Некаторыя хлопцы сёння разбіраюцца ў модзе і касметыцы не горш за дзяўчат.З’явілася нават назва для такіх — метрасэксуалы. Карэспандэнт «НН» пагутарыла з адным з прадстаўнікоў сучасных дэндзі Сяргеем Гумінскім.
![]() |
| Фота Юліі Дарашкевіч. © Фота Юліі Дарашкевіч |
«Наша Ніва»: Сяргей, ты гей?
Сяргей Гумінскі: Не. У мяне ёсць дзяўчына, вельмі прыгожая.
«НН»: У нашым грамадстве ёсць стэрэатып, калі мужчына сочыць за сваім выглядам, то ён нетрадыцыйнай арыентацыі...
СГ: Я думаю, што гэта прапаганда і стэрэатып навязаны савецкімі непрыгожымі жанчынамі. І мужчынамі, якія лічаць, што хлопец павінен быць трошкі прыгажэйшы за малпу. Жанчына, якая сябе паважае, ніколі такога не скажа. Ёй будзе хацецца, каб побач быў прыгожы хлопец. Гэты стэрэатып навязаны няўдачнікамі.
«НН»: Раскажы, як ты сочыш за сваім выглядам. Што робіш?
СГ: На дыетах сяджу. Некаторыя сябры кажуць, што я анарэксік. Я разумею, што худы, але як толькі ў мяне ўзнікаюць лішнія формы, адразу сядаю на дыету. Збіраюся перайсці ў вегетарыянцы, ужо рыхтуюся маральна. Хаця ў мяне і так рацыён — кісла-малочныя прадукты, шакалад і злакавыя. Вельмі мала ем звычайнай ежы.
«НН»: Колькі ты важыш?
СГ: 62 кілаграмы. У мяне норма 61-62. Калі я скідваю да шасцідзесяці, то адчуваю сябе не вельмі добра. Аднак назіраю, бывае, маладыя хлопцы па 20 гадоў, і ў іх тлушч вісіць. Не хачу быць такім. У мяне адна з фобій — я старасці баюся.
«НН»: Цябе палохае смерць ці нешта канкрэтнае ў старасці?
СГ: У старасці пачнуцца праблемы са здароўем, зменіцца знешні стан. Дарэчы, я карыстаюся ўжо гелем супраць зморшчынаў пад вачыма. Я люблю сябе і хачу жыць вечна.
«НН»: Якімі яшчэ касметычнымі сродкамі ты карыстаешся?
СГ: Крэмамі «Джонсан», якія даюць эфект «цела, як у дзіцяці пасля сну». Маскі для валасоў, каб валасы не псаваліся, бо я фарбуюся. Ледзьве не штодня раблю ўкладку валасоў, бо сушыць галаву халодным фенам не заўсёды маю часу.
«НН»: Колькі ў цябе розных крэмаў дома?
СГ: Два для рук, тры для твару і адзін для валасоў. Калі праз месяц паеду ў Польшчу, яшчэ пачну карыстацца маскамі для амаладжэння твару і рук. У Беларусі баюся набываць касметыку, таму абмяжоўваюся тым, што ёсць. Я аддаю перавагу ізраільскай касметыцы на мінералах. Яна вельмі добрая па якасці. Аднак у Беларусі такой няма. Калі я ў Оршы шукаў яе ў крамах, на мяне глядзелі, як на экспанат у цырку.
«НН»: Адкуль такая зацікаўленасць касметыкай узнікла?
СГ: Калі ты добра выглядаеш, гэта надае большай упэўненасці. Мне ўсё жыццё казалі, што я прыгожы. Раней я ў гэта не верыў. Потым надышоў час, калі я пачаў квітнець, і захацелася яшчэ больш гэта прагрэсаваць.
«НН»: Як сябры ставяцца да тваёй увагі да сябе?
СГ: Станоўча ў асноўным. Для некаторых напачатку было дзіка. Аднак я бачу, што раней я адзін у нашай кампаніі карыстаўся касметыкай, а цяпер многа хто пачаў купляць крэмы. Некаторыя ўжо раіцца прыходзяць.
«НН»: Сустракаюцца, хто зусім цябе не разумее?
СГ: На вуліцы часам. Ідзе такі электарат, у беларускім разуменні гэтага слова, і кажа, што я пі..р. Я звычайна адказваю: паглядзіце, з якімі прыгожымі дзяўчатамі я хаджу, і на тых, з кім вы ходзіце. А пазней паглядзім, хто з нас натурал. Бываюць выпадкі агрэсіўныя, але я ведаю, што змагу пастаяць за сябе — я займаюся муайтай, тайскім боксам.
***
Метрасэксуал
тэрмін прыдуманы ў 1994 брытанскім журналістам Маркам Сімпсанам
для абазначэння тых сучасных мужчынаў, якія выдаткоўваюць шмат часу
і грошай на свой выгляд і лад жыцця. Тэрмін «метрасэксуал» супрацьлеглы тэрміну «мача». У XIX ст. быў падобны феномен пад назвай «дэндзі».
Анарэксія
поўная альбо частковая адмова ад ежы пад уплывам псіхапаталагічных разладаў.





My ciabe lubim, czesna)))
... Я у шортах i топiку, а то, нават у станiку. Калi чалавек бачыць сябе у люстэрку голым, то навiдавоку усе недахопы целаскладу.
==============================
Ганна, замацуйце свае перакананьні фоткай. Хачу быць голасам вашага люстэрка.
Дарэчы, DRUGS яшчэ перакладаецца як лекі з аптэкі...У такім разе надпіс на той саколцы гучыць шчэ камічней. :))
Дзякуй богу, што ў нас шчэ існуе абавязковая служба ў войску!!!
Во што польскі захад зь людзьмі робіць :)))
Аднак, тое, што кажыць гэты хлопец і як ён выглядае - гэта вычварэнне над уласным целам. Чаму ён не можа даглядаць за сабой і ў той жа час заставацца мужчынам. Няўжо ён не бачыў мужчын-мадэляў, якія рэкламуюць вопратку, бялізну? Ці ён лічыць іх падобнымі на малпаў?
А то, что мужчина должен за собой следить - это правда. у нас в офисе сотрудникам запрещено появляться с гразными ногтями, запахом из-зо рта, запахом пота. Более того, рекомендовано посещать солярий. Обязательно должен быть дорогой элитный парфюм и стильная одежда.
Так, что товарищи "натуралы" следите за собой!
Мальчік резвый, кудрявый, влюбленный,
Адоніс, женской лаской прельщенный,
Не довольно ль вертеться-крутиться,
Не пора ли мужчиною стать?
Распростись ты с кружевами,
Распростись ты со стихами,
С помадой и духами,
И забудь про веночки-цветочки,
Про шелковые ленты забудь...
(Свадьба Фигаро)
Не то, что нынешнее племя.
Богатырі, не мы.
©
але як на мой прыватны густ, дык агра-сэксуалы руляць :))
п.с. "Наша Ніва", напішыце пра курдаў, хутка ізноў выбухне.
А вось пра іншых я магу сказаць, што істнее вельмі шмат людзей якія вінавацяць мяне ў сваіх няўдачах))))
Выходзіць, калі нехта супраць вычварэнстваў, якімі Заходні сьвет таксама грашыць, значыцца ён - калгасьнік?
А чаму я павiнна дасылаць свой здымак, ды яшчэ голай? Я мела на увазе, што калi чалавек, дбае пра свой выгляд, то ен мусiць паглядзець на сябе у люстэрка аголеным, каб своечасова зауважыць недахопы i выправiць iх.
==================================
Ну, ведаеце, калі кожны будзе рабіць высновы пра свой выгляд самастойна, дык Сьвет будзе складацца толькі з прыгажуноў і прыгажунь! Люстэрка пакажа Вам толькі тое, што вы хочаце заўважыць, а я Вам падкажу тое, што Вы ў сябе не заўважаеце. Таму, калі ласка, дайце фотку.
Дарэчы, калі вы кажаце пра ранішнюю жанчыну каля люстэрка, у трусiках i станiку, у мяне пачынаецца эрэкцыя!
Зайздрошчу (((
Szto datyczycca Siarhieja, dyk nie mahu jaho nazvac\' metrasexualam. Takich chudarliavych chlopcau, biaz bicepsau, zaraz prud purdzi, takaja zh uzho moda, navat bolszasc madeliau u Europie zaraz takija, apranuty zvyczajna, navat viel\'mi, i ciszotka tut by padyjszla bol\'sz typu Beautiful Dirty Rich czym Sex, d,r&r,bo vopratka heta (paslia tvajoj pryrodaj dadzienaj zniesznasci) halounaje; jak niechta pravil\'na zauvazhyu, hety koler valasou tabie nie pasuje, josc\' nad czym papracavac\'. Vialki minus-ty valodajesz niekarektnaj infaj- czym raniej ty paczynajesz karystacca kremami, tym chutczej skura( nu, hod tak praz 20) psujecca, u 20-i hadovym uzroscie kremy dlia amaladzhennia tabie uzh jauna nie patrebny, Szto u ciabie najliepszaje-zmahannie sa stereatypami, heta viel\'mi vazhna, asabliva u naszym hramadstvie, malajczyna, uvahu liudziej uzho pryciahnuu.
P.s. Choczacie ubaczyc\' sapraudy stylnych chlopcau, metrasexualau - zachodzcie u Injaz (MDLU) na Zacharava.
а першы радок інтэрвью - гэта моц!!! "внушаіць"!! можна, напрыклад, Міхалку аддаць як пачатак новай песні, ён зможа - "Сяргей, ты гей?"
(дарэчы, калі больш сур'ёзна, вельмі падобна на пытанне на рынку "У вас агуркі смачныя?" Вы бачылі хоць аднаго прадаўца, які адкажа - ой, ды не! лайно поўнае!!! ніхто не бярэ, можа, ты купіш?!:))
А.П Чехов
Увы, этот юный "мужчина" не понимает, что духовное убожество не скрыть модной одеждой, кремами и укладками.
ЗЫ:Мне здаецца,што гэты хлопец падабаецца пераважна латэнтным лесбіянкам.
)))
Трэба не крэмы і касьметыкі выбіраць, але адпаведна быць падобным на хлопца - займацца спортам, развіваць
свой інтэллект і мець здаровы дух.
Што гэты хлопец зможа зрабіць, калі дап яго з дзяўчынай падыйдзе пара амбалаў - хіба што завізжыць і ўцячэ, калі дахалкі хопіць, а пасьля будзе плакаць, што нохцік зламаў.
Папахвае тут гамасяцінай, прынамсі да яе некалькі крокаў.
=========
Я не прашу вашае фота з голай дупай і т.д.! Бо я ж сумленны й маральны, каму не вядома? Звычайную фотку выстаўце, дзе вы ў хустачцы й сукенцы.
Што тычыцца мяне, дык я сваю ўжо даслаў быў, тры дні таму (адрас: web@nn.by), патрабуйце ад рэдакцыі публікацыі! Я ня буду супраць, пры ўмове, калі разам з фоткай будзе дадзены спадарству мой верш (шэдэўр між іншым!) " Назіраньні з менскага жыцьця", які я таксама даслаў быў у рэдакцыю...
2Grey a z czaho ty uziau, szto duchouna jon "убог", navat kali uziac' da prykladu heta interview, dyk tut u jaho i nie pytalisia, jakija knihi czytaje, czym zachapliajecca i h.d., ty jaho zusim nie viedajesz, kab rabic' vysnovy ab unutranym sviecie.
2Zhorn :) nnu tak, da dendzi jamu dalioka, z hetym zhodny
як у Шнура: "Я дікій мужчіна: яйца, табак, перегар і шчетіна".
============
Ну, навошта вам, як у Шнура? Знайшлі эталён!
Я прапаную Вам, як у антычных грэкаў і рымлянаў. Лепшых эталёнаў пакуль што чалавецтва не стварала... Дарэчы,як вядома, з адных грэкі ваялі эталёны, а іншых, "дагледжаных", бралі суправаджаць грэцкіх войнаў, здымаць ім стрэс.:)))
А Шнур, пісаў зь нейкага немца мусіць лейпцыгскага.
Інфальтыйны з***ц - дыягназ,а не абраза!
"А вот мужчины, которые следуют за модой, и которые сделали из глянцевых журналов свои библии и евангелие, их прозвали несколько лет назад метросексуалами. Вот это самая гадость, эти метросексуалы.
Вот эти парнишки с наманикюренными ноготками и которые смотрят, а сколько пуговиц должно быть в этом сезоне на пиджаке, а ширина лацкана… "
http://www.echo.msk.ru/programs/zoom/616883-echo/
--------------------------------------------------------------------------------------------------------
Якія, да халеры, у цырку экспанаты?????? Багаты ўнутраны сусьвет!
Верасень 21, 2009 у 19:14
Добра калі тата й мама ўтрымоўваюць, хачу паглядзець, які з***ц ён будзе ў войску ці калі атрымае вышэйшую адукацыю й прыйдзе час адпрацоўваць.
Інфальтыйны з***ц - дыягназ,а не абраза!
***************
nu szto zh vy uzho tak na chlopca navalilisia, i nie takija sluzhyli i adpracouvali, paru razou kremik u vojsku zabiaruc' i niejak hodzik pierakantujecca :)
nu szto zh vy uzho tak na chlopca navalilisia, i nie takija sluzhyli i adpracouvali, paru razou kremik u vojsku zabiaruc' i niejak hodzik pierakantujecca :)
==============
Дык ці ж пра хлопчыка таго камэнты? Альбо мо пра мазідлу для скуры ягоных рук? Я сказаў бы, што не!
Chacia tut mabyc\' prablema u jinszym: dlia bielaruskaha asiarodku vielmi charakterna, tak by movic\', svajackasc\', piszuc\' pra \"svajich\", astatnija im biaz roznocy( va usiakim vypadku takoje adczuvannie) , vos\' mabyc\' zachaciela pra znajomaha napisac\', a dlia bel tusouki jon vyhliadaje az zanadta ( chto byvaje na bielaruskich vieczarynach mianie zrazumieje), mabyc\' heta zviazana z vuzkaj \"specyjalizacyjaj\" ( u asnounym roznyja niefarmaly, anarchisty i t.p.), szto viemi niehatyuna uplyvaje na imidzh bielaruskasci, navat mnohija maje znajomyja, pabyuszy raz, skazali, szto bol\'sz nie pojduc\'- kantynhient nie toj
tut vielmi dobraja dyskusija razharnulasia nakont metrasexualizmu i h.d., ale zh mnohija kamenty kankretna pra hetaha chlopca
У першаю чаргу, па-мойму, трэба карысна сілкаваць мазгі, а экстэр'ерам сваім займацца без рэкламы на ўвесь свет-сціпла і між іншымі важнымі мужчынскімі справамі.
Вельмі ржачны пачатак - у мяне была нават рогатная гістэрыка! Гэтак трымаць НН!
Сьветлагорска-Віленскія прывітаньні.
+ад сябе:такія хлопцы могуць падабацца латэнтным лесбіянкам.
карацей, выходзіць, што калі ты хаця б трохі глядзіш за сабой, то ты метрасэксуал? а калі не чысціш зубы і смярдзіш потам, натуральна - бармалей валасаты............ во, калдыр!))