Улада

Беларусь наведвае кіраўнік МЗС Украіны Пятро Парашэнка

Парашэнка, што быў прызначаны на пасаду тыдзень таму, робіць першы замежны візіт менавіта ў нашу краіну.

Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Украіны сустрэнецца са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым. Паводле звестак прэс-службы МЗС Беларусі, на перамовах плануецца абмеркаваць «шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносінаў, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін у межах міжнародных і рэгіянальных арганізацый».

Прэс-служба МЗС Украіны, у сваю чаргу, паведамляе, што падчас сустрэчы бакі падпішуць Пратакол абмену граматамі аб ратыфікацыі Консульскай канвенцыі паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь.

Пятро Парашэнка таксама мае намер сустрэцца з першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам, паведамляе прэс-служба ўкраінскага МЗС.

17 кастрычніка кіеўскае выданне «Зеркало недели» паведаміла са спасылкай на кампетэнтную крыніцу,

што мэтай візіту ў Мінск новага міністра замежных спраў Украіны (Парашэнка, адзін з лідэраў «аранжавай рэвалюцыі», быў прызначаны на гэту пасаду 9 кастрычніка) з'яўляецца вырашэнне пытанняў, звязаных з ратыфікацыяй дагавора аб дзяржаўнай мяжы.

Паводле інфармацыі газеты, прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка вызначыў для Парашэнкі тры прыярытэтныя заданні. «Адным з першарадных заданняў <...> з'яўляецца арганізацыя сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі з мэтай вырашэння ўсіх пытанняў, звязаных з ратыфікацыяй украінска-беларускага дагавора аб дзяржмяжы», — зазначае «Зеркало недели».

Дагавор быў падпісаны падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў 12 мая 1997 года. 19 ліпеня таго ж года дакумент ратыфікавала Вярхоўная рада Украіны, але не ратыфікаваў Нацыянальны сход Беларусі. Мінск увязвае ратыфікацыю з неабходнасцю ўрэгулявання ўкраінскага доўгу, што ўтварыўся ў першай палове 1990-х гадоў.

20 кастрычніка ў Мінск прыбудзе ўрадавая дэлегацыя Украіны на чале з першым віцэ-прэм'ерам Аляксандрам Турчынавым. Дэлегацыя возьме ўдзел у 17-м пасяджэнні міжурадавай беларуска-ўкраінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведаміла прэс-служба Савета міністраў Беларусі.

13 кастрычніка Віктар Юшчанка, выступаючы на нарадзе кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў краіны за мяжой, заявіў, што адной з задач украінскай дыпламатыі з'яўляецца «развіццё пазітыўных зрухаў, дасягнутых у дыялогу з Беларуссю».

Як раней паведамлялася, да канца 2009 года плануецца сустрэча Лукашэнкі і Юшчанкі.
На саміце СНД у Кішынёве 9 кастрычніка прэзідэнты Беларусі і Украіны заявілі, што маюць намер дамовіцца аб правядзенні найбліжэйшым часам сустрэчы ў двухбаковым фармаце.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка7

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Усе навіны →
Усе навіны

«Натуральная спакуса — увапхнуць у сябе ўсё, пра што ў няволі заставалася толькі мроіць». Былы палітвязень Карней расказаў пра турэмны рацыён і як ад яго адыходзіць4

У Дзяржынску ў двары дома заўважылі вярблюда ВІДЭА

У Варшаве беларуску затрымалі на падставе запыту Інтэрпала7

У Венгрыі жукі ўзяліся знішчаць гістарычную спадчыну1

Ціханоўскі: У культуры асаблівы ўклад прыўнесці не магу, крыху не мая тэма22

У Беларусі з аўкцыёну прадаюць участак чыгункі. Колькі каштуе дзіцячая мара?

У Зэльве ўпершыню аднавілі «атаку мерцвякоў» у Першай сусветнай вайне. Што вядома пра гэтую бітву4

Гіганцкі айсберг пагражае жыхарам вёскі ў Грэнландыі. Яго фоты заварожваюць4

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка7

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць