культура. рознае
9 каментароў Сяргей Мікулевіч | 10:16, 23 верасня 2009

Археолагі адкапалі ў Віцебскай вобласці пахаванне старажытных ваяроў.

Навукоўцы з Інстытута гісторыі Акадэміі навук адносяць знаходку да ХІ—ХІІ стагоддзяў.

Яна ўнікальная: адразу 38 пахаванняў паводле паганскага абраду разам. А ў цэнтры — каменны саркафаг. А ў ім знайшлі — чэрап. Археолагі не выключаюць, што гэта можа быць пахаванне ваяроў з военачальнікам.

Вучоных уразіў рост большасці пахаваных — каля двух метраў. Нават у наш час гэтыя людзі глядзеліся б асілкамі. Што казаць пра XII стагоддзе, калі сярэдні рост людзей быў усяго каля 160 см (як, напрыклад, у наўгародскага князя Аляксандра Неўскага). З такой дружынай у Сярэднявеччы можна было займацца стварэннем уласнай дзяржавы. На адным з пахаваных археолагі выявілі парэшткі каўнерыка з узорам, характэрным для візантыйскай вопраткі. То бок, людзі гэта былі, найхутчэй, не бедныя і бывалыя.

Хто і ў якой бітве вынішчыў гэты элітны атрад? На гэтае пытанне гісторыкі яшчэ мусяць адказаць. Талачынскі раён — гістарычная Друччына, дзе ў ХІІ ст. княжылі нашчадкі Ўсяслава Чарадзея. Яны ваявалі з Кіевам, дый міжусобіц хапала.

У 1116 г. там кіраваў Глеб Усяславіч Менскі (які разам з бацькам сядзеў некалі ў кіеўскім порубе). На Глеба хадзіў вайной кіеўскі князь Уладзімір Манамах. Друцк быў тады ўзяты кіеўскімі войскамі, як адзначае гісторык Вячаслаў Насевіч.

Цікава таксама, што пахаваныя яны паводле паганскага абраду. Бо якраз князь і яго дружына зазвычай першыя хрысціліся (як было ў Кіеве за Уладзімірам Святаславічам). Мо гэта сведчанне верацярпімасці ў тагачаснай Полацкай зямлі?

Друцкі курган — адзіны ва Ўсходняй Еўропе, дзе ёсьць пахаванні паводле паганскага абраду і разам з тым каменны саркафаг, паведаміла доктар гістарычных навук Вольга Ляўко.

Падзяліцца навіной:         
9 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Касінер напiсаў(ла) Верасень 23, 2009 у 14:57
Цікава таксама, што пахаваныя яны паводле паганскага абраду. Бо якраз князь і яго дружына зазвычай першыя хрысціліся (як было ў Кіеве за Уладзімірам Святаславічам). Мо гэта сведчанне верацярпімасці ў тагачаснай Полацкай зямлі?
==============================================================
Гэта сведчане таго, што сапраўдныя ваяры не здарадзілі веры продкаў. І пляваць яны хацелі на полацкіх прапаведнікаў: у іх былі свае княства і князь, зброя, моц і вера дзядоў.
Спадзяюся, у археолагаў хопіць розуму не забіраць адтуль усіх пахаваных. І хацелась бы, каб гэта месца стала пачтаковай адукацыйна/ушанавальнай кропакай для беларускіх хлапцоў, будучых вайскоўцаў замест бальшаваіцкай "ліні сталіна".
Dzjadulja напiсаў(ла) Верасень 23, 2009 у 23:08
«пахаванне сярэднявечнага спецназу»

Слова “спецназ” -- жыўцом з Маскальскае (Расейскае) мовы: “подразделения специального назначения (спецназ)”.

PS. Як пабеларуску мілагучна скараціць: “часткі адмысловага прызначэньня”? Гм... ня ведаю. Трэба яшчэ думаць.
zmi напiсаў(ла) Верасень 24, 2009 у 18:03
ЦIКАВА, МАГЧЫМА ГЭТА ЗУСIМ НЕ ДРУЖЫНА КНЯЗЯ, А НЕЙКА IНШАЯ СУПОЛКА У АПАЗIЦЫЮ КНЯЗКАЙ.
Лёлік напiсаў(ла) Верасень 26, 2009 у 14:14
На раскопках гэтага кургана я сам прысутнічаў, вельмі цікавы помнік археалогіі. Чэрап, які знайшлі пад плітой належаў дзяўчынцы прыкладна 12-13 гадовай і ў чэрапе была пазалочаная пацерка. Дарэчы пліта зараз знаходзіцца ў віцебскім краязнаўчым музеі. Шкілеты, якія там знаходзілі былі часта з прызнакамі пытак, альбо зьдзекаў з нябошчыкаў: у аднаго нябошчыка быў забіты цьвік у вока, у хрыбетнік яшчэ аднаго экзэмпляра было забіта шэсьць цьвікоў.
беларуска напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 12:30
цікава ці змогуць нашы архіёлагі даследаваць нармальна і нават надрукаваць вынікі ці зпаганяць як заўжды
Витебский напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 19:25
Чэрап, які знайшлі пад плітой належаў дзяўчынцы прыкладна 12-13 гадовай
Шкілеты, якія там знаходзілі былі часта з прызнакамі пытак, альбо зьдзекаў з нябошчыкаў: у аднаго нябошчыка быў забіты цьвік у вока, у хрыбетнік яшчэ аднаго экзэмпляра было забіта шэсьць цьвікоў.
============================

Согласен, с гвоздями в глаз и хребетник - это однозначно пахаванне древней оппозиции Князю, а череп - всё что осталось от древнерусской молодофронтовке. Это конкретно показывает, что на востоке Белой Руси оппозицию Князю из покон веков не любили и уничтожали, как говорится жесточайше.
zmi напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 19:33
Увогуле мне здаецца, што да захавання ужо iснуючых гiстарычных каштоунасцей дзяржава адводзiць вельмi мала увагi, ну а да адкрыцця новых увогуле...
Яшчэ цiкава, як гэта так патрапiлi на такое захаванне?
эволюция напiсаў(ла) Верасень 29, 2009 у 16:42
Витебский напiсаў(ла)
Согласен, с гвоздями в глаз и хребетник - это однозначно пахаванне древней оппозиции Князю, а череп - всё что осталось от древнерусской молодофронтовке. Это конкретно показывает, что на востоке Белой Руси оппозицию Князю из покон веков не любили и уничтожали, как говорится жесточайше.
_________________
Инь и Янь, черное и белое, добро и зло, власть и оппозиция- так было всегда. Не будет борьбы - не будет развития. Учи историю Витебский!
Витебский напiсаў(ла) Верасень 30, 2009 у 17:49
Незнаю там про Инь или Янь, но оппозицию у нас точно из древле не любили.
А зачем её любить, раз она не во власти и народу от нее никакой пользы и влияния? Если всё решает Князь.
Раз так, то можно хоть гвоздь в глазницу и хребетник, никто не заметит потери бойца :)
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).