Гэта швейцарскі гадзіннік Patek Philippe Calatrava 5120j.
Блогер malishevsky вызначыў, якой маркі гадзіннік носіць Аляксандр Лукашэнка. Ён разгледзеў гэта на здымках, зробленых фатографамі незалежных СМІ.
У часе візіту Лукашэнкі ў Літву яны мелі рэдкую магчымасць фатаграфаваць кіраўніка Беларусі ў свабодным рэжыме. Унутры краіны здымаць Лукашэнку дазваляюць толькі групе абраных фатографаў, прычым з пэўных ракурсаў.
Здымаць яго ў профіль, напрыклад, забаронена.
Як піша блогер, на правай руцэ Аляксандра Лукашэнкі гадзіннік не небаракі‑заводу «Прамень». Гэта швейцарскі гадзіннік Patek Philippe Calatrava 5120j. Ён каштуе амаль 16 тысяч даляраў, або 11 тысяч еўра.
Такія ж гадзіннікі маюць, дарэчы, Пуцін і Лужкоў.
Інфармацыя пра зарплату Лукашэнкі закрытая. Яе публікуюць толькі за гады, што папярэднічаюць прэзідэнцкім выбарам. У 2005 годзе яна складала каля 2300 даляраў у месяц. Хоць Лукашэнка не раз публічна называў сябе «жабраком», ён ацэньвае свой «дакладны час» у 7 месячных заробкаў.
Палітычная культура заходніх краінаў зусім іншая. Гэтак, прэзідэнт Абама карыстаецца гадзіннікам Jorg Gray 6500 Chronograph усяго за 325 даляраў.
Каментары