Культура22

75 гадоў таму нарадзіўся Карлас Шэрман

25 кастрычніка 75 гадоў споўнілася б пісьменніку, перакладчыку, грамадскаму дзеячу Карласу Шэрману (1934-2005).

25 кастрычніка 75 гадоў споўнілася б пісьменніку, перакладчыку, грамадскаму дзеячу Карласу Шэрману (1934-2005).

Карлас Шэрман нарадзіўся ў сталіцы Уругвая Монтэвідэа. Яго бацька Рыгор быў эмігрантам з Заходняй Беларусі. Пэўны час жылі ў Аргентыне. У 1950-х гадах сям’я пераехала ў Беларусь, паддаўшыся савецкай прапагандзе. Тут Карлас Шэрман працаваў на фабрыцы. Авалодаўшы беларускай мовай, стаў бібліятэкарам. Загадваў рэдакцыйна-выдавецкім сектарам Фундамэнтальнай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Калі ў СССР пачалася перастройка, ён разам з Быкавым, Барадуліным, Брылём, Адамовічам, Алексіевіч рашуча ўстаў на бок пераменаў. Доўгі час быў віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра - свайго любага дзіцяці. Быў адным з будаўнічых адроджанага незалежнага грамадства Беларусі і з уласцівай яму мудрасцю браў чынны ўдзел у абароне дэмакратыі і незалежнасці ў канцы 1990-х. Быў адным з ініцыятараў тварэння Асамблеі няўрадавых арганізацый, Беларускага Хельсінскага камітэту.

Апошнія гады жыцця пісьменніка прайшлі ў Нарвегіі - яго спрабавалі вылекаваць ад раку, там ён і памёр. Яго прах быў пахаваны ў Беларусі. Сюды вярнулася ягоная ўдава.

Пісаў па-іспанску, па-беларуску і па-расейску. Аўтар паэм «Дождж у Каралішчавічах» і «Накірункі свету», зборніка вершаў «Сны», кнігі крытыкі і эсэ «Таямніцы почырку». На іспанскую мову пераклаў творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Аркадзя Куляшова, Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава і іншых. На беларускай мове ў яго перакладах з’явіліся раман Габрыеля Гарсія Маркеса «Каханне падчас халеры», творы Нікаласа Гільена, Фелікса Піта Радрыгеса, Арманда Тэхада Гомеса і іншых.

Дагэтуль не выдадзеныя цалкам ягоныя ўспаміны, якія маюць літаратурную каштоўнасць. Не знайшлося пакуль выдаўцы...

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае2

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйсбук-старонку Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкай»2

$5000 за метр. У Мінску з'явіўся прэміяльны дом, які па цане пераплюне нават Depo5

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?8

Расія прапанавала прыпыніць агонь на асобных участках фронту на 2—3 дні8

Прапагандыст Салаўёў заклікаў расстраляць салдата, які запосціў відэа пра атаку дронаў20

У Стамбуле дамовіліся толькі пра новы абмен палоннымі

У Мінску знайшлі беларускія клубніцы па 10 рублёў за кілаграм

Мікалай Шарснёў перастае кіраваць беларускім футболам2

Прэс-сакратар МЗС падарыў Марыі Захаравай сякеру ФОТАФАКТ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае2

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць