Меркаванні
12 каментароў Ягор Марціновіч | 08:50, 19 кастрычнiка 2009

Энцыклапедычны артыкул «Наша Ніва» існуе прынамсі на васьмі мовах. У чым іх адрозненні? Што карыстальнікі інтэрнэту ў розных краінах могуць даведацца пра газету?

Беларусь

Як вядома, у Беларусі існуюць дзве версіі «Вікіпедыі» – на тарашкевіцы і наркамаўцы.

ТарашкевіцаНаша Ніва

Самы вялікі і змястоўны матэрыял. Нават з ілюстацыямі.

«Наша Ніва» пазіцыянуецца тут як «беларуская лібэральна-кансерватыўная газета, найстарэйшая беларускамоўная газэта».

Асобны раздзел прысвечаны супрацьстанню з уладай у апошнія гады. Узгадваюцца нават флэшмобы ў падтрымку газеты. Інфармацыя акутальная, бачна, што артыкул пастаянна абнаўляецца.

НаркамаўкаНаша Ніва (1991)

Гэтая версія «Вікіпедыі» не звязвае цяперашнюю газету з той, што выходзіла на пачатку стагоддзя ў Вільні. У разуменні аўтараў, «Наша Ніва» — «трэцяя газета з той самай назвай». Паколькі «газета пазіцыянуе сябе ў якасці элітарнага выдання», вызначаецца і аўдыторыя чытачоў — «людзі з вышэйшай адукацыяй ды студэнты».

РасіяНаша Нива (1991)

Аўтары расійскага артыкулы ўзялі за аснову матэрыял на наркамаўцы, але дадалі і свайго разумення жаданага і рэальнага.

«Нашу Ніву» прылічваюць да «штотыднёвай грамадска-палітычнай газеты дэмакратычнага кірунку» і заўважаюць, што «газета ніколі не карысталася высокай папулярнасцю».

УкраінаНаша Ніва (1991)

Украінскі артыкул найбольш захоплены:

«Для беларускай прэсы гэта ўнікальная з'ява, бо «Наша Ніва» заўсёды была выданнем грамадскім і ніколі — дзяржаўным. За ўвесь час існавання на яе старонках прапаноўваліся і абмяркоўваліся культурныя мадэлі, якія дапамаглі беларусам у развіцці сучаснай нацыі.

«Наша Ніва» — гэта культурны сімвал і жывая традыцыя.

Яна і сёння, як і сто гадоў таму, з'яўляецца увасабленнем беларускага незалежнага грамадзтва, якое змагаецца за свае палітычныя і культурныя правы».

ЗША, ВялікабрытаніяNasha Niva

Англійскі артыкул мае звесткі пра гісторыю выдання, пра судовы пераслед газеты ў найноўшы час і праблемы з распаўсюдам. Энцыклапедыя інфармуе пра цяперашні наклад больш за 6000 асобнікаў, але не ўказвае, што газета вярнулася ў шапікі.

ГерманіяNascha_Niwa

Грунтоўны артыкул расказвае пра гісторыю газеты ў публіцыстычнай форме, зазнаючы, што

«ў цяперашні час гэта адзіная зарэгістраваная ў Беларусі газета, якая выкарыстоўвае правілы класічнай беларускай арфаграфіі».

Немцы перакананыя, што «гэта палітычнае пытанне, бо беларуская мова лічыцца апазіцыйнай».

ФранцыяNacha_Niva

Французы каротка апісваюць гісторыю газеты, а пра сучаснасць пішуць:

«З прыходам да ўлады Лукашэнкі ў 1996 годзе, многія апазіцыйныя беларускія газеты знаходзяцца пад ціскам. З 2005 года «Наша ніва» больш не распаўсюджваецца дзяржавай і з'яўляецца адной з апошніх газет на беларускай мове».

Польшча Nasza_Niwa

Польская версія Вікіпедыі абмяжоўваецца трыма радкамі наконт гісторыі выдання.

Падзяліцца навіной:         
12 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Аляксей з Тулы напiсаў(ла) Кастрычнiк 19, 2009 у 11:18
Калі шчыра, то я быў ініцыятарам падзелу расійскага артыкула "Наша Ніва" на тры часткі.

http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B8%D0%BA%D0%B8%D0%BF%D0%B5%D0%B4%D0%B8%D1%8F:%D0%9A_%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B4%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8E/11_%D0%B8%D1%8E%D0%BD%D1%8F_2008

І гэта не ад таго, што хтосьці "не звязвае цяперашнюю газету з той, што выходзіла на пачатку стагоддзя ў Вільні." Розныя эпохі - канцэптуальна розныя газеты, вартыя асобных артыкулаў.
Расійскую і наркамаўскую версіі я не рэдагаваў, фармулёўкі не мае.
Czalex напiсаў(ла) Кастрычнiк 19, 2009 у 13:50
Дзякуй аўтару, абнавіў інфармацыю ў ангельскай Вікіпэдыі.

2Аляксей з Тулы: а атрымалася менавіта што "не звязвае цяперашнюю газету з той, што выходзіла на пачатку стагоддзя ў Вільні". "Нашыя Нівы" і ў 1920, і ў 1991 гг. зьяўляліся як непасярэдне адраджэньне той, першай газэты, і спробы іх усіх аддзяляць адну ад адной - гэта праявы недобразычлівасьці да газэты. Усім тром інкарнацыям "Нашай Нівы" месца ў адным артыкуле.
Аляксей з Тулы напiсаў(ла) Кастрычнiк 19, 2009 у 17:43
і спробы іх усіх аддзяляць адну ад адной - гэта праявы недобразычлівасьці да газэты

Ну гэта Вашае меркаванне. Спрачацца няма сэнсу. Іншая справа, што можна ДАДАЦЬ агульны артыкул "Наша ніва", дзе будуць кароткія цытаты з трох артыкулаў (пра 1906, 1920, 1991), спіс галоўных рэдактараў па гадах і меркаванні з разнапланавых, але аўтарытэтных крыніц пра гістарычную пераемнасць . Калі ёсць жаданне - пішыце, я ў рускай Вікіпедыі ўжо не працую, а ў беларускай столькі планаў, што было б някепска спачатку ажыццявіць хоць іх.
Kazimier Lachnovič напiсаў(ла) Кастрычнiк 19, 2009 у 18:44
Згаджуся з Czalex'ам. Яго камэнтар прынамсі адпавядае законам лёгікі і здаровага глузду:

Газэта пазыцыянуе сябе менавіта як спадкаемцу-прадаўжальніка + няма аўтарэтных крыніцаў, якія б сьцьвярджалі адваротнае. Адпаведна, падобнае разьбіцьцё артыкула няйнакш як праява недобразычлівасьці да выданьня.

Ня дзіўна, дарэчы, што ў наркамаўскай Вікіпэдыі гэтае разьбіцьцё зрабіў яе адміністратар Юры Тарасевіч, які нядаўна адзначыўся тым, што абазваў клясычны правапіс беларускае мовы - "спольшчаным бляцтвам" (http://czalex.livejournal.com/789151.html?thread=6230431).
Аляксей з Тулы напiсаў(ла) Кастрычнiк 19, 2009 у 18:55
Я паважаю свабоду слова, але перахадзіць да абмеркаванняў трэціх асобаў не трэба.
Kazimier Lachnovič напiсаў(ла) Кастрычнiк 19, 2009 у 19:06
Тая асоба мае непасрэднае дачыненьне да стварэньня схемы, якую вы перанесьлі ў расейскамоўны разьдзел. З гэтае прычыны лічу абсалютна дарэчным абазначыць аб'ектыўныя чыньнікі (нянавісьць да клясычнага правапісу і ўсяго, што зь ім зьвязана), якія маглі паўплываць на падобнае дзеяньне. Усё ж такі, сувязь "прычына-следзтва" ніхто яшчэ не зьняпраўджваў.
Аляксей з Тулы напiсаў(ла) Кастрычнiк 19, 2009 у 19:12
Калі я браў за ўзор наркамаўскую Вікі, у мяне такіх матываў не было.
Я нейтральна стаўлюся да класічнага правапісу і карыстаюся ім, калі гэта насамрэч неабходна.
Аляксей з Тулы напiсаў(ла) Кастрычнiк 19, 2009 у 19:23
Добра, вядома, што асабіста ў вас не было падобных матываў. Але ж вынік атрымаўся ня надта прыгожым па адношаньні да газэты.
Kazimier Lachnovič напiсаў(ла) Кастрычнiк 19, 2009 у 19:26
Аляксей з Тулы

Перапрошваю, выпадкова паставіў ваша імя ў назове папярэднага камэнтара.

Пане рэдактар, выпраўце калі ласка!
Аляксей з Тулы напiсаў(ла) Кастрычнiк 19, 2009 у 19:52
Гэта як сказаць - калі верыць лічыльнікам кшталту stats.grok.se папулярнасць трох артыкулаў стала больш, чым была да падзелу. А НН ужо даўно прагне папулярнасці і сярод паспалітых інтэрнэт-чытачоў. І Вікіпедыі гэтаму спрыяюць.
Kazimier Lachnovič напiсаў(ла) Кастрычнiк 19, 2009 у 20:07
Магчыма, з гледзішча статыстыкі тры артыкулы, сапраўды, лепей чым адзін.

Аднак для сапраўднай карысьці варта адпаведным чынам аформіць асноўны артыкул. На жаль, асабіста я таксама цяперака ня маю асаблівай ахвоты да паляпшэньня-дапаўненьня расейскамоўнай Вікіпэдыі.
Аляксей з Тулы напiсаў(ла) Кастрычнiк 19, 2009 у 20:18
Ну я думаю рана ці позна жадаючыя палепшыць знойдуцца - беларусаў у РуВікі нямала.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).