Улада2121

Вілейскіх актывістаў пакаралі штрафамі

Вілейскі суд вынес вырак па справе ўсталявання крыжоў ва ўрочышчы Красны Беражок. Дэмакратычных актывістаў пакаралі штрафамі.

Вілейскі суд вынес вырак па справе ўсталявання крыжоў ва ўрочышчы Красны Беражок. Дэмакратычных актывістаў пакаралі штрафамі.

Аляксей Сюдак і Уладзімір Малярчук мусяць сплаціць штраф у памеры 30 базавых велічыняў (1 млн. 50 тыс. руб.), Алесь Наркевіч – 20 базавых велічыняў (700 тыс. руб.).

Іх абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага мітынгу падчас усталявання крыжоў памяці Расціслава Лапіцкага і ўсіх ахвяр савецкіх рэспрэсій.

— Вырак быў вынесены літаральна за адну хвіліну, — кажа Аляксей Сюдак. —

Суддзя Юрый Абрамчык нават не зачытаў, чым даказана наша правапарушэнне. Суддзя выходзіў з залі з апушчанымі вачыма. Думаю, на яго моцна ціснулі. Бо ў справе не было ніводнага доказу нашай віны.

«НН»: Аляксей, гэта ўжо не першы выпадак, калі вас судзяць за несанкцыянаваны мітынг.

АС: Такі выпадак ўжо быў са мной і Уладзімірам Малярчуком у 2001 годзе. Нас судзілі за несанкцыянаваны пікет. А мы ўсяго толькі стаялі моўчкі ў «жывым ланцугу» з партрэтамі зніклых палітыкаў у руках. Нас тады было 32 чалавекі. Але судзілі толькі Малярчука і мяне. Нас таксама пакаралі штрафамі. Абласны і Вярхоўны суды пакінулі вырак нязменным. Але Камітэт ААН па правах чалавека ўзяў гэтую справу на разгляд. І Вярхоўны суд, нават не дачакаўшыся рэшэння Камітэта, адмяніў прысуд. Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала тады паведаміў, што ў нашых дзеяннях складу правапарушэння не было. Штраф быў вернуты. Я ўпэўнены, што тое самае адбудзецца і зараз. Бо і гэтым разам мы нічога не парушылі.

Аляксей Сюдак разам з паплечнікамі будзе абскарджваць рашэнне ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га63

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га63

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць