Культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» абвяшчае конкурс сцэнараў да відэаролікаў «Будзьма з мовай!»
Мэта роліка — заахвоціць беларусаў да ўжывання беларускай мовы, усведамлення беларускай мовы як роднай; прадэманстраваць, што размаўляць па-беларуску модна і сучасна.
Сцэнар-пераможца будзе ўвасоблены ў відэаролік, які будзе распаўсюджвацца праз інтэрнэт і тэлебачанне.
Патрабаванні: тэкставае апісанне роліка ці флэш-анімацыя (да 30 секунд).
Дасылаць сцэнары можна на e-mail razam@budzma.org да 20 кастрычніка.
5 каментароў
падпісацца на каментары
чытаць каментары праз RSS
daroha напiсаў(ла)
Верасень 24, 2009 у 13:45
а ў якой тэлевізіі будуць трансьлявацца ролікі?
палітолаг з правінцыі напiсаў(ла)
Верасень 24, 2009 у 15:51
"Белсат"
daroha напiсаў(ла)
Верасень 24, 2009 у 16:50
які нечаканы адказ! (8
__________________________________________________________________________
папулярызацыя беларускай мовы - гэта сярод аўдыторыі белсату, як я разумею?
маруська напiсаў(ла)
Верасень 24, 2009 у 18:22
ды і не зразумела,конкурс абвешчаны, а што будзе таму хто выйграе
Абрыкос напiсаў(ла)
Верасень 25, 2009 у 9:26
Таму, хто выйграе, будзе ролік зроблены. Што да ТВ, дык па "Ладзе" і "СТВ" часам будзьмаўскія ролікі круцяць, ня толькі па "Белстаце".
падпісацца на каментары
чытаць каментары праз RSS