Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28


Два дэбютанты знялі геніяльны фільм без усялякіх грошай.

У краіне нечакана з’явіліся новыя кінатворцы — Ігар Асмалоўскі і Сяргей Сямёнаў. Іхні фільм «Правінцыяль» вылучаецца дасціпнасцю і майстэрствам.

Гераіня кароткаметражнай стужкі, прыгажуня Аксана, марыць з’ехаць з беларускай правінцыі ды лістуецца з заможным немцам. Але ў вёсцы ў яе ёсць яшчэ два жаніхі, што прыводзіць да непаразуменняў і марных надзеяў. У фільме — яскравыя характары, трапныя мізансцэны, лірычна‑бадзёрая музыка і гнюсны тэлефон‑правакатар.

Прадзюсэру фільма Сяргею Сямёнаву — 40 гадоў, рэжысёру Ігару Асмалоўскаму — 49. Гэта іх першы фільм. Абодва яны — менчукі. Сяргей працаваў у рэкламе, Ігар быў таксістам, фатографам, бізнэсоўцам. Таксама паспеў напісаць дзве кнігі — «дэтэктыў з іроніяй» «Эктамія» і фантастыку «ЦК».

Але кінематограф зачараваў. Працуючы на «Беларусьфільме» мастакамі па рэквізіце, сённяшнія дэбютанты набіраліся досведу.

А сваю стужку ўвасобіць дапамог фінансавы крызіс. Ён падкасіў расійскія кампаніі, што атабарыліся на «Беларусьфільме». Рэквізітары часова апынуліся вольныя.

Ігар Асмалоўскі стаўся рэжысёрам, Сяргей Сямёнаў адказваў за арганізацыйныя моманты.

«Мы запрасілі акцёраў і шчыра сказалі, што ў нас няма грошай, каб ім заплаціць», — кажа Сяргей. Але акцёрам — Алесі Прохаравай, Валеру Зяленскаму, Ганне Кісель, Віктару Метыку — вельмі спадабаўся сцэнар. Герояў сваіх яны ўвасобілі з душою. Грае кожны жэст.

А вось жыхары вёскі Прыборкі, што ля Жодзіна, доўга не верылі, што ў іх здымаецца сапраўдны фільм. Толькі потым і яны далучыліся да феерычных харавых спеваў у кадры. А бацьку нявесты, па сюжэце — п’яніцу, зухавата сыграў мясцовы электрык, які тры гады як закадзіраваўся.

Рэквізіт знаходзілі на месцы, адзенне бралі са свайго гардэроба. Камеру далі знаёмыя рэкламісты.

Падчас здымак незнарок быў затоплены трактар, што ўвайшло ў кадр. («Тапельца» потым доўга выцягвалі з вады.) Нямецкую правінцыю таксама адшукалі ў Беларусі — у пасёлку Валяр’янава пад Мінскам, дзе жывуць сталічныя багатыры.

Дзяржаўныя тэлеканалы, якім прапанавалі дыск са стужкай, абышлі фільм маўчаннем. Няма дажынак, гламуру, чырвона‑зялёных сцягоў. «Нефармат». Іранічна‑сумная праўда жыцця.

Нягледзячы на нулявы бюджэт і палявыя ўмовы здымак — а мо, і дзякуючы ім, — карціна атрымалася непасрэднаю, жывой і смешнаю. Рэжысёр Андрэй Кудзіненка з захапленнем прызнаўся, што «даўно такога не бачыў», і дадаў: «Мы павінны ў іх вучыцца».

Першы паказ адбыўся 3 кастрычніка ў Мінскай галерэі Шчамялёва. Творцы шукаюць спонсараў для наступных стужак.

Андрэй Расінскі

Правінцыяль (Провинциаль)

Беларусь, 2009, каляровы, 30 хв.
Рэжысёр: Ігар Асмалоўскі
Прадзюсэр: Сяргей Сямёнаў
Аператар: Аляксандр Мароз
Ролі выконваюць: Алеся Прохарава, Валер Зяленскі, Ганна Кісель, Ганна Кошаль, Андрэй Шавель, Віктар Метык.

13:53, 7 кастрычнiка 2009

13 каментароў

Nedaczytau напiсаў(ла)

Кастрычнiк 7, 2009 у 13:59

Цi фiль мямы альбо з гукам? Калi фiль па-беларуску цi ёсць рускiя апльбо ангнльскiя тытры?

Андрэй напiсаў(ла)

Кастрычнiк 7, 2009 у 14:31

"Калi фiль па-беларуску цi ёсць рускiя апльбо ангнльскiя тытры?"

з таго што гэтая тэма далікатна замоўчана, можна рабіць высновы, што фільм расейскамоўны.

ss напiсаў(ла)

Кастрычнiк 7, 2009 у 15:23

спадар расінскі, падкажыце, калі ласка, дзе / у каго можна ўзяць анансаваны фільм? загадзя дзякуй!

TT напiсаў(ла)

Кастрычнiк 7, 2009 у 15:54

Нямецкую правінцыю таксама адшукалі ў Беларусі — у пасёлку Валяр’янава пад Мінскам, дзе жывуць сталічныя багатыры.
--------------
Не багатыры, а ВОРЫ.
Ня блытайце божы дар з яешняй.

Уля напiсаў(ла)

Кастрычнiк 7, 2009 у 16:09

У пасёлку Валяр’янава жывуць багатыры ці мо багацеі?

Рэд. Па-беларуску "багатыр" = тс. "багач". А вось для азначэння здаравідлы ёсць словы волат і асілак. Першае, імаверна, ад назвы аднаго з плямёнаў, якое вылучалася фізічнай сілай, дарэчы.

Турын напiсаў(ла)

Кастрычнiк 7, 2009 у 20:54

Віншуем, хлопцы!!! Нарэшце нарадзілася сапраўды малабюджэтнае таленавітае незалежнае беларускае фабулярнае кіно. Хлопцы, смела дасылайце фільм на фэсты - інфа пра ўсе буйныя фэсты на сайце Чэскага інстытуту кіно: www.docuinter.net

Там на сайце справа па кадру слупок пра ўсе вядомыя фэсты ў сьвеце з каардынатамі. Поспехаў і плёну! Дзякуй, будзем з вас браць прыклад і пачынаць свае кіно))) Абавязкова прапануйце фільм Белсату - яны такіе фільмы набываюць)))

яшчэ няма кіна напiсаў(ла)

Кастрычнiк 8, 2009 у 11:09

цалкам верагодна, што мастацкая саманадзейнасьць русіфікаваных мінчукоў працякае ў традыцыйным рэчышчы акупацыйнага "Каланіялбеларусьфільму" (Працуючы на «Беларусьфільме» мастакамі па рэквізіце, сённяшнія дэбютанты набіраліся досведу.)
Незразумелае захапленьне кіназнаўцы А.Расінскага. Ці мала яму м...лёў і несьвядомых
бел.паходжаньня творцаў СовКино туравых-шмуравых ? Непераборлівасьць некаторых аўтараў НН засмучае мяне.

rasinski напiсаў(ла)

Кастрычнiк 8, 2009 у 12:44

Фільмы бываюць добрыя, ці дрэнныя. Гэты фільм - вельмі добры. Тое што стужка зроблена на рускай мове (з дамешкам нямецкай) аніяк не замінае ёй быць найлепшай ігравой <b>беларускай</b> стужкай - пасля "Акупацыі" і "Колеру кахання".
Дарэчы, не кожная карціна на беларускай мове - беларуская (ёсць вельмі нават каланіяльныя).
А "Правінцыяль", у адрозненні ад іх, - свежая і свабодная.
Што да Турава, пра якога тут выказаліся вельмі непаважліва, то ён зрабіў для беларускага кіно столькі, колькі не зробяць і міліён каментатараў за ўсю гісторыю інтэрнэту.

чакаю нашага Фэліні напiсаў(ла)

Кастрычнiк 8, 2009 у 17:20

ну, дзякую, сп.Расінскі. А яшчэ фільмы бываюць нашы, нацыянальныя або чужыя, зробленыя людьмі зь іншай мэнтальнасьцю, што не выключае таленту іншакультурных творцаў. Безумоўна,я з асалодаю гляджу працы прыкладам Антаніёні,Фэліні,Фасбіндэра...
Але, што мне з таго, калі не маю ў мастацтве (кіно) глыбокага даследваньня,адкрыцьця ўнутранага сьвету маіх суайчыньнікаў.На ўзроўні таго ж Фэдэрыка... Сумнавата мне жыць у атмасфэры творцаў а прыхільнікаў савецкага кіно хоць бы і вучняў палымянага камуніста Даўжэнкі... З Туравым, размаўляў неяк падчас сваёй працы ў мінскай газэце... Інтэрв"ю зь ім рабіць не стаў,разхацеў, калі пачуў,што як ён "дыша так і піша" ...

rasinski напiсаў(ла)

Кастрычнiк 8, 2009 у 17:59

...найлепшай ігравой Беларускай стужкай - знятай пасля "Акупацыі" і "Колеру кахання"

cineman напiсаў(ла)

Кастрычнiк 8, 2009 у 18:20

хо! сустрэчу у галерэі шчамялёва зладзіў kinaklub.org, думаю праз яго можна і паспрабаваць атрымаць фільм(ці нават звязацца з рэжысерам: )

Кнехт напiсаў(ла)

Кастрычнiк 8, 2009 у 20:25

2 Уля

А вось для азначэння здаравідлы ёсць словы волат і асілак.
--------------------------------

Менавіта так! Толькі так!

ЯЗЫК - ГАЛОЎНЫ МУСКУЛ ЗДАРАВІЛЫ

Волат духу і асілак -
менавіта для насілак,
на якіх раствор з цэментам.
Ну, а лепей - прэзідэнтам,

калі лапа як рыдлёўка
і язык мянташыць лоўка.

:)

гуля напiсаў(ла)

Кастрычнiк 9, 2009 у 12:39

TT -- Воры живут не в Валерьяново.... У нас , в Валерьяново, живут бизнесмены, врачи, архитекторы, капитаны дальнего плавания... А так рассуждать --попробуйте сами , наворуйте у нас..

Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком «Школа» знікне з эфіру на час Алімпіяды Цімашэнка не прызнала перамогі Януковіча «Коммерсантъ»: Бязмытныя пастаўкі нафты ў Беларусь могуць быць адмененыя Азербайджан правядзе дэрусіфікацыю прозвішчаў Валянціну Тарасу споўнілася б 80 Пасол Польшчы ў Беларусі адкліканы ў Варшаву для кансультацый Януковіч заняў першае месца на выбарах прэзідэнта Украіны; адрыў 3,5% Затрыманыя ўдзельнікі акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам Міхаіл Велер і французскія пісьменнікі выступяць на Мінскім кніжным кірмашы Парыж чакае Траволту з базукай Падтрымайце Івана Шульгу Мінскія ратавальнікі будуць выязджаць на месца здарэння з мяккімі цацкамі У студзені продажы новых аўтамабіляў ў Расіі скараціліся на 37% А Кіеў масава прагаласаваў за Цімашэнку АБСЕ прызнала выбары на Украіне дэмакратычнымі Агульная жылая плошча ў Астраўцы вырасце ў 8 разоў
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43