Усяго патроху2222

БАТЭ – АЕК – 2:1

Барысаўскі клуб атрымаў першую ў гісторыі перамогу ў групавых турнірах еўракубкаў.

Барысаўскі БАТЭ атрымаў валявую перамогу ў матчы 3-га туру футбольнай Лігі Еўропы, абыграўшы грэцкі АЕК – 2:1. Пасля першага тайму грэкі вялі 1:0.

Матч прайшоў 22 кастрычніка ў Мінску на стадыёне "Дынама" пад акампанемент дажджу і на нібы пабітым вайной і варожымі бамбёжкамі полі.

БАТЭ: Верамко, Ліхтаровіч (Гааран, 66), Сасноўскі, Шытаў, Юрэвіч, Валадзько, Крывец, Няхайчык, Паўлаў (Скавыш, 55), Бардачоў (Алумона, 85) Радзівонаў.

АЕК: Саха, Кафес, Майсторавіч, Хуанфран (Карамбелас, 63), Мандука, Нсаліва, Яхіч, Бланка (Макас, 59), Немет (Леанарда, 83), Скока, Арэс.

Суддзя: Жолт Саба (Венгрыя).

Галы: 0:1 — Бланка, 31 (з пенальці, за фол супраць Немета). 1:1 — Паўлаў, 51. 2:1 — Алумона, 85 (пас — Крывец, с вуглавога).

Папярэджанні: Сасноўскі, А.Валадзько, Гааран — Майстаравіч, Кафес, Мандука, Нсаліва.

Выдаленні: Майстаравіч (53, пасля раней атрыманага папярэджання), Арсе (90+1).

Ці то дажджу спалохаліся, ці то ўзровень Лігі Еўропы ўжо не ўражвае, але на матч з АЕКам сабралася рэкордна маленькая для БАТЭ ў еўракубках колькасць гледачоў на трыбунах.
Некалькі разоў думалася, што мо лепш было б праводзіць сустрэчу ў Барысаве. Там бы аншлаг і належная падтрымка была б дакладна забяспечаная. Але супраць правілаў УЕФА не папрэш.

А тыя некалькі тысяч чалавек, што дзве гадзіны моклі пад няспынны кастрычніцкі дождж пабачылі першую перамогу беларускай каманды ў групавых этапах еўракубкаў.

"Няхай крыўдзяцца тыя, хто не прыйшоў на стадыён", – лаканічна адкаментаваў гэта Віктар Ганчарэнка на пасляматчавай прэс-канферэнцыі.

Гульня пачалася атакамі БАТЭ. Ужо на трэцяй хвіліне Павел Няхайчык шчыльным ударам з па-за межаў штрафной патурбаваў грэчаскага варатара (апранутага ў гламурны ружовы касцюм).

Вытрымаўшы стартавы націск БАТЭ, футбалісты АЕКа самі пайшлі наперад. Але да рэальных пагрозаў справа не даходзіла.

Першы сапраўдны момант, калі балельшчыкі пахапаліся за галовы, быў на 28-ай хвіліне. Валадзько доўгай перадачай знайшоў у штрафной Радзівонава. Віталь вёў барацьбу з абаронцам Яхічам, які, выбіваючы мяч, ледзь не трапляе ва ўласную браму.

А літаральна праз дзве хвіліны Сяргей Сасноўскі парушае правілы ва ўласнай штрафной. Венгр Саба паказвае абаронцу жоўтую картку і прызначае пенальці. Ісмаэль Бланка не прамахнуўся – 0:1.

Гол атрымаўся з нічога. Тым не менш, заўзятары працягвалі гнаць барысаўцаў наперад. У адной з атак на Радзівонаве папярэджанне зарабіў Даніэль Майстравіч.

З пачаткам другога тайма атакі БАТЭ толькі ўзмацняюцца. І на 51-ай хвіліне прыносяць вынік.

Пасля розыгрышу штрафнога самым юркім ля варотаў АЕКа аказваецца Аляксандр Паўлаў – 1:1.

Самае цікавае, што за імгенне да гэтага Ганчарэнка збіраўся зняць з гульні менавіта Паўлава. На поле быў гатовы выйсці Максім Скавыш.

Натхнёныя поспехам, барысаўцы рынуліся забіваць яшчэ. І ўжо літаральна ў наступнай атацы Сяргей Крывец прымусіў сфаліць на сабе Майстравіча, і той пабачыў перад сабой чырвонае святло.

Атрымаўшы колькасную меншасць, грэкі закрыліся ля сваіх варот. БАТЭ ж наадарот вельмі шмат паставіў на перамогу. Калі чэмпіёны Беларусі пачыналі гульню з адным форвардам (Радзівонавым), то сканчалі з чатырма (на замены выйшлі Скавыш, Гааран, Алумона).

Менавіта Аляксандр Алумона і вырашыў лёс сустрэчы. За пяць хвілін да сканчэння ён адгукнуўся на верхавы навес Крыўца і прынёс БАТЭ перамогу – 2:1.

Цікава, што гэта было першае дакрананне Алумоны да мяча.

У чэмпіянаце Беларусі чарнаскуры расіянін таксама не забіваў, сёння ён выстраліў у самы неабходны момант.

Рэшту матчу ўмясціў у сябе грэчаскую істэрыю. З поля за грубае парушэнне правіл быў выдалены Арсе, а з лаўкі запасных трэнер Паевіч.

Ганчарэнка на пасляматчавай прэс-канферэнцыі быў спакойны. Ён зазначыў, што ні пра што іншае, як пра перамогу ў камандзе не гаварылі.

***

Сёння гулялі ў Лісабоне «Бенфіка» і «Эвертан». «Бенфіка» разграміла ліверпульцаў з лікам 5:0 (Кардоса – 2, Савіёла – 2, Луізао).

Пасля трох тураў: Бенфіка – 6 (баланс мячоў 7—1), Эвертан – 6 (6—6), БАТЭ – 3 (3—5), АЕК – 3 (2—6).

Нагадаем, што ў першым туры Лігі Еўропы БАТЭ ў гасцях – прайграла «Бенфіцы» – 0:2 (17 верасня), а 1 кастрычніка ў Мінску, у матчы 2-га туру, – Эвертану – 1:2.

***

5 лістапада АЕК і БАТЭ згуляюць у Афінах,

у Ліверпулі ў той дзень згуляюць «Эвертан» і «Бенфіка».

2 снежня: БАТЭ – «Бенфіка», 17 снежня: «Эвертан» -- БАТЭ.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць