Палітыка
дадаліся дадатковыя тлумачэнні | 37 каментароў | 14:39, 28 верасня 2009

Выкладчыкі дэпартамента паліталогіі ЕГУ абвясцілі аб сваім сыходзе з універсітэта ў выпадку, калі кіраўніцтва ВНУ не зменіць палітыкі ў дачыненні да акадэмічных свабод.

Прычынай канфлікту паміж кіраўніцтвам Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта і выкладчыкамі дэпартамента палітычных навук стала тое, што начальства, без узгаднення з выкладчыкамі, прызначыла куратарам праграмы Канстанціна Ткачова, сёлетняга выпускніка магістратуры ЕГУ.

Выкладчык ЕГУ Дзяніс Мельянцоў адзначае, што «ў ЕГУ маюць месцы праявы аўтарытарызму. Нам прапанавалі сысці, калі нешта не падабаецца».

Далікатнасць сітуацыі яшчэ і ў тым, што паліталогія была адной з нямногіх спецыялізацый ЕГУ, дзе пераважала беларуская мова.

Спадар Мельянцоў заўважае, што прычына канфлікта не ў беларускамоўнасці выкладчыкаў, а ў немагчымасці ўплываць на рашэнні кіраўніцтва універсітэта.

Заява пра сыход у знак нязгоды з прызначэннем куратара была зробленая выкладчыкамі 28 верасня, падчас пасяджэння дэпартамента палітычных навук.

АП

* * *

Дадатковы каментар Дзяніса Мельянцова:

Верасень 29, 2009 у 0:16

Лічу неабходным даць некаторыя тлумачэнні, каб не ўзнікала недарэчных інтэрпрэтацыяў.

Напачатку гэтага года адбыліся выбары кіраўніка дэпартаменту паліталогіі і еўрапейскіх даследаванняў. Ім стаў Андрэй Казакевіч (функцыі — кадравая палітыка, праца з выкладчыкамі і студэнтамі, навучальныя праграмы бакалаўрыяту).

Гэтая пасада паводле Статуту — выбарная. Абіраць павінны Рады факультэтаў (або дэпартаментаў). Насамрэч гэтыя рады ніхто не ствараў, усе пасады прызначаліся ў парушэнне ўласнага Статуту. Можна сказаць, што ўсё кіраўніцтва ЕГУ было нелегітымнае.

Пасля рашэння пра трансфармацыю факультэты былі скасаваныя, пасады кіраўнікоў дэпартаментаў таксама, але фармальна Казакевіч працягваў кіраваць бакалаўрыятам да 1 кастрычніка. Часовым кіраўніком паліталагічнае праграмы (бакалаўрыят + магістратуры) была прызначана С.А. Навумава. У далейшым кіраваць павінен быў А. Сцяпанаў, але ён не мае ступені доктара.

Паўстала пытанне пра куратара праграмы, які павінен займацца бакалаўрыятам, выкладчыкамі і праграмама (фактычна, функцыі Казакевіча). Так, Казакевіч не прэтэндаваў на гэтую пасаду, але кіраўніцтву было прапанавана прынамсі абмеркаваць (нават не абіраць) новую кандыдатуру з выкладчыкамі праграмы, чаго патрабуюць акадэмічныя свабоды, дэклараваныя ЕГУ. У гэтым было адмоўлена. Куратар быў прызначаны з ліку толькі што абароненых ЕГУшных магістрантаў без досведу працы, якога ніхто з выкладчыкаў не ведаў.

То бок, пытанне зусім не ў асобе Казакевіча, а ў працэдуры ўнутры праграмы.

На цяперашні момант пра свой сыход абвесцілі выкладчыкі А. Казакевіч, А. Ягораў, Дз. Мельянцоў, С. Богдан.

Да таго, хто сумняваўся ў беларускасці праграмы Паліталогіі, дадам, што большасць асноўных выкладчыкаў праграмы чытаюць свае курсы па-беларуску. Беларускамоўныя курсы чытаюцца А. Казакевічам, А.Ягоравым, А. Дзермантам, Дз. Мельянцовым, С. Богданам, У. Івановым, У. Роўдам, Т. Чыжовай. Гэта лёгка спраўдзіць.

Падзяліцца навіной:         
37 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
оля напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 14:57
очень-очень плохо. а я как раз сегодня читала студентс гайд и удивилась что руководителем программы стал абсолютно мне незнакомый человек, вместо казакевича
Янка напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 15:00
такі сьпее час для беларускамоўнага ўнівэру...
Зважай! напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 15:14
Шкада, што ЭГУ ператвараецца ў савецкі ўнівер.
eolonir напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 15:21
Беларускамоўны ўнівэр можа існаваць толькі ў Беларусі. Тут прынамсі мова зьяўляецца дзяржаўнай, ёсьць магчымасьці прабіваць гэтае рашэньне (якія яны б не былі "пакоцаныя"), існуе нейкая намінальная канкурэнцыя. У Летуве ўнівэр мае неблагі шанец пераўтварыцца ў летувіскае ВНУ, дзе ня будзе месца беларускай мове (па-першае, хто будзе вучыць мову, калі ёй самі беларусы пагарджаюць, па-другое, з папярэдніх артыкулаў вынікае, што кіраўніцтва ЭГУ й само не напалягае на выкарыстаньні беларускай мовы: напішуць студэнты просьбу ўсё расейскай выкладаць - задавальняюць просьбу, хаця, на добры рахунак, студэнты павінныя паклапаціцца пра веданьне беларускай мовы, а не ўнівэрсытэт - пад іх падладжвацца). Альбо ЭГУ праз адсутнасьць канкурэнцыі проста закасьцянее й пачне пагарджаць альтэрнатывамі й уласна разьвіцьцём. Трэцяга ня дадзена.
Noname напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 15:47
Неяк болей пытанняў, чым адказаў.

1. Чаму не даецца імя новага кіраўніка, а проста кажацца, што гэта "незнаёмы чалавек"? Калі ведаць ягоную біяграфію і г.д., можна было б зрабіць больш высноваў.

Рэд. Дадалі.

2. Чаму газета не бярэ адразу каментар у іншага боку, т.б. кіраўніцтва ЕГУ, а цытуе толькі Мельянцова?

Рэд. Меркаванне будзе, як толькі атрымаем.

3. А хто такія "беларускамоўныя выкладчыкі", бо калі чытаць артыкул, атрымліваецца толькі Мельянцоў з Казакевічам. Адкуль бярэцца гэтае аўтарскае "мы"?
Noname напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 16:35
Sorry, пра Ткачова бачу ўжо (можа не заўважыла адразу). :) Але ўсё роўна, чым ён займаўся да таго як скончыў магістратуру ЕГУ? Якая адукацыя, якія дасягненні, на якія тэмы працуе? Чым карысталіся ў ЕГУ пры ягоным выбары, ці ёсць нейкая аргументацыя ў "таго боку"? Ці, можа, прасцей працытаваць аднаго Мельянцова?

І - ДЗЕ абвясцілі пра свой сыход выкладчыкі? Ці напісалі яны нейкую заяву, зварот? Калі так, то ДЗЕ яе можна пачытаць?
С.А.С. напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 16:42
Интересная складывается ситуация, полностью перевернутая с точки зрения, якобы изгнанных из ЕГУ политологов.
Казакевичу Андрею, при всем моем уважении к нему, как интересному исследователю, не мешало бы не порочить ту институцию, которая ему дала возможность очень хорошо развернутся в академическом и научном пространстве - это и есть акажемическая свобода, которой якобы лишили преподавателей политологии. Очень неприятно наблюдать, какие обороты набирает этот надуманный конфликт на той программе ЕГУ, которая и была создана Казакевичем Андреем и собранной им командой. Что заставляет задумать о простых человеческих качествах тех, кто этот скандал раскручивает на пустом месте. Казакевичу Андрею было предложено оставаться руководителем программы, он на это не согласился. Видимо иногда властные амбиции берут верх над человеческими отношениями.
RRR напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 16:43
Людзі Макея пад любым соўсам (быцццам бы "баронячы беларускамоўных") хочуць цяпер разбурыць ЕГУ знутры. За ўсімі гэтымі гісторыямі з Дунаевым (які ні з пушчы ні з поля загаварыў пра беларкскамоўны ўніверсітэт)., а цяпер з Казакевічам ды Мельянцовым-- адны ды тыя вушы. У ЕГУ шмат недахопаў, але не тыя людзі бяруцца іх выпраўляць
Таццяна Елавая напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 17:06
вельмі паважаю як Дзяніса Мельянцова, так і Андрэя Казакевіча, але ж ісціна даражэй.
факты ў артыкуле перадзёрнутыя.

Андрэй Казакевіч ніколі не выбіраўся дырэктарам дэпартамента ЕГУ. ён выбіраўся кіраўніком праграмы ЕГУ яшчэ да ўнутраных рэформаў ва універсітэце (адмова ад факультэтаў, трансфармацыя праграм навучання, кадравыя перастаноўкі ў адміністрацыі і г.д.), калі дэпартаментаў не існавала ў прыродзе.

дырэктарам прызначалі Святлану Навумаву. наколькі мне вядома, ад пасады кіраўніка праграмы Андрэй Казакевіч адмовіўся сам.

таму хопіць чарніць наш універсітэт.
Homo habilis напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 17:31
2RRR
Ого - ў ЭГУ ёсьць неадхопы?
Але ўсе, хто выступаюць супраць кіраўніцтва - агенты Макея і Карзінкіна?
Можа тады ўвесьці ў ЭГУ новую праграму - Кансьпіралогія?
Таццяна Елавая напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 17:41
прыкра, але ў чарговы раз у "Нашай Ніве", лепшай газеце сённяшняй Беларусі, з'яўляецца чарнуха і хлусня аб нашым універсітэце.

Рэд. Тацяна, тое, што Вы тут напісалі далей, не адпавядае рэчаіснасці і не мае ніякай сувязі з дэмаршам выкладчыкаў паліталогіі.
Алесь* напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 18:40
Таццяна Елавая напiсаў(ла)
Верасень 28, 2009 у 17:06

+ 1!

Правярайце калі ласка інфармацыю!!!
...а праявы аўтарытарызму ёсьць паўсюль і зь імі трэба змагацца.
drb напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 19:45
А что в ЕГУ практика выборов руководителя является легитимной? По-моему, руководителей департаментов назначают. Поправьте, если не так.
Дзяніс напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 22:00
"Далікатнасць сітуацыі яшчэ і ў тым, што паліталогія была адной з нямногіх спецыялізацый ЕГУ, дзе пераважала беларуская мова".

Полный бред!
Дзяніс напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 22:38
To drb:
Совершенно согласен с Вами. Процесс выборов может носить лишь рекомендательный характер. Не думаю, что в Уставе ЕГУ должности являются выборными. В организациях такого уровня на руководящие, как и на многие другие, должности именно назначают.
Виктор напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 23:35
Говорят, что журналисты должны следовать определенной этике. Если бы "АП" ей следовал, то до публикации своей заметки он мог бы выяснить,
что А. Казакевич вообще никогда не избирался руководителем академического департамента политологии, т.е. такие выборы никогда не проводились и не предусматриваются уставом университета,
что директром департамента является Светлана Наумова, а не К. Ткачев,
что А. Казакевич сам отказался от должности куратора бакалаврской программы по политологии,
что после этого К. Ткачев рекомендован директором департамента на должность куратора данной программы, т.е. ее помощника по вопросам бакалавров.
Причем тут белорусский язык, вообще непонятно.
Любопытно также, что за мотивы побудили г. Мельянцова заняться откровенным враньем?

Рэд. Наколькі нам вядома, Казакевіч быў куратарам гэтай праграмы, і ягоны тэрмін сканчаецца 1 кастрычніка. І менавіта ўразанне ягоных правоў і адцісканне на трэція ролі і справакавала гэты дэмарш выкладчыкаў. Калі наш кар. і памыліўся ў нейкіх дэталях - абіраўся ці прызначаўся і г.д. - то гэта не дае Вам падставы для рэзкасцяў.
Виктор напiсаў(ла) Верасень 28, 2009 у 23:42
Интересно, как быстро меняется газета, вот уже и текст заметки стал другим. Так что же говорил г. Мельянцов в таком случае?
y.b. да Віктара напiсаў(ла) Верасень 29, 2009 у 0:02
а вы паважаны віктар не нэрвуйцесяся. менавіата, пра беларускую мову тут гаворка не ідзе, але калі вы маеце дачыненне да ЕГУ то пачніце адказваць на беларускай мове калі да вас звяртаюцца на ёй, як знак вашай выхаванасці.
Дзяніс Мельянцоў напiсаў(ла) Верасень 29, 2009 у 0:16
Лічу неабходным даць некаторыя тлумачэньні, каб не ўзнікала недарэчных інтэрпрэтацыяў.

Напачатку гэтага года адбыліся выбары кіраўніка дэпартаменту паліталогіі і еўрапейскіх дасьледаваньняў. Ім стаў Андрэй Казакевіч (функцыі - кадравая палітыка, праца з выкладчыкамі і студэнтамі, навучальныя праграмы бакалаўрыяту).

Гэтая пасада паводле Статута - выбарная. Абіраць павінны Саветы факультэтаў (або дэпартаментаў). Насамрэч гэтыя саветы ніхто не ствараў, усе пасады прызначаліся ў парушэнне ўласнага Статуту. Можна сказаць, што ўсё кіраўніцтва ЕГУ было нелегітымнае.

Пасля рашэння пра трансфармацыю факультэты былі скасаваныя, пасады кіраўнікоў дэпартаментаў таксама, але фармальна Казакевіч працягваў кіраваць бакалаўрыятам да 1 кастрычніка. Часовым кіраўніком паліталагічнае праграмы (бакалаўрыят + магістратуры) была прызначана С.А. Навумава. У далейшым кіраваць павінен быў А. Сцяпанаў, але ён не мае ступені доктара.

Паўстала пытанне пра куратара праграмы, які павінен займацца бакалаўрыятам, выкладчыкамі і праграмама (фактычна функцыі Казакевіча). Так, Казакевіч не прэтэндаваў на гэтую пасаду, але кіраўніцтву было прапанавана прынамсі абмеркаваць (нават не абіраць) новую кандыдатуру з выкладчыкамі праграмы, чаго патрабуюць акадэмічныя свабоды дэклараваныя ЕГУ. У гэтым было адмоўлена. Куратар быў прызначаны з ліку толькі што абароненых ЕГУшных магістрантаў без досьведу працы, якога ніхто з выкладчыкаў ня ведаў.

То бок пытаньне зусім не ў асобе Казакевіча, а ў працэдуры ўнутры праграмы.

На цяперашні момант пра свой сыход абвесьцілі выкладчыкі А. Казакевіч, А. Ягораў, Дз. Мельянцоў, С. Богдан.

Да таго хто сумняваўся ў беларускасьці праграмы Паліталогіі дадам, што большасьць асноўных выкладчыкаў праграмы чытаюць свае курсы па-беларуску. Беларускамоўныя курсы чытаюцца А. Казакевічам, А.Ягоравым, А. Дзермантам, Дз. Мельянцовым, С. Богданам, У. Івановым, У. Роўдам, Т. Чыжовай. Гэта лёгка спраўдзіць.
Noname напiсаў(ла) Верасень 29, 2009 у 0:39
Дзяніс, ну то дзе ж адразу былі гэтыя "тлумачэньні"? Атрымліваецца, быў звон ды невядома дзе ён. Для мяне асабіста паказчыкам таго, што не ўсё так адназначна, як напісаў таямнічы АП, стала менавіта адсутнасць датаў, фактаў і логікі ў першым артыкуле. Толькі ўсё роўна я не магу зразумець, чаму адказам на тое, што Навумава (цудоўнейшая жанчына і прычым тут мова, я не разумею) не параілася з Вамі наконт старшыні праграмы бакалаўрыяту, павінна стаць самазвальненне чатырох выкладчыкаў? Гэта што, адэкватны дарослы адказ? Такі вось удзел у "акадэмічных свабодах"?
RRR напiсаў(ла) Верасень 29, 2009 у 9:44
Ага, паглядзіце, як занэрваваліся, дастаткова было мне ўзгадаць прозвішча Макея. Французы некалі казалі cherchez la femme, а ў нас іначай -- cherchez les oreilles de Maquei?
drb напiсаў(ла) Верасень 29, 2009 у 10:10
Что же Вы, Денис, коллег своих подставляете? А.Степанов сам отказался от должности, а не то, как Вы пишете, что она ему не досталась, потому что у него нет степени доктора. Насколько я знаю, А.Казакевичу отсутствие степени не мешало все это время занимать должность руководителя программы политологии. А также уточните у А.Казакевича, кто оплатил ему защиту диссертации в мае этого года? Сдается мне, что он защитился за счет ЕГУ (а в Литве, Вы сами знаете, это стоит немалых денег). Сейчас , конечно, самое время сделать широкий жест и красиво уйти: за защиту заплачено, набора в этом году нет на политологию, так что более рационально идти искать счастья (денег, конечно) в другом месте.
Алесь Астроўскі напiсаў(ла) Верасень 29, 2009 у 10:49
Заклікаю беларускамоўных выкладчыкаў не сыходзіць зь ЕГУ! Ні пры якіх абставінах!
Вы можаце думаць, што падзеі, якія штурхаюць Вас пратэставаць і звальняцца, не зьвязана з вашымі патрыятызмам і беларускай мовай у выкладаньні. А, між тым, можа быць, што ўсё якраз наадварот...
Тое, што робіць кіраўніцтва ЕГУ (даўно вядома, што НЕ прабеларускае) і тыя, хто за ім стаіць, можа быць толькі схаванай, хітрай ТЭХНАЛОГІЯЙ па выцісканьні беларускамоўных выкладчыкаў з універсітэту - маўляў, "самі звольніліся"!
Яшчэ раз заклікаю вас падумаць, ці правільна вы робіце, сыходзячы не з асабістых, а з беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
З павагай, д.м.н., прафесар Алесь Астроўскі. Выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
illa напiсаў(ла) Верасень 29, 2009 у 11:16
Тут зараз не разьбярэш чыя праўда (((( Але дэмаршам ня выправіш сытуацыю. Трэба ўсё ж сядаць за які стол перамоваў і выслухваць абодва бакі. Рэктар не павінен сядзець нібы яго гэта ня тычыць і гэта справы толькі асобнага дэпартамэнту. Ён мусіць умяшацца і ўлагодзіць сытуацыю. А то хутка ад гэтага ўнівэру застануцца рожкі да ножкі.
Tolki Zianon! напiсаў(ла) Верасень 29, 2009 у 11:29
Чарговае пацьвярджэньне таго, што ЎСЁ карыснае для Беларусі можа паўстаць толькі і выключна ў Беларусі.
Цяперашні канфлікт у ЕГУ - гэта працяг канфліктаў гадовай даўніны на радыё "Рацыя", пастаянных канфліктаў на "Белсаце" дый на ЕРБю Праблема ў тым, што з-за мяжы ніхто ніколі не будзе клапаціцца пра Беларусь. Чым раней загнуцца ўсе гэтыя "мэдыі і ўнівэрсытэты", тым хутчэй усе вернуцца на Радзіму і пачнуць для яе нешта рабіць.

Няхай палітолагі вяртаюцца ў Беларусь, уступаюць у БНФ дый прыходзяць да кіраўніцтва ў партыі замест цяперашніх грантацмокаў. І партыя стане №1.
Gnus напiсаў(ла) Верасень 29, 2009 у 12:03
(анты)Беларускаму рэжыму вельмі сьвярбіць гэтае ЕГУ, таму правакацыі супраць яго або высмоктваюцца з пальца або арганізоўваюцца праз нейкіх закамплексаваных асобаў. Шкада што ў гэта ўляпаўся Казакевіч і пацягнуў за сабой іншых. Праблема з беларускай мовай у ЕГУ раздзімаецца штучна ў асноўным тымі людзьмі, якія ня маюць да яго ніякага дычынення.
Парада: шаноўнае спадарства, прыхільнікі беларушчыны, накіруйце вашу энергію на нейкую стваральную беларускую працу. Разбураць створанае ёсць каму ў нашай дзяржаве і без вас. Паверце мне, беларускаму студэнту-завочніку ЕГУ, - беларускасці там больш чым у некаторых з вас дома. Моладзь сама выбірае мову. Якімі вы іх выхавалі - такія яны і ёсць, і ніякае ЕГУ іх ужо не пераробіць. Так што стварыце спачатку самі нешта лепш, а потым крытыкуйце.
morkva28 напiсаў(ла) Верасень 29, 2009 у 12:12
2drb
"А также уточните у А.Казакевича, кто оплатил ему защиту диссертации в мае этого года? Сдается мне, что он защитился за счет ЕГУ (а в Литве, Вы сами знаете, это стоит немалых денег)."
Абсалютна неадэкватнае пытанне.
Для ЕГУ як для любога ўніверсітэта вельмі істотны якасны паказальнік працы: гэта свае выпускнікі, дыпламаваныя бакалаўры, магістры, натуральна, абароненыя ў сценах універсітэта PHD толькі надаюць акадэмічную вагу, я не кажу аб тым, што істотна і сама колькасць "пры-ступененых" выкладчыкаў.
trouble2maker.com напiсаў(ла) Верасень 29, 2009 у 15:57
2Tolki Zianon! а вы ўвогуле адрозніваеце чым займаюцца палітолагі даі палітыкі? малаверагодна, што добры палітолаг будзе выдатным палітыкам і наадварт. У нас толькі зянон мог усё і адразу...
loa напiсаў(ла) Верасень 29, 2009 у 17:49
эти люди преследуют свои интересы, никакое общее дело и ЕГУ их не интересует. беларускасць тоже. им не дали использовать ЕГУ для своих интересов и интересов третьих сторон (верите или нет, но здесь игры помассивнее, чем большинство снаружи и изнутри может себе представить), вот они и полили грязь.
y.b. напiсаў(ла) Верасень 29, 2009 у 18:18
мяне ўжо не здзіўляе, што ў ЕГУ слушную пазіцыю, паводле адміністрацыі самой гэтай вучэльні, могуць займаць толькі касмапаліты з расейскай мовай. як студэнту гэтай вучэльні, мне проста абрыдла натаваць гэтую прывязанасць і абмежаванасць да расейшчыны.
Т. Чыжова напiсаў(ла) Верасень 29, 2009 у 18:27
Шаноўныя ананімы-канспіролагі, loa, RRR ды іншыя!
З паліталагічнай адукацыяй, а таксама з простым здаровым сэнсам у вас, відаць, зусім дрэнна, калі вам паўсюль бачыцца нейкая "злавешчая рука" невядомай структуры.
З цікавасцю жду вашых новых захапляльных аповедаў.
Міхась з Антокалю напiсаў(ла) Верасень 30, 2009 у 12:22
Мельянцову.
Пра якія выбары ў пачатку году ідзе гаворка. Дэпартаменты ў ЭГУ былі створаны 1 скакавіка. Гэта пачатак года?
Выбары на пасаду дарэктара дэпартамента не праводзіліся. Пытанне: як Казакевіч мог выйграць выбары якіх не было?
Ці проста няма разумення таго, што адбываецца там дзе Вы працавалі?
Ці гэта увогуле правакацыя?
dansker напiсаў(ла) Верасень 30, 2009 у 12:26
мэтады кіраваньня ў найлепшых беларускіх "традыцыях"...
Niemec напiсаў(ла) Верасень 30, 2009 у 12:29
Уже неоднократно сообщалось, что в ЕГУ присутствует авторитаризм. Сам учился там и сам это видел. Если что-то не нравится - уходи. Это говорилось администрацией как студентам так и преподавателям.... Это лишь логическое продолжение истории...
Андрусь напiсаў(ла) Верасень 30, 2009 у 14:57
Шаноўныя студэнты й выкладчыкі! Кали ласка, ня чурайцеся слова, краіны, зь якой вы паходзіце! Расейскамоўнасьць беларуса - насьмешка з боку Расеі! Яны ведаюць, што вас адбілі ад мовы прадзедаў, а цяпер сьмяюцца, што вы для Расеі аніколі ня будзіце сваімі, бо, толькі расейскамоўнымі, бязбацькавічамі! Грамадзяне Расейскае Фэдэрацыі стала нясуць Роднае слова ў замежжы..! Бярыце й вы праклад Нацыянальнага, свайго! Дзякую.
Эдвард напiсаў(ла) Кастрычнiк 5, 2009 у 15:10
2 eolonir.
Прабачце, але вы не зразумелі сутнасьці праблемы. праблема не ў мове выкладаньня (Сенат яшчэ ў 2005 годзе даў права кожнаму выкладчыку й студэнту карыстацца той мовай, якой яму зручней), а таталітарнасьці кіраўніцтва ЕГУ. Яны ж дэбілы. Казакевіч не прэтэндаваў на пасаду, дык яны магістранта пасадзілі кіраваць. давайце адразу ўжо 1-курсніка, які эсэ на 10 напіша - і ў рэктары! у Сьцяпанава ступені няма? Сумняюся, што ў магістранта гэтага ёсьць! добра, калі кандыдацкая абаронена, а то можа і гэтага няма.
artem напiсаў(ла) Кастрычнiк 5, 2009 у 16:56
а чего побежали скандал PR акцию в СМИ делать, а универ кроме как через газету и не оповестили о своем "незадавальненнi"?
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).