Улада2424

Новы супертрактар ад МТЗ + фота

Мінскі трактарны завод прэзентаваў «Беларус‑3023». Без аналагаў.

Мінскі трактарны завод прэзентаваў «Беларус‑3023». Без аналагаў.

З наступнага года трактар выходзіць у вытворчасць. Сумесна з Расійскім канцэрнам «Русэлпром», плануецца выпусціць 20 машын для вывучэння попыту і рынку.

«Цана беларускага трактара значна ніжэй аналагічных прадуктаў імпартнай вытворчасці. Хаця трактароў з электрамеханічнай трансмісіяй у свеце не існуе», — адзначае Аляксандр Ліхачэўскі,

Канчатковую лічбу, колькі будзе каштаваць такі трактар для беларускіх пакупнікоў, на заводзе пакуль не падлічылі. Аднак папярэдняя мадэль МТЗ «Беларус‑2022» каштавала 146 тысяч даляраў за адну машыну.

Аўтаматычна ўзнікае пытанне, ці будзе попыт на новы тавар і ці не патрапіць ён на склады, перапоўненыя гатовай прадукцыяй?

«Мы проста ўпэўнены, як і ў папярэдніх сваіх рашэннях, што гэта машына знойдзе шырокая прымяненне ў спажыўцоў і будзе карыстацца попытам.

На Трактарным заводзе няма запасаў на складах, якія б перавышалі нарматывы.
Сёння ў нас ёсць запас гатовай прадукцыі ў межах месячнага плана вытворчасці. Менш нельга, бо на МТЗ сёння выпускаецца 130 мадэляў трактароў і каля 360 іх мадыфікацый. Мы штодзённа збіраем на заводзе канструкцыі толькі пад заказ і па просьбе замоўцы. Што тычыцца мадэляў, на базе якіх мы паказваем новыя машыны, то МТЗ мае на гэтыя трактары перадаплату на 2‑3 месяцы».

«Беларус-3023» абсталяваны электрамеханічнай трансмісіяй, якая дазваляе бесступенева рэгуляваць хуткасць руху і пры малым расходзе паліва забяспечваць высокі ўзровень вытворчасці.

Выпрабаванні новай мадэлі паказалі, што яна выкарыстоўвае на 15—20% меней паліва, чым аналагічная машына з класічнай механічнай трансмісіяй. Сярод навінак у абсталяванні — аўтаномная станцыя электразабеспячэння, магутнасцю 175 кілават. У выпадку адсутнасці электраэнергіі трактар можа падтрымліваць забеспячэнне электрычнасцю сучаснай фермы, разам з усёй электронікай і агрэгатамі.

Вось такія крутыя штукі вырабляе Беларусь!

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ11

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў15

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект2

Шрайбман дапускае ахалоджванне адносін паміж Лукашэнкам і Пуціным7

Выбух у доме ў Маскве — ёсць загінулыя4

Беларуска вярнулася ў вёску пасля 20 гадоў жыцця ў Аўстрыі і робіць казіны сыр10

У Мінску закрылася вядомая пельменная2

Трамп паабяцаў, што не збіраецца балатавацца на трэці тэрмін9

Пасажыры самалёта ўпалі ў балота з алігатарамі і правялі там два дні. Як яны выжылі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ11

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць