Правілы галасавання на 55-м міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2010» у Осла будуць змененыя.
Правілы галасавання на 55-м міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2010» у Осла будуць змененыя.
Гледачы цяпер змогуць галасаваць падчас выступу канкурсантаў, а не пасля выхаду на сцэну апошняга ўдзельніка. Публіка зможа адправіць смс-паведамленне альбо патэлефанаваць ужо з першай хвіліны першай песні. Галасаванне скончыцца праз 15 хвілін пасля таго, як прагучаць акорды заключнай кампазіцыі.
Падобнае новаўвядзенне дазволіць пазбегнуць перагрузкі тэлефонных ліній.
Каментары