Літаратура
15 каментароў Лявон К. | 16:13, 14 кастрычнiка 2009

Цяпер яго завуць Вядзьмак Брайтан-Бруклінскі. Ён не здрадзіў сабе: у адметнай лысагорскай манеры, называючы імёны, рэжа ўсю праўду-мамку цяпер ужо пра новую хвалю беларускую эміграцыю ў ЗША. А яшчэ ён друкуецца ў альманаху-гадавіку «Беларус».

У Нью-Ёрку выйшаў чарговы альманах беларускай літаратуры замежжа. Тут акрамя вершаванай (не)быліцы Ведзьмака, змешчаныя вершы, апавяданні, мемуары, пераклады тых беларускіх літаратараў, якія воляй лёсу апынуліся па-за межамі Бацькаўшчыны.

Як і ўсякае эмігрант-выданне «Беларус» неадназначны паводле якасці (яскравыя творы чаргуюцца з бляклай графаманшчынай), але нельга не прызнаць, галоўны рэдактар Марат Клакоцкі робіць усё, каб эстэтычныя пошукі дыяспары, як мага далей адбегліся ад метраполіі, ад чаго беларускае прыўкраснае пісьменства мае адно зайграць новымі колерамі.

Геаграфія альманаху шырокая: тут і вершы чэха (пэўна ў двухкоссі) Макса Шчура, амерыканца Сержука Сокалава-Воюша, і караценькія аповеды паляка Віталя Воранава, а таксама пераклады англамоўнай літаратуры аўстралійца Віктара Кавалеўскага.

Беларус 2009. Літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа. Нью-Ёрк: Выдавецтва газеты «Беларус», 2009, 280 ст.

Як замовіць альманах

Падзяліцца навіной:         
15 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
! напiсаў(ла) Кастрычнiк 14, 2009 у 16:50
Дык дайце ж спасылку!
Вадзянік напiсаў(ла) Кастрычнiк 14, 2009 у 17:28
Калі Кнігазбор будзе рыхтаваць том ананімнай літаратуры, трэба будзе ўключыць і гэты. Хоць і Лысая гара, і Тарас на Парнасе ўжо маюць аўтараў.
Сяржук напiсаў(ла) Кастрычнiк 14, 2009 у 17:30
Калі ласка, бярыце: hazetabielarus@att.net
Piecka z Navapolacka напiсаў(ла) Кастрычнiк 14, 2009 у 21:58
Paliak Voranau dareczy Czech.
Пасол напiсаў(ла) Кастрычнiк 15, 2009 у 1:36
Спасылка:

http://knihi.net/index.php?productID=802
ofa напiсаў(ла) Кастрычнiк 15, 2009 у 10:48
Чакайце, Вядзьмак Лысагорскі - гэта плагіят (імя маю на ўвазе).
Ніл Сымонавіч, аўтар "Сказу пра лысую гару", падпісваўся як Францішак Вядзьмак-Лысагорскі. І да паэмы пра аднаго прэзідэнта, з яго ж словаў, не мае дачыненьня (чытайце "Новы час").
Лічу, што НН мусіць быць карэктней, калі ўжо аўтарскае права ў нашай краіне аж так не ў пашане.
Димыч1 напiсаў(ла) Кастрычнiк 15, 2009 у 11:17
"Вядзьмак Лысагорскі эміграваў у Нью-Ёрк!"


Патриоты линяют в эмиграцию. И уж оттуда со всеми силами они змагаюцца за Беларусь.:)) Лежа дома на диване, в руках с бутылочкой пивка "Лидское" (поддержка белорусского производителя !), я присоединяюсь к славным баррикадам славных забугорных патриотов в их безнадежном деле.:))

Шчыльнее трымайце рады, спадарства лысагорския!:))
Палыч напiсаў(ла) Кастрычнiк 15, 2009 у 13:50
Димочка, литература за Беларусь не змагаецца. Если она вообще за что нибудь и змагаецца, то это за человека, в том числе и за тебя.
Аляксей з Тулы напiсаў(ла) Кастрычнiк 15, 2009 у 14:42
Если она вообще за что нибудь и змагаецца, то это за человека

+1
Димыч1 напiсаў(ла) Кастрычнiк 15, 2009 у 15:36
Палыч напiсаў(ла)

Кастрычнiк 15, 2009 у 13:50

Димочка, литература за Беларусь не змагаецца. Если она вообще за что нибудь и змагаецца, то это за человека, в том числе и за тебя.


Я не прошу за меня змагацца. Да и вокруг никто не просит. Так что вы самозванцы. Сами дали задачу- борьба за абстрактного человека- сами и боретесь. Не надоела демагогия?
to Димыч1 напiсаў(ла) Кастрычнiк 15, 2009 у 16:04
Димыч1, не прыходзіць у галоўку тваю, што эмігранты не сынонім змагароў? Што людзі, народжаныя ў Беларусі, проста вырашылі жыць у іншай краіне? Жывуць, працуюць, пішуць, калі ёсьць талент, ахвота і час? Што цябе ўсё гэтак падкідвае, нябога ты мая?
Дэрвіш напiсаў(ла) Кастрычнiк 15, 2009 у 21:42
Цікава будзе глянуць (ці ёсьць жыцьцё на іншых плянэтах %)))
Ці хто ведае, дзе была зроблена гэта файная фота на вокладцы Альманаху?

[Кліўленд, падчас чарговай сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амерыкі -- вэб-рэдактар]
Skvapny Rycar напiсаў(ла) Кастрычнiк 16, 2009 у 13:39
Падкажыце дзе можна спампаваць ананімную паэму ў сеціве, дужэ хочацца пачытаць што там робіцца ў беларусаў Амэрыкпі. Пакуль што на мялі -не маю грошы..
Дэрвіш напiсаў(ла) Кастрычнiк 16, 2009 у 16:20
Хто-б мог быць аўтарам гэткага эпахальнага опуса? Ведаю ў Штатах толькі аднаго бел. паэта (ён жа вядомы бард).
Ян напiсаў(ла) Кастрычнiк 18, 2009 у 14:44
to Дэрвіш:

Ён жа аўтар прадмовы. Таму хто ведае... :)
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).