культура. рознае
розыгрыш | 9 каментароў | 10:42, 24 верасня 2009

Канец жніўня. Студэнты шукаюць недарагое жыллё. Інтэрнатаў і танных пакояў на ўсіх ахвотных не хапае. І ў той самы час з вуснаў у вусны перадаюцца легенды пра тое, як «заваёўнікі сталіцы» прыязджаюць у спадзяванні, што іх творчы кумір дапаможа ім з жыллём і працай.

«НН» звярнулася да некаторых пісьменнікаў з просьбай даць прытулак няшчаснай студэнцы. Легенда простая — першакурсніца філфака паспрабавала зняць кватэру, аддала $200, але трапіла да алкаголікаў і ледзь збегла адтуль. Любімы пісьменнік, якому яна тэлефануе, — апошняя надзея.

Адам Глобус быў вельмі ветлівым, слухаў уважліва і не перабіваў. Быццам унутрана быў гатовы да такога званка‑просьбы. Пасля сканчэння плаксівага маналога, перайшоў на «ты» і прапанаваў сустрэцца ля цэнтральнага «Макдональдса»: «Давай сустрэнемся і ўсё абмяркуем!»

Па голасу адчувалася, што ён насамрэч дапаможа.

А паколькі не хацелася ўжо зусім дакучаць пісьменьніку, прыйшлося даслаць смс, што дапамога больш не патрэбная, маўляў, дзякуй за неабыякавасць. Адказ быў сяброўскі: «То выдатна!»

Віктар Шніп званок сустрэў найбольш насцярожана. На пытанне «можна пажыць у Вас?» ён спытаў здзіўлена: «Дзе?» — «Ну, там, дзе вы жывяце…» «Ну, я жанаты… Гэта па‑першае. Па‑другое, у мяне дзеці, дый маці цяпер жыве з намі. Так што я сам у нялепшых умовах», — адказаў пісьменнік.

Уладзімір Арлоў просьбу назваў «незвычайнай» і растлумачыў, што, пры ўсёй павазе да чытачкі, вымушаны адмовіць, бо жыве з сынамі. У кватэры папросту няма месца для яшчэ аднаго жыхара. Але нумар тэлефона спадар Арлоў узяў, паабяцаўшы ператэлефанаваць, калі знойдзе нешта сярод знаёмых.

Найбольш «студэнцкай бядой» пераняўся Зміцер Вішнёў.

Бедаваў, як гэта можна было аддаць $200 абы‑каму. Параіў звярнуцца ў міліцыю. Пытанняў і парадаў было шмат. Ён нават ператэлефанаваў на мабільны нумар са свайго хатняга, каб студэнтка не траціла свае грошы! «Ведаеце, у мяне такая скандальная рэпутацыя. Я ж маньяк. Вы не баецеся жыць з мужчынам?» — «Не».

Зміцер перайшоў «на ты» і прапанаваў «перакантавацца ў яго» са словамі «што ж, дзяўчо на вуліцы сядзець будзе». Кватэра, па яго словах, невялікая, месца мала, дый прыбраць трэба. Але да прыезду спадар Вішнёў паабяцаў усё зрабіць. Прыйшлося адмовіцца ад гасціннай прапановы, маўляў, жыллё ўжо знойдзена.

Зміцер папрасіў па прыездзе ў новую кватэру, набраць яго і сказаць, што ўсё добра.

«Будзь асцярожная ў вялікім горадзе!» — параіў новы знаёмы.

Беларускія пісьменнікі аказаліся неабыякавамі да чужога няшчасця. Яны гатовыя дапамагчы сваім чытачам у цяжкую хвіліну. «НН» выказвае падзяку ўсім удзельнікам розыгрышу.

Запісаў ЯМ

Падзяліцца навіной:         
9 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Андрэй Мельнікаў напiсаў(ла) Верасень 24, 2009 у 11:03
Глёбус парадаваў. Хаця, для чысціні высноваў, трэба было б паслухаць тую размову: галасы, інтанацыю, тэкст...
Вішнёву прывітанне.
мінак напiсаў(ла) Верасень 24, 2009 у 11:29
Ну, для чысьціні экспэрыменту трэба было і пажыць па тыдню, а потым распавесьці, што было. А то я таксама гатовы прытуліць студэнтачку. І не адну, а штук пяць.

Але ж я маньяк... ))
Chris напiсаў(ла) Верасень 24, 2009 у 11:45
Ну хопіць ідэі тырыць чужыя! Ну раз! Ну два! Але зараз ужо ня смешна нават...
Глобуса толькі што ўжо паразвадзілі на "34" - http://34mag.net/content/917
Аўтар 2 Chris напiсаў(ла) Верасень 24, 2009 у 12:20
Гэты розыгрыш быў апублікаваны ў папяровай версіі "Нашай нівы" 2 верасня. Так што той, што ў "34", відаць, быў пазней.
У дадатак, тэмы размоваў зусім розныя. У "34" - гамасэксуалісты і Барселона.
Яўмен са Старобіна напiсаў(ла) Верасень 24, 2009 у 13:48
Цікавы артыкул.
Не хапае ўсім беларусам пачуцьця ўзаемадапамогі.
Руслан напiсаў(ла) Верасень 24, 2009 у 13:51
Яўмен са Старобіна, а Вы б пусцілі да сябе жыць няведама каго?
З ЖЧ Шніпа напiсаў(ла) Верасень 24, 2009 у 18:14
3.09.2009. Здаецца, была пятніца. Вечарэла. Я з жонкай глядзеў тэлевізар і размаўляў пра шаснаццацігадовага сына Максіма, які дзесяць дзён жыў у манастыры з дзецьмі святароў і шчырых вернікаў. Да прыезду нашага сына там усё было так, як і павінна быць у манастыры. Са з’яўленнем Максіма ўсе дзяўчаты паўлюбляліся ў яго і цяпер кожны дзень нехта з іх яму тэлефануе. І ў самы разгар размовы пра сына зазвінеў далькажык. Тэлефанавала дзяўчына, якая толькі што паступіла на філфак і якая даўно захапляецца маёй творчасцю. Пачуўшы гэта, я тут жа выйшаў у другі пакой. Дзяўчына, коратка расказаўшы пра тое, што яны зняла кватэру і заплаціла за яе, але трапіла да алкаголікаў і ледзь збегла адтуль, запыталася: “Можна пажыць у вас?” Я разгублена прамовіў: “Дзе?”, бо ў гэты час мая Людміла пацікавілася: “Хто там тэлефануе?” Я жонцы нічога не адказаў, а незнаёмка сказала: “Ну, там, дзе вы жывяце...” “Ну, я жанаты... (Людміла з другога пакоя працягвала цікавіцца : “Хто там тэлефануе?”) Гэта па-першае. Па-другое, у мяне дзеці, дый маці цяпер жыве з намі. Так што я сам у нялепшых умовах...” Больш нічога я не паспеў сказаць, бо філфакаўка перарвала размову. На пытанне жонкі “хто ж там тэлефанаваў?” я адказаў коратка: “Ай! Не зразумеў!”, і Людміла пакінула мяне ў спакоі. Я ж задумаўся: “Бедная дзяўчына толькі прыехала ў вялікі горад, а яе тут жа абабралі! Ну й народ у нас! Ды й я не паспеў ёй нічога добрага сказаць...” . У панядзелак, прыйшоўшы на працу, я расказаў пра гісторыю з філфакаўкай знаёмаму пісьменніку. Той падзівіўся з паводзін дзяўчыны і пасмяяўся нада мной: “Глядзі, Шніп! Яна яшчэ да цябе дахаты прыйдзе з дзіцем і скажа, што гэта ад цябе!” І ўсе дні з мінулай пятніцы па сённяшні дзень я хадзіў з філфакаўкай у галаве: “Як яна там бедалага? Відаць, недзе сядзіць на вакзале і плача...” Два дні назад нават хацеў патэлефанаваць ёй, але ў далькажыку нумар тэлефона не захаваўся. І тут сёння разгортваю свежы нумар “Нашай Нівы” і пад рубрыкай “Розыгрыш” чытаю: “Як пасяліцца ў любімага пісьменніка?”, дзе апісваецца як супрацоўнікі “НН” разыгралі Адама Глобуса, Уладзіміра Арлова, Зміцера Вішнёва і мяне.
Tags:
жыццёвае
eisernWolf напiсаў(ла) Верасень 24, 2009 у 19:32
Заўсёды не любіў нават ідэі падобных розыгрышаў. Вось навошта чалавеку душу ўскаламуцілі? Бязглуздасць ды і толькі. НН незалік.

>>>Не хапае ўсім беларусам пачуцьця ўзаемадапамогі.
Адна справа - пажыць з чалавекам, каторага ведаеш. Зусім іншая - з нейкай віртуальнай філфакаўкай з невядома якімі намерамі.
Катенька напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 12:39
Вот это - да, отличный прикол!!!! читала - хохотала до слез))) спасибо авторам))
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).