Усё часцей з тэлеэкранаў гучаць паведамленні аб забойствах на расавай глебе ў Расіі. І хоць да нас пакуль такая «мода» не дайшла — ігнараваць падобную небяспеку нельга. Піша Алесь Пілецкі.
![]() |
| Адзін з «Рускіх маршаў», арганізаваны «Рухам супраць нелегальнай іміграцыі». |
Беларусь немагчыма параўнаць з Расіяй у плане прысутнасці вялікай колькасці іншаземцаў. Дый радыкальных нацыяналістаў у нас значна менш, чым там. Аднак можна дапусціць, што з’яўленне падобных настрояў у Беларусі — толькі справа часу. Прынамсі, вялікая колькасць такіх «культурных здабыткаў» прыходзіць да нас менавіта з Усходу.
Паводле падлікаў расійскага даследчага цэнтру «Сава», колькасць правапарушэнняў на глебе расавай і нацыянальнай нянавісці ад 2004 году павялічылася ўдвая — з 267, да 634 пацярпелых. Колькасць забітых іншаземцаў пераўзышла дзве сотні чалавек. Лідэрамі па падобных правапарушэннях з’яўляюцца абедзьве расійскія сталіцы – Масква і Пецярбург, а ахвярамі становяцца найчасцей прадстаўнікі народаў Каўказу і Цэнтральнай Азіі, радзей — Кітаю, В’етнаму і афрыканскіх краін.
Узровень ксенафобіі ў расійскім грамадстве значна вырас, пачынаючы з 2000 году. Паводле звестак расійскай сацыялагічнай установы «Левада-Цэнтр», пасля распаду СССР сярод насельніцтва Расійскай Федэрацыі не назіралася высокага ўзроўню ксенафобіі. Яшчэ ў 1995 годзе большасць (57%) не ставілася прыхільна да лозунгу «Расія для расійцаў». Сітуацыя кардынальна змянілася з пачаткам новага тысячагоддзя. У 2007 годзе, па звестках таго ж «Левада-Цэнтр», лозунг «Расія для расійцаў» падтрымлівала ўжо 59% насельніцтва Расіі.
Што ж магло стаць прычынай такой перамены ў стаўленні расійскага грамадства да іншаземцаў? Ёсць некалькі адказаў. Найперш варта адзначыць дрэнную дэмаграфічную сітуацыю ў краіне. Даследванні паказваюць, што
колькасць насельніцтва Расіі няўмольна скарачаецца, прычым доля славянскага насельніцтва краіны таксама змяншаецца.
На гэтым фоне ў 2000 — 2007 гг. значна павялічыўся прыток працоўных эмігрантаў з краін былога СССР, а таксама з Кітаю і В’етнаму. Сярод былых савецкіх рэспублік лідэрства па колькасці гастарбайтэраў, што працуюць у Расіі, трымаюць Украіна, Азербайджан і Малдова.
Афіцыйны Крэмль спрабуе выкарыстаць ва ўласных інтарэсах нарастанне нацыянальнай нецярпімасці ў грамадстве. З аднаго боку,
расійскія улады выкарыстоўваюць ксенафобію ў афіцыйнай дзяржаўнай ідэалогіі, сцвярджаючы неабходнасць «абароны» расійскамоўных не толькі ў самой РФ, але таксама і за яе межамі.
Прыкладаў процьма — Латвія, Эстонія, Грузія, Украіна. З іншага — спрабуюць падаўляць нацыяналістычныя рухі, што вырваліся з-пад кантролю, абвяшчаючы іх антыдзяржаўнымі. Прычым змаганне ідзе толькі тады, калі тая або іншая арганізацыя пачынае адкрыта выступаць супраць крамлёўскай адміністрацыі. А такіх становіцца ўсё больш.
Да найбольш уплывовых належаць «Рух супраць нелегальнай іміграцыі» (ДПНІ), «Народны Саюз» (НС), «Расійскі агульнанацыянальны саюз» (РОНС), «Славянскі саюз» (СС), «Расійскае нацыянальнае адзінства» (РНЕ), «Нацыянал-бальшавісцкая партыя» (НБП). Увогуле, падобныя арганізацыі часта маюць «парасонавую» структуру: асобныя адзінкі не звязаныя наўпрост з цэнтрам і не падпарадкоўваюцца яму, а толькі трымаюцца агульнай ідэалогіі. Разгледзім больш падрабязна некаторыя з названых арганізацый.
«Рух супраць нелегальнай іміграцыі»
Існуе ад 2002 і мае філіялы ў трыццаці расійскіх гарадах. З’яўляецца адной з найбольш радыкальных нацыяналістычных арганізацый Расіі. Выступае галоўным чынам супраць прысутнасці на тэрыторыі РФ працоўных мігрантаў. Найбольш вядомымі акцыямі ДПНІ (расійская абрэвіятура — «Движение против нелегальной иммиграции») з’яўляліся так званыя «Рускія маршы», а таксама канфлікт у паўночным карэльскім горадзе Кандапога. У верасні 2006 г. там, у сутычцы з групай каўказцаў, былі забітыя два мясцовыя жыхары. У выніку ДПНІ арганізаваў мітынг пасля якога ўспыхнулі масавыя беспарадкі і пагромы. Пракуратура Карэліі звінаваціла ў арганізацыі беспарадкаў лідэра арганізацыі Аляксандра Бялова, аднак прыцягнуць яго да адказнасці не ўдалося.
«Народны саюз»
Арганізацыя была створаная ў 1991 дэпутатам Вярхоўнага Савета РСФСР Сяргеем Бабурыным як палітычная партыя і неаднаразова змяняла назву. На выбарах 2003 ў Думу «Народны Саюз» уваходзіў у блок «Радзіма», а лідэр — Сяргей Бабурын — нават некаторы час быў віцэ-спікерам. У афіцыйнай ідэалогіі арганізацыі можна сустрэць тэрміны «умераны расійскі нацыяналізм, апазіцыя ураду, моцная дзяржава». Дэвізам «Народнага саюзу» з’яўляецца лозунг «За рускую Расію».
«Расійскі агульнанацыянальны саюз»
Паўстаў у 1990 годзе, аб’яднаўшы некалькі дробных нацыяналістычных арганізацый. Мае разбудаваную структуру і філіялы ў некалькіх гарадах Расіі, а таксама Украіны і Кыргызстану. На пачатку 90-х быў зарэгістраваны як міжрэгіянальны грамадска-палітычны рух, аднак пазней РОНС (расийская абрэвиятра — «Русский общенациональный союз») быў пазбаўлены рэгістрацыі. Арганізацыя пазіцыянуе сябе як «інтэлектуальнае крыло расійскіх нацыяналістаў». Адной з апошніх акцый, у якой былі заўважаныя сябры арганізацыі, стаў разгон гей-парада ў Маскве.
«Славянскі саюз»
Скрайне правае, нацыянал-сацыялістычнае ўгрупаванне. Створанае ў 1999. Галоўная мэта — стварэнне расійскай нацыянальнай дзяржавы. Вылучылася з РНЕ, найбольш блізкая да нацыстскай ідэалогіі, што існавала ў Германіі ў 1930—40-я. У якасці сімволікі арганізацыя выкарыстоўвае стылізаваную свастыку, а ў асяроддзі неанацыстаў мае назву «СС» — як абрэвіятура ад загалоўных літар. Адна з нацыяналістычных арганізацый Расіі, якая займаецца вайсковай падрыхтоўкай сваіх чальцоў у адмысловых летніках.
«Расійскае нацыянальнае адзінства»
Арганізацыя створаная ў 1990 г. як скрайне правая, нацыяналістычная напаўвайсковая групоўка. Змагаецца за абмежаванне права для прадстаўнікоў нерасійскай нацыянальнасці, павелічэнне ролі праваслаўнай царквы ў грамадстве. Была заснаваная Аляксандрам Баркашовым, аднак у 2000 адбыўся раскол арганізацыі і зараз «баркашоўцы» існуюць адасоблена. Да сярэдзіны 90-х РНЕ (расийская абрэвиятра — «Русское национальное единство») даволі актыўна дзейнічала ў Беларусі і іншых былых рэспубліках СССР, аднак пасля расколу яе ўплыў значна паменшаў.
«Нацыянал-бальшавіцкая партыя»
Заснаваная ў 1993 г. як палітычная партыя, аднак у 1998 г. гэты статус згубіла, а ў 2007 г. увогуле прызнаная за экстрэмісцкую забароненая. Мае надзвычай эклектычную ідэалогію, у якой спалучаюцца ультралевыя і ультраправыя ідэі. Паводле афіцыйнага сайту арганізацыі, яе чальцы выступаюць за «сацыяльную справядлівасць у эканоміцы, імперыялістычную дамінацыю ў замежнай палітыцы, грамадзянскія і палітычныя свабоды ў палітыцы ўнутранай». «Лімонаўцы», як называюць чальцоў арганізацыі (паводле прозвішча лідэра — Эдуарда Лімонава), актыўна дзейнічаюць не толькі на тэрыторыі РФ, але і ў краінах, якія лічаць сферай пашырэння сваіх ідэй. Існуюць філіялы арганізацыі ў Латвіі, Украіне, Ізраілі і нават Канадзе.
У Беларусі, як і ў Расіі, нацыянал-бальшавікі дзейнічаюць нелегальна — ім было адмоўлена ў рэгістрацыі. Выступаюць за ўз’яднанне Беларусі і Расіі, аднак адзначаецца, што яно магчымае толькі без Пуціна і Мядзведзева. Структура беларускага філіялу даволі разбудаваная, існуюць шматлікія ячэйкі ў рэгіёнах. У адрозненне ад галаўной арганізацыі,
беларускае аддзяленне НБП засяроджваецца на адстойванні расійскага і савецкага культурнага нацыяналізму — процістаўляючы яго нацыяналізму беларускаму, а таксама празаходняй арыентацыі
некаторых беларускіх палітыкаў.
Што нясе расійскі нацыяналізм Беларусі? Наколькі яго ідэі могуць стаць папулярнымі ў беларускім грамадстве, якое яшчэ не вызначылася адназначна са сваёй нацыянальнай ідэяй? Пытанні гэтыя сёння, як і на пачатку 90-х, не страцілі актуальнасці.
Відавочна, што беларускія ўлады не вельмі зацікаўленыя ў існаванні такіх арганізацый у Беларусі — мець справу са сваёй апазіцыяй афіцыйнаму Мінску прасцей. Складаней з грамадствам. Ідэі расійскіх нацыяналістаў, якія не адрозніваюць беларусаў ад расійцаў, могуць мець папулярнасць сярод пэўных моладзевых колаў. Так, у Беларусі напады і забойствы на нацыянальнай глебе пакуль не набылі такіх маштабаў, як за ўсходняй мяжой (хоць першыя званочкі ўжо ёсць: свежы прыклад — напад фанатаў мінскага «Дынама» на туркменаў у пачатку верасня гэтага году). Аднак брак здаровага беларускага нацыяналізму, заснаванага на пачуцці нацыянальнага гонару, можа стацца прычынай пашырэння больш радыкальных і агрэсіўных ідэй нацыяналістаў расійскіх, што выгадна для Крамля ў яго палітыцы ціску на афіцыйны Мінск. І тады не будзе розніцы, хто ў Мінску галоўны: Аляксандр Лукашэнка альбо хто-небудзь іншы.





Для русских нациков нет разницы кого бить - не будет негров и кавказцев, будут белорусы и украинцы (список можно продолжить). Будут бить за то, что говорят на "неправильном" языке и т.д. и т.д.
За примерами и далеко ходить не нужно. Достаточно вспомнить побоище устроенной "Белой волей" во время прошлогоднего чернобыльского шляха (если память не изменяет). Белые нацики били не негров, а били белорусов за то что ходили под нерусскими флагами, разговаривали на "нерусском" языке...
Нацизм он и есть нацизм - какими бы он лозунгами не прикрывался.
Если вспомнить историю, то и еврейские погромы в начале прошлого столетия в Беларуси организовывали исключительно русские фашисты (Союз Русского Народа, черносотенцы и т.д.). Например в деревне Тевли Пружанского уезда местные белорусы вместе с соседями-евреями погнали на ж/д станцию приезжих русских нацистов.
Белорусам нацизм и расизм никогда не был свойственен.
Што тычыць здымка, дык на ім - звычайныя чалавечыя твары. Цвярозыя, збольшага, на мой погляд...
Адказваю: Натуральна
===============
Гашыш? З Галяндыі? :)
З усіх згаданых арганізацый больш-менш масавыя - НБП ("нацыянал-бальшавікі") и ДПНИ (рух завецца менавіта гэтак, а не ДПНМ).
"Нацболы" гэта левыя радыкалы, амаль без аніякага нацыяналізму. Лічыць іх за фашыстаў могуць хіба толькі прафесійныя "антыфашысты". Дарэчы, нацболы - прынцыповыя ворагі гвалту. Яны могуць што-небудзь напісаць фарбаю на сцяне "варожага" офіса, але не будуць пачынаць бойку.
Рух ДПНИ - найбольш прыстойная з "правых" арганізацый. Не заўважаная ў якіх-будзь пагромах. Фотачка тут, канешне, файная, але ж у "Рускіх Маршах" удзельнічаюць не толькі сябры ДПНИ. Кіраўніцтва Руху якраз просіць усіх не рабіць гэтакі "зіг хайль".
У карэльскім месце Кондопога прадстаўнікі ДПНИ толькі далучыліся да стыхійнага пратэсту грамадзян, спрабуючы перавесці падзеі ад пагромаў на законны шлях. Гэта не была "акцыя ДПНИ".
Усе астатнія - збольшага віртуальныя, у тым ліку РНЕ (яно было сілаю толькі пакуль вялікія дзядзькі давалі грошыкі). Хіба што час ад часу робяць заявы, ды штогод выводзяць колькі дзясяткаў барацьбітоў на той самы "Рускі Марш".
Зараз г.зв. правыя ўтвараюць групоўкі, якія “не звязаныя наўпрост з цэнтрам і не падпарадкоўваюцца яму, а толькі трымаюцца [больш-менш] агульнай ідэалогіі”, як трапна заўважана ў артыкуле.
А буйных, “усерасійскіх”, цэнтралізаваных ужо амаль няма (апроч ДПНИ). Гэта ж пры Ельцыне была свабода, а зараз не тое.
Рух ДПНИ колькі гадоў таму меў філію ў Беларусі. На сайце і форуме Бел.ДПНИ выкарыстоўвалася як руская, так і беларуская мова. Зараз тая філія ўжо не існуе. Не ведаю, чаму.
Впрос в том, что различные экстремистские группировки - продкт самодеятельности только процентов на 10. Остальное - гм-гм.... поддержка государства. Своего либо соседнего. Для чего - вот вопрос. Понятно, что любая социальная дестабилизация в обществе с размытыми общественными институтами и слабым этническим госудаством - еще более ослабляет это общество и это государство.
Вся эта "фашистская" клоунада в России (начиная со времен "Памяти") - чистая провокация. Правда более-менее разработанная и многоуровненвая.
Славяне по натуре - в межэтнических конфликтах на личностном уровне люди вялые и инертные (кто служил в советсткой армии, тот со мной согласиться). Следовательно - необходима сторонняя организующая сила.
Цивилизованным образом межэтничские кофликты в обществе должны решаться на госудаственном уровне, посредством выработки принципов и правил межэтнического общения в стране.
Что интересно, по мере роста нацистского движения, милиция не усиливает борьбу - скорее пытается "дружить" и использовать нацистов в собственных целях. Как пример - разгон бонхедами при попустительстве милиции хардкор концерта в Бресте.
---------------------------------------------
Поддержка неонацистских группировок со стороны спецслужб (милиции) вещь давно известная. Некоторые сотрудники этих служб сами являлись членами таких группировок. Достаточно вспомнить белорусский филиал РНЕ и кто входил в «ударную группу» этой организации.
Интересно, что спецслужбы ГДР в 80-годы поддерживали неонацистов ФРГ, а спецслужбы Словакии (правительство Мечияра) в начале 90-х – неонацистов Чехии. В обоих случаях соседи хотели «подогревать» внутреннюю ситуацию в сопредельных государствах (причины были разные и об этот сейчас не буду).
Лепей бы на вучобу ды спорт рабілі ўхіл...
Интересно, что спецслужбы ГДР в 80-годы поддерживали неонацистов ФРГ, а спецслужбы Словакии (правительство Мечияра) в начале 90-х – неонацистов Чехии. В обоих случаях соседи хотели «подогревать» внутреннюю ситуацию в сопредельных государствах (причины были разные и об этот сейчас не буду).
==========================
Лукашэнка падтрымлівае нацыстаў у Расеі? :)
У нас жа сытуацыю "падаграваюць", здаецца, з удзелам "левакоў" (выдатнае слова), а ня правых.
Лукашэнка падтрымлівае нацыстаў у Расеі? :)
У нас жа сытуацыю "падаграваюць", здаецца, з удзелам "левакоў" (выдатнае слова), а ня правых.
-------------------------------------------------
Сейчас я о такой поддержки со стороны Лукашенки не знаю, но еще 10 лет тому назад случаи поддержки ультраправых и ультралевых в России были. Эти контакты с русскими нациками не афишировались, но они были.
Белорусские власти также поддерживали (или «делали что ничего не видят») местные филиалы русских РНЕ, Славянского Союза и т.д. Достаточно вспомнить, что в охрану кандидата в президенты в 1994 году входили люди, которые потом возглавили местные пророссийско-националистические организации.
Членами Славянского Собора «Белая Русь» были Юрий Азоренок, Всеволод Янчевский.
Во второй половине 90-х лет милиционеры Первомайского района проводили совместное патрулирование с рнеешниками, которые ходили в совей форме.
Сочувствующими и сторонниками РНЕ были: адвокат Филарета Валерий Ерчак, референт митрополита Алешка, Азаренок, Владимер Чертович из «Православной инициативы», православные отцы Павел и Валерий, Галина Рузова, которая была главным редактором газеты «Личность», бывший партизан и историк Адам Залесский, покойник генерал Баранкевич, Станислав Новиков из республиканской пракуратуры и другие. Устанавливались определенные контакты с людьми, приближенными к Посохову, помощнику Лукашенко.
А вот «экспорт» российского нацизма в РБ был и продолжается до сих пор – читайте текст статьи и комментарии.
"Кстати, Посохов был в восхищении от того, что к нему на помощь обратились эрэнэешники. По словам свидетелей, он вымолвил: «РНЕ? Знаю! Это же те самые ребята, которые защищали «белый дом» в 1993 году». Возможно именно с его помощью в Беларуси в сентябре 1999 году была зарегистрирована газета «Русский порядок», которую запретили в России. Свидетельство об регистрации газеты, которая имелась распространяется не только в Беларуси, но и в Прибалтике, странах СНГ, председатель Госпечати Михаил Подгайный вручил Глебу Самойлову. Однако она так и не начала выходить. Вероятно, из-за недостатка не только финансов, но и мозгов...
Была зарегистрирована общественная организация «Коловрот» с фашистской символикой, в то время, когда власти действовали против белорусской национальной символики. Некоторые государственные средства массовой информации оказывали информационную поддержку РНЕ (например, газета «Семь дней», газета «Личность» и др.) "
Источник - http://charter97.org/rus/news/2002/04/18/02
Што уяўляла сабой падтрымка ўльтраправых і ўльтралевых? Вы кажаце нейкія агульныя фразы. Мы, напрыклад, з вамі зараз таксама кантактуем, але гэта не азначае, што я нечым вам дапамагаю.
Чым падтрымлівалі беларускія ўлады "местные филиалы русских РНЕ, Славянского Союза"? Тым што ахоўнікаў дэлегавалі ў кіруючыя ворганы РНЕ? :) Ці можа, калі чалавек уваходзіў у ахову "кандидата в президенты в 1994 году", дык ен ня мае нейкіх сваіх перакананьняў? :)
Якое дачыненьне мае да артыкула "Славянскі Сабор"?
Вы перакананыя, што "милиционеры Первомайского района проводили совместное патрулирование с рнеешниками"? Ці вы адмаўляеце, што яны маглі проста разам ісьці? Са мной у пачатку 90-х навучаўся разам адзін з лідараў мясцовых баркашоўцаў, зараз ен, што праўда на дзяржслужбе, мы жорстка спрачаліся па палітычных пытаньнях, але гэта не замінала нам камунікаваць. Гэта азначае, што я таксама падтрымліваў РНЕ?
Як вы правялі адбор тых, хто з'яўляецца ці быў "Сочувствующими и сторонниками РНЕ"? "Устанавливались определенные контакты с людьми, приближенными к Посохову, помощнику Лукашенко." :) Маўляў, мы перагаварылі з чалавекам, які прыбліжаны да людзей, якія прыбліжаныя да Посахава, які прыбліжаны да Лукашэнкі. :) І што? Які вынік тых "кантактаў"?
А вот «экспорт» российского нацизма в РБ был и продолжается до сих пор – читайте текст статьи и комментарии.
=========
Дзе ў артыкуле пра «экспорт» российского нацизма в РБ" пішацца? Калі вы ўжо даеце мне парады падайце, калі ласка, і цытату з гэтага глыбокага аналітычнага артыкула. Камэнты, як ісьціну, астаўце сабе. :)
Патрулирование РНЕ и минской милиции я видел собственными глазами.
Список сочувствующих РНЕ - смотрите статью в Хартии (ссылка приведена).
По остальному вам нужны документы, заверенные у нотариуса?
РS Указанный в списке Валерий Ерчак в настоящее время является доцентом кафедры Конституционного права БГУ, председателем Минского отдела Союза Русского Народа.
http://lukashenko2008.ru/articles/stat_i/692/
даже Филарет был вынужден удалить Ермака из своего окружение за:
" – поддержку организации экстремистского направления «Русское Национальное Единство»,
– он постоянно поднимает так называемый «еврейский вопрос», высказывая антисемитские взгляды".
Ярый антисемит учит будущих белорусских юристов. Жуть!!!
Цяпер на конт вашых адказаў. Хартыю, як і Сьпід-Інфо не чытаю, бо марнаваць час на розную бязглузьдзіцу шкада. Можа для некага гэта і сродак інфармацыі, але для мяне - не. Сайт lukashenko2008.ru з той жа оперы. Не ўспрымаю я "жаўтуху". Вашае права давяраць гэтай інфармацыі. А потым казаць "Жуть!!!"
А вообще, все мои друзья, которые были ярыми Антифашистами и демократами, и которые уехали в Англию, Германию и Францию, а также некоторые другие страны стали расистами и крайне правыми. Потому что, то что там творят выходцы из третьих стран просто отвратительно. Сам я не против негров и так далее. Я не против если они к нам приезжают и учатся, работают и т.д. Но! Я против когда они (как в Европе) ПРИЕЗЖАЮТ, НЕ РАБОТАЮТ, ПОЛУЧАЮТ ПОСОБИЕ ПО БЕЗРАБОТИЦЕ И ПЛЮЮТ ПРОСТО ОТКРОВЕКННО НА ВСЕХ ПОЛЬЗУЯСЬ ЕВРОПЕСКОЙ СВОБОДОЙ И ДЕМОКРАТИЕЙ. Они выросли в таких странах, где понимают только силу.
Если не бить бойцового пса, то рано или поздно он тебя загрызет....
Паважаны Алесь, мы з вамі не знаемыя, дзякуй Богу, таму ня тыкайце, калі ласка.
-------------------------
Паважаны Вінт, прашу прабачэння за некарэктнасць.