Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1414

Лукашэнка: крутыя дэмаршы і ціхія саступкі

Спачатку Масква і Брусель атрымалі поўхі, а потым — рэверансы. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Спачатку Масква і Брусель атрымалі поўхі, а потым — рэверансы. Так выглядае шматвектарная палітыка па-беларуску.

Не паспелі каментатары перамалоць дэмарш Лукашэнкі: маўляў, пракінуў Маскву з манеўрамі АДКБ і ўсё такое, — як тая атрымала жаданы пакет падпісаных ім дакументаў пра КСАР.

Зрэшты, як прагназуюць аналітыкі, фармат удзелу Мінска ў гэтым праекце будзе рэдукаваным. Расія атрымала найперш псіхалагічны падарунак.

І другі кульбіт. Толькі ўчора пры ўручэнні даверчых грамат амбасадары з Еўропы выслухалі маралітэ (ніякіх хуткацечных саступак паводле рэкамендацый апазіцыі перад Радай Еўразвязу не дачакаецеся!), а ўжо сёння прэс-служба Лукашэнкі хуткацечна абвесціла, што ён наважыўся лібералізаваць выбарчае заканадаўства. Прычым гэта накіравана «на задавальненне некаторых прапаноў АБСЕ і беларускіх палітычных партый».

Натуральна, тут найперш пыл у вочы. Адзначаецца, што меркаваныя юрыдычныя навэлы будуць звязаны са спрашчэннем парадку вылучэння кандыдатаў, дадатковай аховай і абаронай скрынь для галасавання (які суровы мілітарны пафас, фантазія адразу малюе орды дэструктыўных элементаў, што атакуюць тыя скрыні!). Таксама згадваецца пра забеспячэнне надзейнасці датэрміновага галасавання (надзейнасці для каго?) ды іншыя «тэхнічныя моманты».

Тут ключавое — «тэхнічныя моманты». Прынцыповых зменаў не чакайце, бо збіраецца балатавацца самі ведаеце хто.

Кандыдатаў жа і на мінулых парламенцкіх выбарах, здаецца, не надта зразалі ды таўклі. У тэлевізары іх гаваркія галовы аж па два разы паказалі. А Палата атрымалася ўсё адно «стэрыльная». Хіба ў ахове скрыняў праблема? Самі выбары застаюцца «чорнай скрыняй». Пра гарантыі празрыстасці кшталту абавязковага ўлучэння партыйцаў у камісіі, як бачым, не вядзецца.

І ўсё ж паказальна, што

саступка Еўропе зробленая літаральна назаўтра пасля таго, як Лукашэнка прачытаў амбасадарам натацыю: няма чаго, маўляў, браць за гарляк ды вымагаць дэмакратызацыі па шпаргалках тутэйшай апазіцыі!

Хай сабе саступкі мікраскапічныя, але ж факт тое, што афіцыйны лідэр не такі круты, як хоча паказаць.

Набярыцеся цярпення, Лукашэнка не вечны, кінуў ён 19 кастрычніка паслам. Бачыце: усё вымяраецца храналогіяй асабістага кіравання, астатняе выглядае другасным. Грамадзе ж найважней, што збудаваная ім сістэма не вечная. І зараз мы ўжо бачым, што кропля камень точыць.

Колькі ні доўжы палітыку ківача, а звароту да нафтагазавай дурніцы не будзе. Перабудове эканамічнай мадэлі альтэрнатывы няма. Расія ж нас не мадэрнізуе адназначна. А вось праглынуць можа як двойчы два. Таму давядзецца «праз не хачу» дамаўляцца з Захадам. Беларусь ціха ўпаўзае ў эпоху зменаў.

Аляксандр Класкоўскі.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ13

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў15

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект2

Шрайбман дапускае ахалоджванне адносін паміж Лукашэнкам і Пуціным8

Выбух у доме ў Маскве — ёсць загінулыя4

Беларуска вярнулася ў вёску пасля 20 гадоў жыцця ў Аўстрыі і робіць казіны сыр10

У Мінску закрылася вядомая пельменная2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ13

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць