Меркаванні

Бомба для Хэнлана

Адстаўка трэнера хакейнага клуба «Дынама» (Мінск) выклікала жывыя каментары інтэрнэт‑супольнасці.

Адстаўка трэнера хакейнага клуба «Дынама» (Мінск) выклікала жывыя каментары інтэрнэт‑супольнасці. Асабліва востра абмяркоўвалася гэтая навіна на сайце папулярнай спартовай газеты «Прессбол».

Борн: «Хэнлана вельмі шкада, ён вельмі недальнабачна ўлез у гэтую «каманду» … Але бомба пад яе была закладзена яшчэ пры заснаванні. Чарговы прыклад таго, што на хлусні нічога вартага не вырасціш, гэта і гульцы заўсёды адчуваюць і балельшчыкі, родным «Дынама» ім так і не стала. У гэтай сітуацыі не хацелася б застацца без трэнера зборнай … Усё астатняе мяне мала хвалюе, «Дынама» так яшчэ гадоў пяць куляцца будзе пакуль не абрасце сваім «мясам» і »традыцыямі».

Гоша:

«Дзвюма рукамі — за! Няма ў нашай каманды менавіта каманднай гульні. Індывідуальна моцныя гульцы, а гульні няма, ды і псіхалогія, па‑мойму, адстае.
А гэта ўжо надзел трэнера. Яшчэ б пару замежнікаў адлічыць. Глядзіш, у іншых б больш намаганняў было, а то гуляюць, як быццам на пляжы загараюць. Так што цалкам падтрымліваю Навумава».

Яша: «Рашэнне, мякка скажам, нелагічнае. Толькі хакей стаў больш‑менш папулярным, з’явілася нармалёвая каманда, КХЛ … Няўжо не зразумела, што вялікая справа за 2 месяцы не робіцца?»

Мілі: «Навумаў, мабыць, спадзяецца, што ў «Дынама», як і ў «Амура», здарыцца шок і яно пачне выйграваць. Ну пачне і што?! Гаворка ідзе пра доўгатэрміновую перспектыву. Як клуба, так і зборнай. Але яна такім людзям проста не бачная. Вельмі шкада.

Планаваў пачаць хадзіць на хакей, а цяпер буду назіраць, як каманда пачне зноў і зноў зліваць матчы. Навумава — у адстаўку! Хэнлана — кіраўніком ФХРБ!»

Хіус: «Вы сур’ёзна верыце, што Глена зняў Навумаў? Так лаеце яго… Усё, пэўна, было бы па іншаму, каб на бяду Хэнлана, матч не глядзеў АРЛ і пасля фінальнага свістка Навумаў пачуў у тэлефоннай слухаўцы раззлаваны голас са знаёмай хрыпатцой))) Звальненне Хэнлана бядой не лічу — Кэпіталз, Йокерыт, Дынама … Не ўмее Глен трэніраваць клубы. Са зборнай у яго лепш атрымліваецца (з пунктамі, але не з якасцю гульні), але, калі пойдзе, таксама нічога непапраўнага …Як па мне — час, наогул, завяршаць з гэтым амерыканскім вектарам.»

Аляксандр Іванавіч: «Хлопчыкі і дзяўчынкі, гэта што ў нас робіцца? Гэта проста шок. Я вось сяджу і думаю, сплю я ці не. Я бачу пакуль адзіную праблему ў Дынма —гэта Навумаў. ШТО БУДЗЕ са зборнай???

Глен, толькі не кідай зборную!!! Я думаю, што многія мяне тут падтрымаюць, бо такой атмасферы, такога настрою і такой гульні, якую паказала зборная, не дасць ніводзін наш мегатрэнер тыпу ММЗ, або Андрыеўскага!
Што ж яны робяць? Няўжо інтарэсы Дынама стаяць вышэй інтарэсаў зборнай???»

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ11

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў15

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект2

Шрайбман дапускае ахалоджванне адносін паміж Лукашэнкам і Пуціным7

Выбух у доме ў Маскве — ёсць загінулыя4

Беларуска вярнулася ў вёску пасля 20 гадоў жыцця ў Аўстрыі і робіць казіны сыр10

У Мінску закрылася вядомая пельменная2

Трамп паабяцаў, што не збіраецца балатавацца на трэці тэрмін9

Пасажыры самалёта ўпалі ў балота з алігатарамі і правялі там два дні. Як яны выжылі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ11

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць