У сераду меўся прайсці каляндарны матч мужчынскага чэмпіянату краіны па гандболе паміж «Вікторыяй-Рэгіяй» (Мінск) – СКА (Мінск).
Але сустрэча была перанесена з прычыны эпідэміі, што скасіла армейскі клуб па вяртанні з еўракубкавага матчу на Кіпры.
Шасцёра гульцоў СКА злеглі з невядомай віруснай інфекцыяй. Не выключаецца, што гэта свіны грып.
Прынамсі галоўны эпідэміёлаг узброеных сіл адправіў усю каманду на сямідзённы каранцін.
Каментары