культура. рознае
11 каментароў Андрэй Расінскі | 17:20, 17 верасня 2009

Аляксандр Колбышаў зняў на «Беларусьфільме» антытаталітарную трагедыю. Малітву да яе напісаў Уладзімір Замяталін.

Аляксандр Колбышаў (злева) з Уладзімірам Гасцюхіным на здымачнай пляцоўцы.
Фота Ігара Хруцкага

На ягоным стале — кніга Быкава. Партрэты кінамастакоў — на сценах.

«Вось, паглядзі, — кажа актор і рэжысёр Аляксандр Колбышаў. — Гэта ролік маёй стужкі. Толькі змантажаваў».

На экране — сцюжа і снег. Цёмны, страшны цягнік набліжаецца. Стрэлы і крыкі. Уцёкі палітычнага зэка. Ахоўнікі з аўчаркамі. Зіхоткае святло вогнішча. Людзі ў зледзянелай вёсцы. Паляванне на чалавека. Твары — з сумневамі і пакутай. Выбар. Ахвяра. Ваўчынае выццё.

Мароз па скуры. Не магу паверыць, што на «Беларусьфільме» такое магчыма.

ВАЎКІ
Беларусьфільм, 2009, каляровы,103 хв.
Рэжысёр: Аляксандр Колбышаў
Ролі выконваюць: Дзмітры Ульянаў, Уладзімір Гасцюхін, Андрэй Панін, Коля Спірыдонаў, Дыяна Запрудская, Тамара Міронава, Дар’я Мухіна, Аксана Лясная
Кампазітар: Алег Федасееў
Жанр: Трагедыя паводле аднайменнай аповесці Аляксандра Чакмянёва

А.Колбышава беларускія гледачы ведаюць пераважна як актора. Ён сыграў зухаватага партызана Штыркіна ў «Акупацыі» Кудзіненкі, працаваў у Брэсцкім драматычным тэатры.

Але, акрамя таго, Колбышаў — рэжысёр, вучань Віктара Турава. Ягоная кароткаметражныя фільмы «Ахвота жыць» паводле Шукшына і «Чорная скрыня» прасякнутыя трагізмам і адметныя трапнай акторскай гульнёй. На «Беларусьфільме» яму месца не знаходзілася. Прапаноўвалі здымаць «Шчыт Айчыны» і іншы сучасны трэш, а Колбышаў меў свае сюжэты — з сапраўднымі героямі і жарсцямі. Не рэалізаваўшыся, з’ехаў у Маскву працаваць «на серыялах».

«Раптам мне патэлефанавалі з кінастудыі, — распавядае Колбышаў. — Сказалі, што ў нас новы дырэктар Замяталін, прапануйце сцэнар. Я даслаў сцэнар «Ваўкоў», які падаваўся мне на нашай кінастудыі непрахадным. А мне сказалі запускацца з карцінай».

Але «Ваўкі» — стужка падкрэслена антытаталітарная. Фільм пастаўлены паводле аднайменнай аповесці Аляксандра Чакмянёва, напісанай у 1963 г. За яе пісьменніка цягалі ў КГБ.

«Ваўкі», дзе гэбісты палююць за чалавекам, перагукаюцца з быкаўскай «Аблавай».

«Мне не заміналі, — кажа Колбышаў. — Наадварот. Дарэчы, у фінале фільма будзе гучаць малітва, напісаная Замяталіным. Ён, калі ўбачыў змантажаваную версію, запрасіў да сябе, даў аркуш паперы. Кажа, паглядзі: падабаецца ці не? Мне спадабалася. Так што вуснамі дзяўчынкі, шапялявым голасам гучыць: «Даруй нам, Госпадзі… Выратуй нас, Госпадзі… і — захавай нас, Госпадзі, таму што мы людзі, а не звяры…»

Пасля «Узыходжання» Ларысы Шапіцькі «Ваўкі» Колбышава прэтэндуюць на ролю новай сучаснай кінатрагедыі, што працягвае традыцыі Быкава і Шукшына. Зрэшты, з карціны Шапіцькі ў фільм Колбышава перавандраваў і Уладзімір Гасцюхін у сваёй кароннай ролі чалавека з раздушаным сумленнем.

Здача фільма запланаваная на 13 кастрычніка.

«Я да «Балота» Быкава прыглядаюся», — кажа на развітанне Колбышаў.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Падзяліцца навіной:         
11 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Ігнат напiсаў(ла) Верасень 17, 2009 у 17:52
Фільмаў з Гасцюхіным не гляджу.
Мікалай напiсаў(ла) Верасень 17, 2009 у 19:00
"Уладзімір Гасцюхін у сваёй кароннай ролі чалавека з раздушаным сумленнем."

як гэта разумець - здрадніка грае ў гэтым фільме ?

Рыбак ён і ёсць Рыбак.

гы. Дарэчы, сёння напісалі на сайтах, што ягонаму калегу-"дальнабойшчыку" актору Галкіну 17 гадоў свеціць..
Кнехт напiсаў(ла) Верасень 17, 2009 у 20:00
2 Ігнат

Аналагічна.
Юрка напiсаў(ла) Верасень 17, 2009 у 21:26
Я выдатна памятаю выказванні вялікага савецкага патрыёта Гасцюхіна ў 1995 г. пра беларускіх сепаратыстаў і нацыяналістаў. З гэтага часу ягоных фільмаў не гляджу.
Андрэй Мельнікаў напiсаў(ла) Верасень 17, 2009 у 22:36
Добра, калі на "Беларусьфільме" сапраўды пачаліся нейкія добрыя змены, і калі Замяталін моліцца. Дзякуй, Андрэй, за разбурэнне адмоўных стэрэатыпаў.
Алесь напiсаў(ла) Верасень 17, 2009 у 23:35
гасцюхін без ваўкоў вызывае агіду за тое што лезе ў палітыку і ганьбіў рус. і бел. культ.дзеячаў.Ўспомніце,што ён рабіў некалі каля філармоніі калі прыехаў Акуджава..
Жур-фак напiсаў(ла) Верасень 18, 2009 у 10:41
Ні Гасьцюхіну, ні, тым больш Замяталіну ніякія малітвы тут, на Беларусі ,не дапамогуць. А Колбышаву ...ня веру!!! Гульні" з катом на сьпіне".
RangeR напiсаў(ла) Верасень 18, 2009 у 14:20
Мне Гасцюхін таксама агідны - не магу глядзець фільмы з ім.
Ліс напiсаў(ла) Верасень 19, 2009 у 1:21
Колбышаў цікава гуляў у "Акупацыі" і калі зняў такі фільм, то супер...
Час ідзе людзі меняюцца.
Давайце спачатку паглядзім Гасцюхіна у фільме, а потым ...
13 здача, а прымьера калі?..
TT напiсаў(ла) Верасень 19, 2009 у 6:44
Гасьцюхін - рэальны актор ад Бога, як кажуць. І ў адрозьненьні ад розных кіношных прастытутак мае сваю чалавечую пазыцыю ў жыцьці.
Фільмы з яго ўдзелам заўсёды цікавыя. Рэспект Гасцюхіну!
Кнехт напiсаў(ла) Верасень 19, 2009 у 20:04
І ў адрозьненьні ад розных кіношных прастытутак мае сваю чалавечую пазыцыю ў жыцьці.
--------------------------------

Сапраўды, Гасцюхін, не "кіношная", а сапраўдная ... - па жыцці...
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).