Спорт11

Глен Хэнлан застаецца трэнерам зборнай Беларусі па хакеі

Адпраўлены 20 кастрычніка ў адстаўку з пасады настаўніка мінскага «Дынама» канадзец Глен Хэнлан застанецца на пасадзе рулявога зборнай Беларусі і павязе каманду на Алімпіяду‑2010 у Ванкувер

Адпраўлены 20 кастрычніка ў адстаўку з пасады настаўніка мінскага «Дынама» канадзец Глен Хэнлан застанецца на пасадзе рулявога зборнай Беларусі і павязе каманду на Алімпіяду‑2010 у Ванкувер, а таксама на чэмпіянат свету‑2010 у Германію.
Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе менскага «Дынама». Між тым пасля «Кубка Палесся», які адбудзецца ў пачатку лістапада ў Бабруйску і Жлобіне, Хэнлан на некаторы час адправіцца ў Паўночную Амерыку.

Глен Хэнлан быў звольнены з мінскага «Дынама» адразу пасля хатняга паражэння ад хабараўскага «Амура» (1:4) у чэмпіянаце КХЛ.

Пад кіраўніцтвам Глена Хэнлана мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце КХЛ атрымала 6 перамог у асноўны час, аднойчы выйграла па булітах і пацярпела 8 паражэнняў. З 20 ачкамі пасля 15 матчаў

каманда займае 9‑е месца ў Заходняй канферэнцыі і размяшчаецца на 17‑й радку ў агульнай табліцы лігі сярод 24 каманд. Да няўдачы ў паядынку з «Амурам» дынамаўцы атрымалі тры перамогі запар.

Разам з Гленам Хэнланам з мінскага «Дынама» звольненыя намеснік гендырэктара па хакейным аперацыях Шон Сімпсан, а таксама асістэнты Дэйв Льюіс і Уладзімір Цыплакоў. Трэнер брамнікаў Мікаэль Ленер і спецыяліст па фізпадрыхтоўцы Гарнет Браўн працягнуць працу, будуць дапамагаць новаму галоўнакамандуючы Аляксандр Андрыеўскі, які апошнія паўтары гады з’яўляўся настаўнікам «Гомеля».

Глен Хэнлан узначальваў зборную Беларусі на чэмпіянатах свету ў 2005, 2006 і 2009 гадах.

Пад яго кіраўніцтвам беларуская дружына заняла шостае месца на ЧС‑2006 у Рызе, што стала лепшым вынікам для нашай каманды на сусветных першынствах.
Глен Хэнлан прызнаваўся трэнерам года ў Беларусі ў 2006 і 2009 гадах.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы4

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Праваабаронцы: Сілавікі масава затрымліваюць беларусаў, што трапілі ў кадры дакументальнага фільму пра пратэсты11

«Мы працуем, каб вызваленні сталі сістэмнымі, а не спарадычнымі». Вячорка адказаў Краўцову13

Беларускія школьнікі стварылі дзіцячы блакпост на мяжы з Украінай. У іх савецкія нашыўкі і медаль «удзельніка СВА»58

Паўторна арыштавалі аднаго з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Івана Марозава. Ён вызваліўся з калоніі вясной 2024

Выхаваны і законапаслухмяны голуб перайшоў дарогу на зялёнае святло ВІДЭА6

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?35

У двух беларусаў у Батумі канфіскавалі тры кілаграмы какаіну і 13 тысяч таблетак экстазі5

Дзяржава прадала дом 73-гадовага палітзняволенага Васіля Дземідовіча2

Пашынян паабяцаў узначаліць вызваленне Армянскай царквы ад «антыхрысціянскай, антынацыянальнай, антыдзяржаўнай» групоўкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы4

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць