Улада22

Лукашэнка: «Захад павінен падтрымаць»

На нарадзе па рэфармаванні сістэмы дзяржаўнага кантролю не абышлося без спасылак на адпаведнасць патрабаванням міжнародных арганізацый.

На нарадзе па рэфармаванні сістэмы дзяржаўнага кантролю не абышлося без спасылак на адпаведнасць патрабаванням міжнародных арганізацый.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў стварэння прынцыпова новай сістэмы ажыццяўлення кантрольнай дзейнасці і фармавання гнуткага, празрыстага і не абцяжарваючага бізнес механізма кантролю. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў краіне.

Лукашэнка падкрэсліў, што праект указа «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» павінен, з аднаго боку, забяспечыць скарачэнне колькасці неабгрунтаваных праверак, ствараючы для добрасумленных суб'ектаў рэжым найбольшага спрыяння. З другога боку, дакумент не павінен ствараць непераадольных перашкод для паўнацэннай кантрольнай дзейнасці, бо за гэтым стаіць эканамічная бяспека дзяржавы.

Праект указа да гэтага быў абмеркаваны на сумесным пасяджэнні Прэзідыума Савета міністраў, калегіі Адміністрацыі прэзідэнта і Камітэта дзяржкантролю з удзелам старшынь аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Па ім ёсць заўвагі Нацыянальнага банка і Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Нацбанк прапанаваў не распаўсюджваць дзеянне ўказа на праверкі, што праводзяцца ў рамках банкаўскага надзора. На думку Пятра Пракаповіча, гэта звязана з пытаннем незалежнасці Нацбанка, што з’яўляецца немалаважнай умовай у працы з Міжнародным валютным фондам, Сусветным банкам. Лукашэнка не пагадзіўся: «Усё, што прапісана ў загадзе адносна банкаў,

Захад павінен падтрымаць, бо мы спрабуем тут не кіраваць банкамі, а зберагчы банкаўскую сістэму, у тым ліку і тыя грошы, якія нам выдаткоўваюць».

«Вядома, не мусіць быць рашэнняў, якія б пагаршалі імідж краіны перад міжнароднымі арганізацыямі. Але калі ў нашых дакументах прадугледжаныя нормы, паводле якіх кантроль за банкаўскай дзейнасцю ажыццяўляецца не дзеля ціску на банкі, а для таго, каб банкі былі незалежныя і функцыянавалі на самым высокім узроўні, гэта трэба паказваць прадстаўнікам міжнародных арганізацый», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Міжнародныя фінансавыя інстытуты мусяць быць паінфармаваныя пра новую сістэму кантроля.
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ў гэтым выпадку пазіцыя беларускага боку будзе зразуметая і прынятая.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс1

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м5

Дачка Пуціна жыве ў Парыжы і працуе ў галерэі, дзе выстаўляюць антываеннае мастацтва12

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Мы стараемся запаветаў Госпада не парушаць у Беларусі8

Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам пасля 14 гадоў шлюбу15

«Ніхто не стаў разбірацца». Беларусы правялі шмат гадзін у аўтобусе, але іх не прапусцілі ў Грузію3

У Вільні прайшоў матч у падтрымку зняволеных беларускіх журналістаў10

У Беларусь вяртаецца буйны кітайскі брэнд аўто4

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс1

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць