 40 тысяч ваяроў, з тэўтонскага боку — прыкладна 27 тысяч. Перамога пад Грунвальдам мела вялікае геапалітычнае значэнне. Тэўтонскі Ордэн быў знішчаны як уплывовая арганізацыя, а заходняя мяжа Польшчы і ВКЛ была спакойнай на працягу двухсот гадоў.

Шклоў

Бітва адбылася 12 жніўня 1654 года падчас чарговай вайны з Масквой. Войскам ВКЛ кіраваў гетман Януш Радзівіл, супрацьстаялі яму атрады пад кіраваннем Якава Чаркаскага і Аляксея Трубяцкога. Маскоўскае войска складалася з 20 тысяч ваяроў і пераўзыходзіла войска ВКЛ у 4 разы. Аднак, дзякуючы ўмелай тактыцы, перамога засталася за нашымі продкамі. У бітве загінула каля 3000 маскоўскіх ваяроў. Гэта была адна з самых бліскучых перамог малымі сіламі ў гісторыі беларускай зброі.

Расія шануе Аляксандра і Дзмітрыя

У Расіі самымі значнымі сярэднявечнымі бітвамі лічацца Неўская, а таксама бітва на Куліковым полі. Першая з іх адбылася 5 красавіка 1242 года паміж ноўгарадскім войскам пад кіраўніцтвам князя Аляксандра Яраславіча (ён у гонар перамогі стане Неўскім) і шведскімі рыцарамі Біргера Магнусана. Вынікам бітвы была перамога наўгародцаў. Антызаходняя гістарыяграфія малюе Аляксандра Яраславіча ці не самым вялікім героем расійскай гісторыі.

Пра Кулікоўскую бітву вядома больш. Адбылася яна 8 верасня 1380 года. Маскоўскае войска падначальвалася князю Дзмітрыю, які пасля перамогі стане Данскім. (Кулікова поле размяшчалася прыкладна паблі¬зу Дона.) Войскам Залатой Арды кіраваў хан Мамай. Прынята лічыць, што абодва бакі мелі па 30 тысяч ваяроў. Перамагло маскоўскае войска, аднак канчатковае вызваленне расійскіх зямель з‑пад ярма адбылося толькі цягам наступных ста гадоў.

Вялікае значэнне нашыя ўсходнія суседзі таксама надаюць Барадзінскай бітве. Ну і, вядома, ключавым бітвам Другой сусветнай вайны. Хаця Днём абаронцы Айчыны па‑ранейшаму лічыцца 23 лютага — дата абвяшчэння ўсеагульнай мабілізацыі ў Чырвоную Армію. Што цікава, мабілізацыя тады правалілася, і кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі было вымушана пайсці на падпісанне Брэсцкага мірнага дагавору.

Украіна славіць Багдана

Ва Украіне таксама прынята лічыць 23 лютага афіцыйным Днём абаронцы Айчыны. Аднак усё большае значэнне ў ідэалогіі ўкраінскай дзяржавы набывае дзейнасць незалежніцкай Украінскай паўстанцкай арміі і, вядома ж, казакаў. Вызваленчыя войны перыяду 1648—1657 гадоў маюць для ўкраінцаў вялікае значэнне. Запарожская Сеч, якая ўзнікла ў іх выніку, лічыцца правобразам незалежнай украінскай дзяржавы.

Акрамя Расіі і Украіны, 23 лютага лічыцца Днём абаронцаў Айчыны таксама ў Беларусі і Прыднястроў’і, аднак у Беларусі гэтае «свята» не з’яўляецца выхадным днём.

Зрэшты, беларусам хапае ўласных герояў і знакавых падзей, каб мець уласны, а не імпартны Дзень вайсковай славы.

Падзяліцца навіной:         
44 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Ult напiсаў(ла) Верасень 4, 2009 у 13:11
Цікава, а якія вайсковыя сьвяты ў ляхаў?
Алексей напiсаў(ла) Верасень 4, 2009 у 13:15
Невская битва - 15 июля 1240 года. 5 апреля 1242 - битва на Чудском озере.
БР напiсаў(ла) Верасень 4, 2009 у 14:08
Забавно, что Оршанская битва для Польши совершенно не имела никаких полезных последствий (и Смоленск у русских отбить не удалось, и войну в целом проиграли).
м напiсаў(ла) Верасень 4, 2009 у 15:18
Не пра Аршанскую битву 1514. Слаўная перамога войск ВКЛ. Няма пытанняў.

Но зачэм вы фальсифицируеця исторыю? В бітве пад Шкловам Радзівіл на самам дзеле адіржаў такую слаўную перамогу, што пасля яе наступаў на паганых маскалей да самага Мінска. І наступаў так быстра, што пад Мінскам ледзве пару тысяч салдат сабраў. Астатнія проста не паспявалі. Вы скажыця людзям праўду. На самам деле в бітве пад Шкловам загінула 598 000 маскоўскіх ваяроў, а ў палон трапіла 946 000 маскоўскіх ваяроў, а прапала бяз вестак 1 245 000 маскоўскіх ваяроў. Гэта калі не лічыць тых, хто ростам быў ніжэй 1м 70 см. І пасля такой цяжкай паразы маскоўскае войска у поўным беспарадку адступала да Барысава і Мінска.
Трэба пагадзіцца з аўтарам, што Гэта была адна з самых бліскучых перамог малымі сіламі ў гісторыі беларускай зброі
Сорамна чытаць такую ахінею.
Vit напiсаў(ла) Верасень 4, 2009 у 15:51
Гэта самая слаўная перамога не беларусаў, а літвінаў. Гэта была перамога з чужой для беларусаў Пагоняй (яны публічна выракліся яе ў 95-м).
Мікіта напiсаў(ла) Верасень 4, 2009 у 22:30
Ў беларусаў вельмі багатая ваяўнічая гісторыя. Сінія воды, Ворша, Грунвальд--прыклады сапраўднага ваярскага майстэрства
Ахрэм напiсаў(ла) Верасень 4, 2009 у 23:24
"Гэта самая слаўная перамога не беларусаў, а літвінаў. Гэта была перамога з чужой для беларусаў Пагоняй (яны публічна выракліся яе ў 95-м)."
Вось яшчэ адзін "доброжелацель" й "знаток" падцягнуўся...
У Літувісаў нават слова "Пагоня" няма у іх мове, прыдумалі новае найменьне- Віціс.
А публічна Беларусы не выракаліся сваёй гістарычнай й нацыянальнай сымболікі. Усе прызнаюць "Пагоню" й Б-Ч-Б сьцяг за сапраўдную сымболіку...з тых хто хоць трошкі ведаюць гісторыю сваёй зямлі, нават як ні дзіўна лукашысты. А гэтая штучная й каляніяльная нэо-БССРаўская сымболіка у выглядзе вянка на магілу РБ - гэта нейкі беларусафобскі жарт пятае калёны Масквы.
БР напiсаў(ла) Верасень 5, 2009 у 6:31
@У Літувісаў нават слова "Пагоня" няма у іх мове, прыдумалі новае найменьне- Віціс.@

У беларусаў нават слова "Віціс" няма ў іх мове, прыдумалі новае найменьне- Пагоня.
Neo напiсаў(ла) Верасень 5, 2009 у 7:32
"Самая слаўная перамога беларусаў"

Особенно если учесть, что белорусов тогда не было)))
Vit напiсаў(ла) Верасень 5, 2009 у 10:53
2 Ахрэм

А ці ведае "знаток", што Касьцюшка казаў: "Нарадзіўся я літвінам", а Міцкевіч казаў: "Літва! О, край мой любы!"?
Цяперашнія летувісы - тагачасныя жмуды-аукштайты.

А рэферэндум 95-га ня выкрасьліць і не схаваць аніякім пустазвоннымі канструкцыямі. Народ у абсалютнай сваёй большасьці выракся Пагоні і спадчыну ВКЛ разам з тагачаснымі пепрамогамі ня лічыць за сваю. Гэта можа не падабацца, але гэта факт.
Беларусін напiсаў(ла) Верасень 5, 2009 у 11:02
БР: @У беларусаў нават слова "Віціс" няма ў іх мове, прыдумалі новае найменьне- Пагоня.@

У вас, расіян, нават сваіх сымбаляў няма: сцяг перадралі ў галандцаў, герб у візантыйцаў
БР напiсаў(ла) Верасень 5, 2009 у 14:24
@У вас, расіян, нават сваіх сымбаляў няма: сцяг перадралі ў галандцаў, герб у візантыйцаў@

Вы думаете лучше иметь герб, украденный у Литвы, а флаг, выдуманный в 1917 году санкт-петербургским архитектором? Ну, о вкусах не спорят :)
Vit напiсаў(ла) Верасень 5, 2009 у 16:27
2 БР

@Вы думаете лучше иметь герб, украденный у Литвы@

Беларусы ня ўкралі герб у Літвы - яны страцілі яго, калі, дзякуючы расейскай імперскай палітыцы, зьмянілі саманазоў "літвіны" на "белорусы".
Tomasz напiсаў(ла) Верасень 5, 2009 у 16:27
Do Ult: w Polsce oficjalnie obchodzi się jedynie dzień 15 sierpnia, który jest Świętem Wojska Polskiego na pamiątkę bitwy warszawskiej 1920.

Nieoficjalnie miłośnicy historii wojskowości obchodzą 15 lipca (1410) w Grunwaldzie na Mazurach, rocznice bitew związanych z powstaniem listopadowym i styczniowym (Olsztynka Grochowska, Ostrołęka, Dębe Wielkie, Iganie etc.), czasem 6 sierpnia (wymarsz wojsk Piłsudskiego z austriackiego Krakowa do Królestwa Polskiego w 1914 - przed 1939 to było bardzo ważne święto, równie istotne co 15 sierpnia, teraz trochę o nim zapomniano).

Oczywiście znawcy i miłośnicy historii pamiętają o bitwie pod Orszą (1514, choć były i dwie inne bitwy pod Orszą!), która była wspólnym zwycięstwem polsko-litewsko-ruskim nad Moskwą, pod Chocimiem, Cecorą, Wiedniem (1683 - bardzo ważna data!), Kircholmem i Zieleńcami (wojna polsko-rosyjska w obronie zdobyczy konstytucji 3 Maja). Ważne miejsce w polskiej historii zajmuje powstanie kościuszkowskie (bitwy pod Szczekocinami, Maciejowicami), a już szczególnie istotne, nie tylko dla warszawiaków, - Powstanie Warszawskie 1944.

To tak w bardzo dużym skrócie. Pozdr. Tomasz
Tomasz напiсаў(ла) Верасень 5, 2009 у 16:34
"Pahonia" jest starym ruskim określeniem "Pogoni" czy "Vicis", nie wiem, skąd informacja o tym, że została "wymyślona"? Co do symboliki białoruskiej, to temat jest już trochę odgrzewany: jeśli uznamy Białoruś za spadkobiercę Wielkiego Księstwa Litewskiego na równi z Litwą i Polską (a tak jest, chociaż większość Białorusinów odczuwa dziś raczej związek z symboliką sowiecką, co jest w sumie b. przykre), to Białorusini mają pełne prawo używać Pahoni, tak jak mają je Litwini i Polacy (zwróccie uwagę na herby polskich miast: Siedlec i Białegostoku).

Co do Kościuszki i Mickiewicza, to robienie z nich Litwinów (w znaczeniu współczesnym) nie ma sensu, skoro nie mówili nawet po litewsku (a Żmudzinami też nie byli, tj. Emilija Plater). Słowo "Litwin" w dawnym rozumieniu oznaczało mieszkańca, obywatela "wielkiego księstwa litewskiego", w tym sensie spadkobiercami "Litwinów", mogą być dziś zarówno Białorusini, Litwini, Polacy czy Łatgalczycy. Nie ma sensu tracić czasu i się o to kłócić.
Zemlyak напiсаў(ла) Верасень 5, 2009 у 17:24
Большего бреда чем про полтора миллиона погибших и попавших в плен, да еще пропавших без вести 1,245 млн. человек "поганых москалей" под Шкловом прочесть трудно. Не нужно дурить людей. Из-за таких историков, как "М" образованные Беларусы не читают НН.
БР напiсаў(ла) Верасень 5, 2009 у 21:23
@Беларусы ня ўкралі герб у Літвы - яны страцілі яго, калі, дзякуючы расейскай імперскай палітыцы, зьмянілі саманазоў "літвіны" на "белорусы"@

Самому-то не смешно? вот скажите, как может власть заставить заменить самоназвание? Дубиноми они били, или как? Вы хоть понимаете, что все историки в мире смеются над свядомитами? Технический аспект меня интересует: то есть вы полагаете, что в каждую белорусскую деревню приходил отряд клятых москалёв, которые стегали плётками несчастных жителей, пока они не отрекутся от собственного имени, или как?
Школьнік напiсаў(ла) Верасень 6, 2009 у 0:23
Рэд. Выправілі.
Neo напiсаў(ла) Верасень 6, 2009 у 7:52
@Самому-то не смешно? вот скажите, как может власть заставить заменить самоназвание? Дубиноми они били, или как? Вы хоть понимаете, что все историки в мире смеются над свядомитами? Технический аспект меня интересует: то есть вы полагаете, что в каждую белорусскую деревню приходил отряд клятых москалёв, которые стегали плётками несчастных жителей, пока они не отрекутся от собственного имени, или как?@

Более того, можно вспомнить словаков - им имя дали чехи, словаки его приняли и оно укоренилось так, что выдумывать свое уже стало не с руки.
БР напiсаў(ла) Верасень 6, 2009 у 10:05
@Более того, можно вспомнить словаков - им имя дали чехи, словаки его приняли и оно укоренилось так, что выдумывать свое уже стало не с руки.@

Вспомнить можно, о меня интересуют белорусы. Каким образом можно заставить сменить самоназвание? Даже мелкий народ эвенки всегда называл себя тунгусами и ни одна власть не заставила поменять их своё самоназвание. Ещё раз повторю - меня интересует, как технически поменяли самоназвание у белоруссов?

Лично моё мнение заключается в том, что т. н. "белорусы" - это политический проект польских неудачников, которые не смогли стать политической элитой в Польше, поэтому выдумали отдельную нацию на западнорусских землях и стали элитой уже в ней. Ну и историю, соотвественно, придумали, от которой все мировые историки смеются гомерическим смехом.

Рэд. А "амерыканцы" - палітычны праект еўрапейскіх няўдачнікаў, якія не змаглі ўзяць уладу ў Англіі. А назва "В'етнам" была прыдуманая кітайскімі імператарамі для кантролю за правінцыяй... Такі тып нацыяналізму, як у Вас, калісьці называлі "пячорным".
Мікіта напiсаў(ла) Верасень 6, 2009 у 10:18
БР "Самому-то не смешно? вот скажите, как может власть заставить заменить самоназвание?"

Вядома можыць. Той народ, які цяпер завецца "расіянамі" ці "рускімі" раней зваўся "маскавітамі". А "рускімі" зваліся тыя, хто цяпер завецца ўкраінцамі
Neo напiсаў(ла) Верасень 6, 2009 у 14:03
"Ну и историю, соотвественно, придумали, от которой все мировые историки смеются гомерическим смехом."

Кстати да, скажи кому пару тезисов из Ермаловича и прчих, либо недоуменный взгяд, либо смех.
Andrei напiсаў(ла) Верасень 6, 2009 у 14:24
Ne gledziachy na usih "БР " , Neo ",""Zemlyak ","Tomasz " i drugih "образованные Беларусы" MY ZHYVEM i dalej BUDZEM ZHYC !!!
ZHYVE BELARUS !!!
SLAVA GEROJAM!!!
Моисей Абрамович напiсаў(ла) Верасень 6, 2009 у 15:57
БР напiсаў(ла)

Верасень 6, 2009 у 10:05
белорусы" - это политический проект польских неудачников,

вряд ли неудачниками можно назвать нацию, которая создала 14ю по размерам территории страну Европы
Юрась напiсаў(ла) Верасень 6, 2009 у 16:19
to БР, Neo
Пішыце яшчэ. Вельмі цікавая фантастыка.
БР напiсаў(ла) Верасень 6, 2009 у 17:09
@А "амерыканцы" - палітычны праект еўрапейскіх няўдачнікаў, якія не змаглі ўзяць уладу ў Англіі. @

Ну, вряд ли это в самой Америке отрицают. Что-то я не слышал, что американские историки, в отличие от некоторых, бредят о "вяликам амерыканскам княстве з часоу палеалита". Американцы, как нация появились в 16-17 веках, белоруссы - в конце 19 - начале 20 века. Диалектика, ничего не попишешь.

Для редакции: Я в своё время ознакамливался с трудами мордовских ермоловичей, так они тоже на полном серьёзе пишут о великом мордовском государстве в 4 веке от Днепра до Волги. Так что приколы белорусских свядомитов - не уникальны :)
Neo напiсаў(ла) Верасень 6, 2009 у 17:52
"Для редакции: Я в своё время ознакамливался с трудами мордовских ермоловичей, так они тоже на полном серьёзе пишут о великом мордовском государстве в 4 веке от Днепра до Волги. Так что приколы белорусских свядомитов - не уникальны :)"

Ну это универсальный случай: когда истории нет, ее надо создать, а точнее придумать. Но ладно, если бы придумывали что-то адекватное, но нет! Надо обязательно кричать, какие тут все были образованные, демократические и т.д. , и т.п. Хотя стоило бы поучиться у тех же словаков: они тоже много чего притянули за уши, но очевидный факт признают даже они: мол, да, мы долгое время жили с Венгрей, и история Венгрии - это наша история. Свядомы же никак не хотят признать, что Речь Поспалоитая - это Польша. Название Речь Поспалитая употреблялось и до Люблинской унии и означало "Польша". После Люблинской унии название стало "Речь Посполитая обоих народов", т.е. "Польша обоих народов".
Микита напiсаў(ла) Верасень 6, 2009 у 19:17
БР: @они тоже на полном серьёзе пишут о великом мордовском государстве в 4 веке от Днепра до Волги@

Справа у тым,штояны сапрауды займаюцца гисторыяй у адрознянни ад крамлёуских писак, для яких што гисторыя, што фэнтэзи--усё аднолькава. Вось якия адносины маець сучасная Расия да Киеускай Руси? Киеу--украински горад, большасць тэрыторыи Киеускай Руси знаходзилася на тэрыторыи сучасных Беларуси и пауночнай Украины.
БР напiсаў(ла) Верасень 7, 2009 у 7:04
@вряд ли неудачниками можно назвать нацию, которая создала 14ю по размерам территории страну Европы@

Это не она создала, а в Кремле выделили.
м напiсаў(ла) Верасень 7, 2009 у 10:56
Neo приводит просто уникальные сведения: "Польша обоих народов".
"Речь Посполитая" -- это калька с латинского RES PUBLICA -- республика. Надо понимать республика обоих народов. У тебя , Neo, оба полушария головного мозга не работают, подлечиться тебе надо.
Neo напiсаў(ла) Верасень 7, 2009 у 14:33
Речь Посполитая" -- это калька с латинского RES PUBLICA -- республика

Вот именно! Калька на польском языке!
Я вам пытаюсь объяснить, что название "Речь Посполитая" употреблялось и до 1569 г.!!! То, что пишут в учебниках: "Люблинская уния и утварэнне Рэчы Папалитай" - вранье! Она уже существовала, просто в Люблине ВКЛ вошло в ее состав став частью Польского государства.
Моисей Абрамович напiсаў(ла) Верасень 7, 2009 у 14:54
Это не она создала, а в Кремле выделили.
--
Кремль всемирно знаменит беспричинными раздачами земли направо и налево))
м напiсаў(ла) Верасень 7, 2009 у 16:24
Neo. Я абсолютно убежден, что Беларусь и беларусская национальная идея с чем с чем, а с Речью Посполитой (политическим "народом" государства) ничего общего не имеет.
Хочу только заметить, что до 1569 г. (создание Речи Посполитой как союзного государства) этот термин употребляется (по крайней мере я встречал) в следующих значениях: 1) Речь Посполитая Короны Польской, 2) Речь Посполитая Великого княжества Литовского 3)и даже было такое (в акте волочной померы для Орши) как "речь посполитая" этого города (Орши). Термин имеет то же значение, что и в латинском языке -- "общее дело" (республика). И не суть важна в какой транскрипции он употребляется. Он абсолютно не равен термину "Польша".
Белаволец – Белому Россу напiсаў(ла) Верасень 7, 2009 у 16:34
Оршанская битва для Польши совершенно не имела никаких полезных последствий
--------------------------------------------------

Як і Кулікоўская для Масковіі – як была яна урус-улусам Залатое Арды, так і засталася)))


как технически поменяли самоназвание у белоруссов?
-----------------------------

Чытайце сваіх класікаў, Мураўёва, напрыклад: «Русская школа сделает для русского дела в северо-западном крае гораздо больше, чем русский штык»


т. н. \"белорусы\" - это политический проект польских неудачников
-----------------------------

А Бендін, якога вы любіце цытаваць, лічыць іх «чисто русским проектом»
Альховік Мікола напiсаў(ла) Верасень 7, 2009 у 16:38
То БР і Нео:

Дык і Русь - дзяржава, створаная скандынаўскімі няўдачнікамі (у якую Полаччына) не ўваходзіла.

Народ да ХІХ ст. не ствараў нацыяў ІХ СТВАРАЛА ПАЛІТЫЧНАЯ ЭЛІТА, грамадзяне. Дык жа вось сяляне польскага народу, у існаваньні якога БР не сумняецца, не лічылі сябе палякамі да канца ХІХ ст. Але вось беларусы сапраўды называлі сябе то лівтінамі, то беларусамі. Гэта нашыя два нацыянальныя назовы.
Белавоец – neo напiсаў(ла) Верасень 7, 2009 у 16:43
"Рэч паспалітая" – гэта пераклад лацінскае "res publica" ня толькі на старапольскую, але й на старабеларускую мову.

ВКЛ называўся "рэчай паспалітай" ужо ў Літоўскім Статуце 1529г., то бок задоўга да Люблінскае уніі. І Польшча тут абсалютна не пры чым. Люблінская унія злучыла дзве незалежныя "рэчы паспалітыя" – Літоўскую і Польскую, – у супольную "рэч паспалітую Абодвух Народаў"
burk001 напiсаў(ла) Верасень 7, 2009 у 17:17
Міжнародны водгук бітвы пад Воршай (8 верасня 1514 года).

Вестка аб бітве под Воршай даляцела да заходніх краінаў праз некалькі тыдняў пасля 8 верасня 1514 года.

“На канцы месяца верасня быў даручаны каралю [каралю аўстрыйскаму – burk] да Будзіна [Будзін альбо Буда – частка сённяшняга горада Будапешт – burk] ад яго брата ліст з паведамленнем аб вялікай перамозе войска Польскага над царом Васіліем Іванавічам: дня 8 верасня 40.000 зброенных Палякаў пад кіраўніцтвам Канстанціна князя Астрожскага* перамаглі над ракой Ворша больш чым 100.000 Маскавітаў так, што ўзялі ў палон 15 князёў, ваяводаў і гетманаў і 1000 знатных людзей; Жыгімонт [у тэксце Sigmund – burk] напісаў ліст асабіста, а пасланнік, які яго прынёс, быў сведкам гэтай бітвы; адразу пасля адпраўкі ліста Жыгімонт паслаў гэтых палонных у якасці дароў прыяцелям сваім да краінаў заходніх, таму аб праўдзівасці і вялікасці вайсковых яго поспехаў ня было сумненняў. Падзея гэтая не засталася ў баку ад спраў чэшскіх і венгерскіх. Кароль Максіміліян, які яшчэ 4 верасня ў мястэчку Гмундзен [у тэксце Gmunden – burk] ганарова падцвердзіў дагавор паміж ім і Васілём “царом” Рускім заключаны супраць Палякаў, апамятаўся і праявіў жаданне змяніць пастой свой да братоў Ягелонцаў; праз кароткі час яго пасланцы заяўлялі ў Маскве, што ініцыятар гэтага дагавору рыцар Іржы Шніценпамер з Сонніка перавысіў граніцы сваіх правоў і паўнамоцтваў.

* Гэты князь Канстанцін Астрожскі – слаўны пераможца ў 33 бітвах і першы заснавальнік вайсковага саюза казакоў, належыць да вайсковай школы старачэшскай. Не гледзячы на тое, што гэта праваслаўны Русін і нашчадак свят. Уладзіміра, ён ваяваў аднак супраць цара Маскоўскага, ад якога перацярпеў вялікія крыўды. Манаграфія падрабязная яго княскага роду, які падтрымліваў трывалыя кантакты з гусітамі чэшскімі з 1426 году, была бы значная ня толькі для рускай і польскай, а таксама і для чэшскай гісторыі.”

Крыніца: Францішак Палацкі “Гісторыя народа Чэшскага ў Чэхіі і на Мараве" (František Palacký, Dějiny národu Českého w Čechách a w Morawě, díl V, častka II, Praha, 1867, str. 281-282)
Neo напiсаў(ла) Верасень 7, 2009 у 17:51
"Хочу только заметить, что до 1569 г. (создание Речи Посполитой как союзного государства) этот термин употребляется (по крайней мере я встречал) в следующих значениях: 1) Речь Посполитая Короны Польской, 2) Речь Посполитая Великого княжества Литовского 3)и даже было такое (в акте волочной померы для Орши) как "речь посполитая" этого города (Орши). "

Тем саммым вы согласны что фраза "Утварэнне Рэчы Паспалітай" из учебников в месте, касабщемся Люблинской унии не соответствует действительности?

"ВКЛ называўся "рэчай паспалітай" ужо ў Літоўскім Статуце 1529г., то бок задоўга да Люблінскае уніі. І Польшча тут абсалютна не пры чым. Люблінская унія злучыла дзве незалежныя "рэчы паспалітыя" – Літоўскую і Польскую, – у супольную "рэч паспалітую Абодвух Народаў""

Напишите мне, пожалуйста, как на т.н. старобелорусском языке будет Речь Посполитая? И еще привидите примеры употребления этого названия по-старобелорусски после унии.
Крывіч напiсаў(ла) Верасень 7, 2009 у 18:49
Слаўся пан Астрожскі!
http://www.bielarus.eu/?q=node/383
Беларусы святкуюць Дзень вайскавой славы!
Litvin напiсаў(ла) Верасень 7, 2009 у 19:17
"Название Речь Поспалитая употреблялось и до Люблинской унии и означало "Польша". После Люблинской унии название стало "Речь Посполитая обоих народов", т.е. "Польша обоих народов".
)))) Больш сьмешнага не бачыу i большага глупства не чытау )) Польша обоих народов )) - падаю
Белаволец – Neo напiсаў(ла) Верасень 7, 2009 у 19:30
Напишите мне, пожалуйста, как на т.н. старобелорусском языке будет Речь Посполитая? И еще привидите примеры употребления этого названия по-старобелорусски после унии
--------------------------------------------------------------

З 2-га артыкулу 1-га раздзелу Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 году (праз 9 гадоў пасля Люблінскае уніі):

«А хто бы теж на кого што несправедливе в тых речах вел около ображеня маестату нашого господарского або здрады РЕЧЫ ПОСПОЛИТОЕ, а не довел, тым сам караны быти маеть».
Neo напiсаў(ла) Верасень 7, 2009 у 20:13
2Белаволецу.

Я хочу посмотреть в оригинале на написание "Речь Посполитая" по-старобелорусски. Может где есть ссылка на скан? То, что вы запостили - это, вроде, адаптация.
Neo напiсаў(ла) Верасень 7, 2009 у 20:20
Речь Посполитая, название аристократической формы правления в старой Польше и Польского государства
(Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона)

Речь Посполита (польск. Rzeczpospolita — республика), традиционное наименование польского государства в конце 15 — 18 вв., представлявшего собой специфическую форму сословной монархии во главе с избираемым сеймом королём. Со времени Люблинской унии 1569 до 1795 — официальное название польско-литовского государства.( Большая советская энциклопедия)
Белаволец – Neo напiсаў(ла) Верасень 8, 2009 у 1:35
Факсімільнае выданне Літоўскага Статута ў любой бібліятэцы стаіць побач з Брокгаўзам і БСЭ
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).