Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
Абноўлена ў 10:10 + спіс загінулых + новыя фоты

Каля аэрапорта «Мінск-2» разбіўся элітны самалёт. Двое пасажыраў і трое членаў экіпажу загінулі. Бізнесоўцы ляцелі ў мінскае VIP-казіно Шангры Ла.

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

За 4 кіламетры ад Нацыянальнага аэрапорта «Мінск‑2», у лесе каля вёскі Пяцілетка, пацярпеў крушэнне элітны лайнер бізнэс‑класа мадэлі «Фалькон», які належаў авіякампаніі «С‑эйр». Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на Міністэрства па надзвычайных сiтуацыях, пасажыры самалёта і пілоты загінулі.

Паводле апошніх звестак, загінулі пяць чалавек — два пілоты і тры пасажыры. Адзін з пасажыраў не прыйшоў на рэйс.

Спіс загінулых: кіраўнік авяікампаніі «С-эйр» Марат Рамашкін, другі пасажыр Малышаў і тры члены экіпажу — пілот Самойлаў, штурман Снімшчыкаў і бортправадніца Латуціна.

Бізнесоўцы ляцелі ў элітнае казіно «Шангры Ла», якое нядаўна адчынілася ў Мінску побач з Штаб-кватэрай СНД.

Казіно пераехала ў сталіцу Беларусі з Расіі.

Мінімальная сума абмену грошай на фішкі ў мінскім VIP-казіно складае 5 тыс. даляраў. Мінімальная стаўка ў рулетку — 25 даляраў, у картачных гульнях — 200 даляраў, пісаў учора Ежедневник.

У звычайных мінскіх казіно гэтыя сумы абмежаваныя 1 і 5 далярамі адпаведна.

Казіно «Шангры Ла» разлічана на заможных кліентаў з Беларусі і Расіі, прычым асноўная ўвага, меркавалася, будзе надавацца кліентам з Расіі пасля таго, як улады гэтай краіны пачалі згортваць крымінагенны гульнявы бізнэс.

Чартэрныя рэйсы з Масквы ў Мінск акурат і прадугледжваліся, каб яны маглі пагуляць у казіно.

Лайнер ляцеў з расійскага аэрапорта «Унукава» ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск‑2».

З невядомай прычыны самалёт не здолеў зайсці на пасадку з першага разу і паспрабаваў прызямліцца, зрабіўшы кола над аэрапортам. Раптоўна лайнер прапаў з радараў.

Праз кароткі час самалёт, што пацярпеў крушэнне, знайшлі побач з аэрапортам, што знаходзіцца ў Смалявіцкім раёне.

* * *

Самалёт BAе-125 разлічаны на перавозку васьмі пасажыраў. Ён распрацаваны для бізнес-авіяцыі. Даўжыня фюзеляжу — 14,33 м, размах крылаў — 14,33 м, максімальная ўзлётная маса — 12,5 т. Максімальная хуткасць 805 км/г, экіпаж складаецца з двух чалавек.

МБ; інф. інфармацыйных агенцтваў, фота Юліі Дарашкевіч

23:22, 26 кастрычнiка 2009

31 каментароў

Таццяна Елавая напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 5:54

да. колькі б грошай не меў, усё адно ад смерці не схаваешся.

Янка напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 9:47

Юля, як гэта вы гэдак... пасярод ночы... Жах!

Але й пашанцавала НН займець такога фатакора!

Дымша напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 10:17

Лайнэрамі звычайна мянуюць вялікія паветраныя чаўны, якія зьдзяйсьняюць рэгулярныя палёты згодна раскладу. А тут гаворка пра лятак на 8 пасажыраў.

Фаталіст напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 10:44

Прыгожа жыць не забароніш. Памерці - таксама. Але гэта так па расейску...

случайный прохожий напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 11:10

"Юля, як гэта вы гэдак... пасярод ночы... "

темнота - друг молодежи.

Alecha напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 11:50

"Лайнэрамі звычайна мянуюць вялікія паветраныя чаўны, якія зьдзяйсьняюць рэгулярныя палёты згодна раскладу. А тут гаворка пра лятак на 8 пасажыраў."

Не абавязкова вялікія. Line - лінія,маршрут, liner - борт, або судна, якое здзяйсняе рэйс па зададзеным маршруце

Алег напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 11:57

ЖАх які....
І падвойны жах,што камэнтры неяк не трагедыі чалавечай (5 лёсаў,спадарства,за якімі сем'і,дзеці!!!),а "малайчыне" Юлі,"красіво умереть",млін-вам не сорамна,камэнтатары,і.
А спадарыня Дарашкевіч проста добра і годна выконвае сваю працу фотакарэспандэнта-малайчына,вядома,але геніальнага тут нічога ня бачу...

Z напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 11:58

Прыгожа жыць не забароніш. Памерці - таксама. Але гэта так па расейску...
-----------------------
Вы... Даже слов нет.

Алег напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 11:59

А што гэта за чалавек не прыйшоў на рэйс,дарэчы!?
Таямніца...
Эх,такія грошы там круціліся,не проста так гэта,не проста так...
-----------------------------------------------------------
Адмяніце прэмадэрацыю камэнтароў!

Янка напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 12:16

2 Алег: хіба я казаў пра геніяльнасьць? проста ня кожны папрэцца халера-ведае-куды на ноч гледзячы...

а наконт лёсаў - мне вось цікава, што за чалавек, які мусіў паляцець, але не паляцеў? Мусіць, ён быў больш праведны...

Mikola напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 12:41

Madel ' Falcon ' ? Vulica 'tcyrvonyh lihtarou' u Antwerpene tak sama znadodzjaca na vul. Falkon....

Дымша -- Алеху напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 13:07

Выглядае, што й Ан-2 -- лайнэр.

ГЕНА напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 13:27

Шчырыя спачуванні сем'ям загінуўшых

Просто гость напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 14:38

Тот кто не пришел на рейс - выиграл конкретно

Чылімка напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 14:43

Прыгожая сьмерць. Ці ня гэта фатаграфавала спн. Юля?

litvinowicz напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 14:48

Я ведаю, хто не прыйшоў - гэта быў Коля, невядомы тэрарыст - гэта ён падклаў у самалёт бомбу, гэта ён зьдзейсьніў выбух на 3 ліпеня...

2 Чылiмка напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 16:12

Спн. Юля фатаграфавала месца смерцi. Зрабiла гэта добра. Сама смерць ахвяр наурад цi была прыгожай. Я амаль упэунена, што яе гэтая падзея зусiм не кранула. Так нiякiх нервау не хопiць па ахвярам кожнага здарэння сумаваць. Я зауважыла - калi няма думак пра падзею, то пачынаюцца нападкi на фотографау. ну-ну.

T.eD.J.SplaT напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 18:26

Не пашанцавала :(

Сережка напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 18:44

Я там был и ни чего хорошего, тем более красивой смерти я там не увидел!!!

Алег напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 19:17

АЛЕГУ, ЯКІ КАМЭНТАВАЎ ВЫШЭЙ:

Паважаны, просьба хоць крыху праглядаць Правілы, перад тым як пачаць Пачынаць:
Так, у Рэкамендацыях па абмеркаваньні вельмі зразумела сказана:
"3.2.1. НЕЛЬГА выкарыстоўваць раней выкарыстаную іншым аўтарам мянушку. Аўтар, які быў выкарыстаў мянушку раней, можа зьвярнуцца да рэдактара сайту з просьбай зьмяніць мянушку аўтара, які выкарыстаў яе пазьней."

Я ж зьвяртаюся таксама да вас, каб вы зьмянілі свой нік. А таксама да ўэб-рэдактара згодна з 3.2.1 з просьбай выдаліць камэнтары тут і вышэй за Кастрычнiк 27, 2009 у 11:57 і Кастрычнiк 27, 2009 у 11:59. Альбо зьмяніце імя аўтара.

Бадзяга напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 19:31

"Бізнесоўцы ляцелі ў элітнае казіно «Шангры Ла», якое нядаўна адчынілася ў Мінску побач з Штаб-кватэрай СНД. Казіно пераехала ў сталіцу Беларусі з Расіі"

Дык вось што за кодла там атабарылася! А ніяк не мог дацяміць - навошта тую брыдоту так хутка месьцяць побач з турэцкім гатэлем Crowne Plaza Minsk (былая гасцініца "Свіслач"), якідарэчы і гэтак мае ўласнае казіно"Diamond".

Неслучайный прохожий напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 20:00

"Мужики, все там будем. И ничего,кроме белых тапочек,нам не понадобиться." А.Г.Лукашенко.

Крывіч напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 20:03

Не ачко мяне згубіла, а казіно ў Менску!

Slava напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 20:49

На два бандзюка стала менш. Толькi пiлотау шкада.
Няхай будуюць больш казiно i лётае як мага больш заможных кацапау xD

More Air напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 22:26

Не зусім у тэму, але анэкдот таксама пра самалёт:
Ляціць Бульбашы з Колем з Ватыкану. Як заляцелі ў Беларусь, Коля падыходзіць да бацькі і кажа: Папа, разменяй мне 100 доларав па 10 - я іх з самалёта скіну і 10 беларусав будут шчаслівымі!
А Бульбашы на гэта: Дык ты пайдзі да пілота, пусць он цібе па 1 долару разміняіт - тагда 100 беларусав сделаіш шчаслівымі!
Пайшоў Коля да пілота і папрасіў. А пілот на гэта кажа:
Tы лепш бацьку з самалёта скінь - зробіш шчаслівымі 10 мільёнаў беларусаў!

Станкевич напiсаў(ла)

Кастрычнiк 27, 2009 у 22:54

2Slava

Господа, ну всему же должен быть предел. К чему это ёрництва?

Тошкін напiсаў(ла)

Кастрычнiк 28, 2009 у 9:00

мда, пантофля - гэта жорстка..

Rusto напiсаў(ла)

Кастрычнiк 28, 2009 у 18:26

НН в своём репертуаре. Постаралась как можно кольче поддеть российских бизнесменов. Особенно убила цитата: "Чартэрныя рэйсы з Масквы ў Мінск акурат і прадугледжваліся, каб яны маглі пагуляць у казіно."

А фоторепортаж ни плохой, ни хороший. Подобных кадров в Сети и видеоматериалов по нашим и русским каналам---уйма.

Рэд. Не бачу памылкі ці парушэння этычных нормаў у адзначаным Вамі сказе.

Дзьмітры напiсаў(ла)

Кастрычнiк 29, 2009 у 0:26

"Прыгожа жыць не забароніш. Памерці - таксама. Але гэта так па расейску..."

Гэта не па расейскі, а па-чалавечы. Шкада людзей

Serge напiсаў(ла)

Кастрычнiк 30, 2009 у 15:24

> Mikola напiсаў(ла)
> Madel ' Falcon ' ? Vulica 'tcyrvonyh lihtarou' u Antwerpene tak sama znadodzjaca na vul. Falkon....

Ага, цудоўнае супадзеньне, асабліва калі ўлічыць, што самалёт называецца Hawker 800 (British Aerospace BAe 125). На ўсіх навінных сайтах правільна, толькі на Хартыі ды ў НН – дзіўная памылка.

Дарэчы, Falcon – гэта з рэпартажу пра іншы, нямецкі, самалёт, які прызямляўся з праблемамі, але без ахвяраў.

drcreazy напiсаў(ла)

Лiстапад 2, 2009 у 2:54

->да. колькі б грошай не меў, усё адно ад смерці не схаваешся.


+1

У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком «Школа» знікне з эфіру на час Алімпіяды
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43