культура. рознае
2 каментары Кастусь Матушыч, фота аўтара | 12:04, 5 кастрычнiка 2009

Пра гэта паведаміў старшыня Ашмянскага райвыканкама Юры Адамчык.

«Мы не вядзём гаворку пра аднаўленне замка ў першапачатковым выглядзе. Але ёсць добрая ідэя па яго кансервацыі і стварэнні экспазіцыі пад адкрытым небам. Галоўнае — выкарыстаць сам брэнд «Гальшанскі замак».

Дэпутат палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Валянціна Лузіна паведаміла, што «зараз напрацавана праектна-каштарысная дакументацыя па вынясенні лініі высакавольтных электраперадач з тэрыторыі, што прылягае да замка. Гэта дазволіць потым праводзіць гідратэхнічыя працы па аднаўленні сажалак вакол помніка. І гэты гісторыка-культурны аб’ект будзе ўспрымацца тады зусім па-іншаму».

Сёння на разглядзе ў міністра культуры Паўла Латушкі знаходзіцца канцэпцыя праекта архітэктара Ігара Раханскага. Канцэпцыя прадугледжвае кансервацыю замка, аднаўленне вежы, што захавалася, і правядзенне на закансерваваных руінах экскурсій. Асобныя фрагменты замка плануецца музеефікаваць.

Так выглядае Гальшанскі замак сёння.

Вежа, якую плануецца аднавіць.

Падзяліцца навіной:         
2 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
tambouski vouk напiсаў(ла) Кастрычнiк 5, 2009 у 12:57
Хоць бы нешта захаваць давялося. Бо калі лукашэнкі сыйдуць, то для рэстаўрацыі зусім нічога не застанецца
33-ці напiсаў(ла) Кастрычнiк 5, 2009 у 15:51
2 УЛАДЫ
Зьвярніцеся да студэнтаў-архітэктараў з БАСА, якія шмат год займаліся кансэрвацыяй замка. У кіраўніка Савельева ёсьць свае вельмі цікавае бачаньне рэнавацыі замкавай тэрыторыі.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).