Грамадства

За пашкоджанне назвы «Плошча Леніна» ў вагоне метро затрымалі актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Кастуся Шыталя.

На яго складзеная адміністрацыйная справа.

У суботу ўвечары Кастусь ехаў на станцыю метро «Маскоўская».

У цягніку прыняўся зрываць налепкі «плошча Леніна» Яго затрымаў міліцыянт у цывільным, і не выпусціў з вагона.

На станцыі метро «Усход» ён адвеў актывіста у пастарунак, дзе на яго была складзеная адміністрацыйная справа па ст. «Пашкоджанне дзяржаўнай маемасці».

«Я не хачу сказаць, што мяне затрымалі незаконна. Усё правільна. Калі не улічваць той факт, што плошча Леніна ўжо даўно носіць назву пл. Незалежнасці», — кажа Шыталь.

Падзяліцца навіной:         
2 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Кастусь Шыталь напiсаў(ла) Кастрычнiк 7, 2009 у 16:04
Насамрэч, не "пачаў зрываць налепкі", а толькі на адным плякаце (побач зь якім стаяў) здзёр надпіс. Спадзяваўся, што не знойдзецца абаронцаў памяці Леніна. Знайшоўся абаронца маёмасці КУП "Мінскі метрапалітэн" - брыгадзір пуцейскай брыгады, які ехаў на працу на ст.м. "Уручча", затрымаў і здаў міліцыянтам. Дарэчы, мянты трапіліся вельмі ветлівыя :)
Мікіта напiсаў(ла) Кастрычнiк 7, 2009 у 20:25
Які педантычны абаронца дзяржаўнай маёмасці папаўся. Пашкадаваў кусок дзяржаўнай плёнкі :-)
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).