З 25 кастрычніка пераходзім на зімовы час.
25 кастрычніка ў Беларусі адмяняецца дзеянне летняга часу. Таму стрэлкі гадзіннікаў на ўсёй тэрыторыі краіны ў 03.00 пераводзяцца на адну гадзіну назад.
Упершыню такі парадак вылічэння часу быў уведзены ў Англіі ў пачатку ХХ стагоддзя. Сама ідэя эканоміі энергетычных рэсурсаў шляхам пераводу стрэлак гадзіннікаў наперад улетку і назад узімку ў мэтах эканоміі належыць Бенджаміну Франкліну, амерыканскаму дзяржаўнаму дзеячу, аднаму з аўтараў Дэкларацыі незалежнасці ЗША. Цяпер пераход на летні і зімовы час практыкуецца больш чым у ста краінах.
Спецыялісты ў галіне энергетыкі запэўніваюць, што такая мера дазваляе рацыянальна выкарыстоўваць светлы час сутак і эканоміць энергарэсурсы. Аднак многія праціўнікі пераводу стрэлак сцвярджаюць, што ад гэтага асабліва пакутуюць дзеці і хворыя людзі, якія выбіваюцца са звыклага жыццёвага рытму.
Каментары