У апублікаванай на сайце nn.by 28 верасня інфармацыі зблытана ўсё, што толькі можна было пераблытаць.
Нагадаю, у паведамленні, гутарка ідзе аб тым, як «дэмакратычна абраны» Андрэй Казакевіч не быў зацверджаны кіраўніцтвам ЕГУ на пасаду дырэктара дэпартамента, а замест яго прызначылі чалавека новага і неспрактыкаванага.
Заўважу, найперш, што мова наогул не ідзе аб пазіцыі дырэктара дэпартамента. Такім з’яўляюся я — Навумава Святлана Андрэеўна, і, наколькі я разумею, гэты факт не аспрэчваецца ў тым ліку і маімі калегамі, што пратэстуюць.
Андрэй Казакевіч ніколі не абіраўся дырэктарам дэпартамента.
На працягу апошніх гадоў ён сапраўды кіраваў бакалаўрскай праграмай па паліталогіі. Увесну гэтага года Андрэй абараніў дысертацыю і, нягледзячы на ўсе мае просьбы, вырашыў пакінуць гэтую пасаду. Сярод іншых аргументаў быў і той, што яго цяперашні статус доктара паліталогіі не адпавядае такой пазіцыі. Думаю, яго можна зразумець. Размова ішла аб сярэдняй адміністрацыйнай пасадзе, якая не з’яўляецца выбарнай, а ў маладога даследчыка могуць быць свае амбіцыі і планы.
Я публічна падзякавала Андрэю Казакевічу за праведзеную працу і прадставіла новую кандыдатуру кіраўніка бакалаўрскай праграмы, што, відаць, не задаволіла частку выкладчыкаў.
Яны бачылі на гэтай пасадзе іншага «пераемніка». Што ж, так бывае. Новыя прызначэнні нам падабаюцца не заўсёды. Аднак, калі працэдура выкананая, а правілы не парушаныя — даводзіцца падпарадкоўвацца. У гэтай канфліктнай сітуацыі я прапанавала калегам ініцыяваць абмеркаванне пытання ў Сенаце універсітэта, куды ад дэпартамента абраныя 2 чалавекі. Аднак, яны вырашылі «ляснуць дзьвярыма».
І напрыканцы аб галоўным. У навіне паведамляецца, што свой пратэст выказалі «беларускамоўныя» выкладчыкі.
Складаецца ўражанне, што тым самым беларуская мова выкараняецца з аўдыторый ЕГУ. Хачу запэўніць чытачоў паважанай газеты: кіраўніцтва ўніверсітэта не дзеліць выкладчыкаў на «рускамоўных» і «беларускамоўных». У прынцыпе выкладчыкі падзяляюцца на добрых і дрэнных, разумных і не вельмі.
Размахваць сцягам «беларускасцi» там, дзе гутарка павінна ісці аб прафесіяналізме — проста несумленна.




звычайнае пачуццё годнасці, працоўнай этыкі і культуры акадэмічнай працы, ну і трошкі маладога працагалізму.
У ЕГУ не шмат выкладчыкаў, якія праявілі лідэрскія і арганізацыйныя рысы, каб падняць акадэдмічнае поле ў сваёй дысцыпліне фактычна \"з нуля\".
Ведаеце ў чым пікантнасць сітуацыі? У тым што яна дзіка нагадвае сітуацыю з калгасам: была такая завядзёнка ў нядаўнія часы даваць вяскоўцам самую камяністую зямлю, тыя яе расчышчалі, угнойвалі, аралі, а на наступны год людзям прпаноўвалі ўжо зусім іншыя дзялкі, зноў камяністыя.
Дзе была раней спадарыня Навумава ў ЕГУ? Дзе былі іншыя палітолагі і ці былі яны там увогуле, апрача як на франка-беларускім факультэце і ў сетцы агульных прадметаў для ўсіх кагалам.
За гаворкай пра рангі і клясы, як сказаў бы класік, чамусьці засталася ў баку той момант, што Казакевіч і К зрабілі чарнавую працу і расчысцілі дарогу іншым калегам. І як ні парадаксальна, звычайна ўсё бывае наадварот: маладыя замяняюць страрэйшых выкладчыкаў, пераймаюць традыцыі альбо ідуць на канфлікт і адстойваюць сябе.
Тут тыпова наша сітуацыя: універсітэт запрасіў інтэлектуальных легіянераў, здабыў прызнанне праграмаў, а пасля проста паказаў тым гордым вікінгам на дзверы.
Шкада, што вы так безапеляцыйна мяркуеце аб тым, аб чым нічога не ведаеце. Такіх магчымасьцяў, якія мелі маладыя палітолагі ва ўніверсытэце, мабыць, не меў ніхто. Ніякага канфлікту зь імі не было. Ніхто ім не указваў на дзьверы. Канфлікт збудаваны імі на пустым месьце, зыходзячы з нейкіх сваіх інтарэсаў. Вось і ўсё.
добра, што, на ваш погляд, з'яўляецца акадэмічным замакіраваннем?
Слушна! "Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа сыходзіць" (с)