Палітыка

Дзень памяці паўстанцаў 1863 года традыцыйна адбываецца ў Свіслачы (Гарадзенская вобласць) — на радзіме братоў Каліноўскіх.

Вячаслаў Сіўчык прамаўляе ля бюста Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы. © Фота Юліі Дарашкевіч

Магіла Віктара Каліноўскага. © Фота Юліі Дарашкевіч

Помнім герояў. © Фота Юліі Дарашкевіч

Традыцыйны бардаўскі канцэрт. © Фота Юліі Дарашкевіч

Спявае Валеры Жамойцін. © Фота Юліі Дарашкевіч

 © Фота Юліі Дарашкевіч

З’ехаліся людзі з Горадні, Менску, Слоніму, Ваўкавыску, Мастоў і іншых гарадоў Беларусі. Са Свіслачы калона машынаў накіравалася ў Якушоўку, на родавую сядзібу Каліноўскіх. Перад уездам у вёску Раманаўцы ўсе машыны спыніліся. Тут зрабілі памежную зону і ўехаць можна толькі па адпаведных дакументах.

Таму ўпершыню да сядзібы Каліноўскіх дабіраліся пехатою. Праз балота, па мастку праз рэчку, з кіламетр з песнямі пад гітару ішлі. Моладзь сьпявала «Паветраны шар» Лявона Вольскага. Такое за 14 гадоў было ўпершыню. А малады спадар, што рассыпаў салетру на сваім гародзе, пабачыўшы бел-чырвона-белы сьцяг, закрычаў здалёк: «Жыве Беларусь!»

У Якушоўцы ўсклалі кветкі да крыжа, узгадалі паўстанне, прасьпявалі паўстанцкія песьні, сказалі пра Віктара Трашчановіча, Дзіму Кісяля, Юрася Мацка, якія ўсталявалі тут крыж і заклалі гэтую традыцыю: штогод ушаноўваць у Свіслачы і Якушоўцы памяць паўстанцаў.

Я запытаўся каваля Юрася Мацка, які сціпла стаяў збоку і слухаў выступы — пра што яму цяпер думаецца?

«Калі мы займаліся гэтай справай, то нават не думалі, што гэта стане традыцыяй і такім паломніцтвам. Мы тады зрабілі, што трэба было зрабіць: усталявалі крыж, адрамантавалі другі. А цяпер сюды штогод прыязджаюць людзі — мяне гэта вельмі цешыць як беларуса, як патрыёта», — сказаў Юрась.

Пасьля ўсе вярнуліся ў Сьвіслач: у цэнтры гораду ўсклалі кветкі да помніка Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, а затым наведалі магілу Віктара Каліноўскага, дзе таксама ўсклалі кветкі і засьпявалі «Магутны Божа».

Увесь час паломнікаў, як яны самі сябе сёння назвалі, суправаджалі міліцыянты і людзі ў цывільным, фільмавалі падзеі на камеру. І ўвесь час за калонай ездзіў мікрааўтобус з АМАПам. Аднак, у адрозненне ад мінулых гадоў, сёлета ўрачыстасці адбыліся без інцыдэнтаў.

Падзяліцца навіной:         
8 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Ягор Д. напiсаў(ла) Кастрычнiк 26, 2009 у 0:07
Як барда завуць?
Мітрофан напiсаў(ла) Кастрычнiк 26, 2009 у 0:37
Валеры Жамойцін.
Язэп М. напiсаў(ла) Кастрычнiк 26, 2009 у 0:44
Бачу Алесч Зарэмбюка, Аляксандру Клімовіч, Рыгора Кастусёва, Вячаслава Сіўчыка, а дзе агульнанацыянальныя лідары?
Дзе Мілінкевіч, Севярынец, Шушкевіч, Лябедзька, Янукевіч?
Хто з агульнанацыянальных лідэраў там быў?
Ірынка напiсаў(ла) Кастрычнiк 26, 2009 у 1:16
Севярынец рыхтуе зьезд, Янукевіч быў....
darashkevich напiсаў(ла) Кастрычнiк 26, 2009 у 12:34
З Вамі названых быў Янукевіч.
tambouski vouk напiсаў(ла) Кастрычнiк 26, 2009 у 13:00
А чаму лідары агульнанацыянальныя павінны быць на кожным такім мерапрыемстве?
Быў Сіўчык, Янукевіч! Што не дастаткова?

У нас тысячы магілаў герояў, ахвяраў рэпрэсій. Паўсюль не даедзіш! А вось мясцовым актывістам гэта трэба рабіць абавязкова. Што мы і быачым. Таму дзякую ўсім - і хто арганізаваў, і хто прыехаў падтрымаць.
Alecha напiсаў(ла) Кастрычнiк 26, 2009 у 13:12
"..У нас тысячы магілаў герояў, ахвяраў рэпрэсій. Паўсюль не даедзіш! А вось мясцовым актывістам гэта трэба рабіць абавязкова. Што мы і быачым. Таму дзякую ўсім - і хто арганізаваў, і хто прыехаў падтрымаць..."

Так, у нас тысячы герояў. Але Кастусь Каліноўскі ў нас адзін!
wschody slonca напiсаў(ла) Кастрычнiк 26, 2009 у 23:54
A tak niedaleko sa Mostowlany, w ktorych urodzil sie Konstanty Kalinowski. Gdyby nie ta granica...
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).