Грамадства5151

Назаві беларускую мову роднай і хатняй!

Зварот лідэраў незалежнага грамадства з нагоды перапісу насельніцтва.

Зварот лідэраў незалежнага грамадства з нагоды перапісу насельніцтва.

Шаноўныя сябры!

Праз некалькі дзён у нашай краіне пройдзе чарговы перапіс насельніцтва, адным з пунктаў якога будзе пытанне пра Вашую родную мову. Мы ведаем, што большасць з Вас шануюць беларускую мову і падтрымліваюць пашырэнне яе ўжывання ў грамадскім жыцці.

Беларуская мова — гэта неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага еўрапейскага народу. Вынікамі перапісу насельніцтва мы здольныя засведчыць самі сабе і ўсяму свету, што мы з’яўляемся паўнавартаснай нацыяй, годнай цікавасці і павагі з боку іншых нацый свету.

Адказ «беларуская» на пытанні перапісчыкаў аб роднай мове і мове штодзённага ўжытку мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы.
Адказам «беларуская» вы станоўча паўплываеце на яе.

Будзем жа памятаць пра гэта, адказваючы на пытанні перапісчыкаў! Падтрымаем наш нацыянальны скарб — мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.

Будзьма з мовай!

Радзім Гарэцкі, геолаг, акадэмік НАН Беларусі;
Рыгор Барадулін, Народны паэт Беларусі;
Ніл Гілевіч, Народны паэт Беларусі;
Генадзь Бураўкін, паэт, былы пасол Беларусь пры ААН;
Анатоль Грыцкевіч, прафесар, доктар гістарычных навук;
Святлана Зелянкоўская, актрыса;
Лявон Вольскі, лідэр гурту «NRM»;
Зміцер Вайцюшкевіч, спявак, кампазітар;
Юры Жыгамонт, акцёр, тэлевядучы;
Уладзімір Арлоў, пісьменнік;
Алена Макоўская, кіраўнік МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»;
Алег Трусаў, старшыня ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны»;
Ніна Шыдлоўская, старшыня Рады МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»;
Алесь Пашкевіч, старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»;
Андрэй Хадановіч, старшыня ГА «Беларускі ПЭН‑цэнтр»;
Антон Астаповіч, старшыня ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры»;
Зміцер Рагачоў, старшыня МГА «Гісторыка»;
Андрэй Дынько, шэф‑рэдактар газеты «Наша Ніва» ;
Андрэй Скурко, галоўны рэдактар газеты «Наша Ніва»;
Валеры Булгакаў, рэдактар часопісу «Arche»;
Барыс Пятровіч, рэдактар літаратурнага часопісу «Дзеяслоў»;
Артур Клінаў, рэдактар культурнага альманаху «pARTisan»;
Віталь Супрановіч, кіраўнік «БМА group»;
Аляксей Марачкін, кіраўнік творчай суполкі «Пагоня» пры Беларускім саюзе мастакоў;
Міхал Мілашэўскі, кіраўнік Незалежнай тэлестудыі «Брэнтстар»;
Віталь Броўка, прадзюсер, арт‑дырэктар;
Сяргей Будкін, каардынатар музычнага парталу «Тузін гітоў»;
Алесь Камоцкі, спявак, паэт;
Кася Камоцкая, спявачка;
Віктар Шалкевіч, спявак, акцёр;
Зміцер Бартосік, спявак, пісьменнік, журналіст;
Таццяна Беланогая, спявачка;
Руся, спявачка, «Рок‑князёўна 2006»;
Юры Цыбін, прадзюсар;
Міхал Анемпадыстаў, дызайнер, аўтар «Народнага альбому»;
Зміцер Падбярэзскі, музычны крытык, тэлевядоўца;
Глеб Лабадзенка, журналіст;
Ігар Лялькоў, гісторык;
Севярын Квяткоўскі, літаратар;
Ян Маўзэр, лідэр гурту «tav. Mauzer»;
Піт Паўлаў, лідэр гурту «GARADzKIJA»;
Алекс Дэвід, лідэр гурту «Atlantica»;
Слава Корань, лідэр гурту «Ulis»;
Аляксандр Ракавец і гурт «IQ‑48»;
Ігар Варашкевіч, лідэр гурту «Крама»;
Алег Хаменка і гурт «Палац»;
Святлана Бень, лідэр гурту «Серебряная Свадьба»;
Андрусь Такінданг і гурт «Recha»;
Ганна Хітрык і гурт «Дети Детей»;
Зміцер Басік, лідэр гурту «VICIOUS CRUSADE»;
Зміцер Сасноўскі, лідэр гурту «Стары Ольса»

Каментары51

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж18

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў2

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ68

Памерла Ірына Яскевіч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж18

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць