Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28

У Беларусі не зафіксавана выпадкаў смерці ад грыпу, у тым ліку ад грыпу A(H1N1).

Пра гэта заявіў першы намеснік міністра аховы здароўя Роберт Часнойць на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 30 кастрычніка.

Ён паведаміў, што

за два тыдні ў Мінску ад пнеўманіі памерлі чатыры чалавекі. Відаць, гэта і нарадзіла чуткі пра гібель людзей у выніку грыпу A(H1N1).

Між іншым, зазначыў намеснік міністра, сёлета колькасць смяротных выпадкаў ад пнеўманіі не перавышае аналагічны леташні паказчык.

Па стане на 29 кастрычніка, сказаў Часнойць,

у краіне зафіксавана 38 выпадкаў захворвання на грып A(H1N1). 35 захварэлых ужо выпісаны дадому, тры — знаходзяцца на стацыянарным лячэнні.

Намеснік міністра не выключыў, што

да вечара 30 кастрычніка паказчык захворвання можа павялічыцца, бо лабараторныя даследаванні ўзятых аналізаў працягваюцца.

Роберт Часнойць таксама зазначыў, што большасць выпадкаў грыпу A(H1N1) — завозныя: сярод захварэлых шмат іншаземцаў.

Глядзі таксама:
Вакцына ад грыпу A(H1N1) будзе пастаўлена ў Беларусь у канцы лістапада — снежні
Ва Украіне ўведзены каранцін і зачыняюцца на вымушаныя вакацыі школы
Смаленскія падлеткі захварэлі на свіны грып у Магілёве
Беспрэцэдэнтныя меры бяспекі на мяжы з Украінай

БелаПАН

15:07, 30 кастрычнiка 2009

8 каментароў

bL8dy_R8ts напiсаў(ла)

Кастрычнiк 30, 2009 у 16:15

Пнеўманія - адна з асноўных прычын смерці па ўсім свеце. У нас у Беларусі гэты дыягназ ну не тое, што пад забаронай...Але непажадана яго ставіць. (напэўна, каб потым па ТБ гучна і прыгожа распавядаць пра нашу медыцыну). Таму гэтае "прызнанне", што людзе памерлі ад пнеўманіі выклікае неадназначные пачуцці. Ну, з аднаго боку, магчыма сказалі праўду. Я маю на ўвазе той варыянт, калі дадзеная пнеўманія была вылікана тыповым узбуджальнікам пнеўманіі. Але ж гэта магла быць і вірусная пнеўманія, як ускладненне грыпа A(H1N1). Таму пад "пнеўманіяй" магчыма і схавалі "свіны грып".
Калі пачытаць у сеціве пра іншыя выпадкі смерці ад "свінога Г", то пнеўманія там фігуруе часта. Альбо яна выстаўлялася як папярэдні дыягназ, альбо яе падазравалі, альбо яе лячылі, альбо яна суправаджала.

liz7106 напiсаў(ла)

Кастрычнiк 30, 2009 у 20:16

Раю пачытаць пра вакцынацыю ад грыпу ў Ваўкавыску http://liz7106.livejournal.com/14118.html

сябра доктара напiсаў(ла)

Кастрычнiк 30, 2009 у 22:04

Знаёмая доктарка сказала, што ў выпадку высокай тэмпературы і падозрання на свінячы грып адразу трэба пачынаць ужываць антыбіётыкі новай генерацыі і адразу выклікаць доктара. Бо праз пару дзен у хворага можа развіцца гэтая самая вірусовая пнеўманія, якая і скончваеца ацекам лёгкіх. З першага дня трэба ўжываць антыбіётык,а людзі звычайна проста ляжаць у ложку і пьюць вітаміны - гэта нармальна пры звычайным грыпе. А тут ніхто не збіраецца папярэдзіць людзей, што трэба адразу ўжываць антыбіётыкі - лічу, што гэта злачынства, бо звычайна пры грыпе да доктара ідуць не адразу, а некаторые і ўвогуле бяруць адгулы каб само прайшло. Людзей не інфармуюць - гэта такі постсавецкі чарнобыльскі сіндром таталітарнай улады - абы ціха...Халуі сабачыя...

Улад напiсаў(ла)

Кастрычнiк 31, 2009 у 1:30

Антибиотиками свиной грипп не вылечишь.

http://hvaroba.com/?p=1378

Рада напiсаў(ла)

Кастрычнiк 31, 2009 у 13:53

Ня ведаю які доктар можа параіць лекаваць вірус антыбактэрыяльнымі прэпаратамі.

Вось што раіць чэскае МінАховыЗдароўя:

Прыкметы захворваньня падобныя да звычайнага сэзоннага грыпу
Пачатак захворваньня звычайна праяўляецца ў зьяўленьні наступных сымтомаў:
- тэмпэратура 38-40 С
- дрыжыкі
- стома
- моташнасьць
- галаўны боль, боль у вачах, цягліцах і суглобах
- боязь сонца
- закладзены нос, боль у горле, кашаль
- боль у грудзях
- панос, запор і ваніты
Калі ў вас нейкія з гэтых сыптомаў, ЗАСТАВАЙЦЕСЯ ДОМА Ў ІЗАЛЯЦЫІ. Пры няўскладненым цячэньні хваробы лекаваньне такое ж, як і ў сэзоннага грыпу, а менавіта -- адпачынак у ложку, зьбіваньне тэмпэратуры і астатніх сымптомаў захворваньня лекамі, якія знаходзяцца ў вольным продажы, дастатковая колькасьць вадкасьці і вітамінаў у ежы, можна прымаць вітамінавыя дадаткі.

Калі вы хворыя на грып і лекар рэкамэндаваў застацца дома
- пазьбягайце кантакту з астатнімі людзьмі, застаньцеся дома на ўвесь час інфэкцыі (7 дзён ад зьяўленьня сымптомаў). Не хадзіце ані на працу, ані на вучобу!
- сьпіце (калі магчыма) у асобным пакоі, які пэрыядычна праветрываецца, адпачывайце і дбайце пра дастатковую прыём вадкасьці
- пры кашлі, чмыханьні і смарканьні закрыйце нос і вусны папяровай насоўкай, выкіньце яе адразу ў зачыненую сьметніцу і пасьля памыйце рукі мінімальна 20 сэк. у цёплай вадзе з мылам

У выпадку, калі праз 3 дні ад пачатку захворваньня зноў падымецца тэмпэратура, будзе моцна балець галава, будзе цяжка дыхаць і вы будзеце адчуваць неўласьцівую падвышаную стому – кантактуйце доктара!

Як зьнізіць верагоднасьць захварэць на грып?
- пазьбягайце кантакту з хворымі і месцаў зь вялікай канцэнтрацыяй людзей (напр. кіно, тэатры, супэрмаркеты, выставы, грамадзкі транспарт і г.д.)
- не пазычайце мабільныя тэлефоны, кубкі і сталовыя прыборы
- не вітайцеся за руку альбо пацалункам
- не датыкайцеся рукамі да твару і вачэй – зьнізіце гэтым рызыку перанясеньня вірусу праз рукі з забруджаных прадметаў (вірус на паверхнях жыве да дзьвюх гадзінаў)
- мыйце рукі пастаянна і часта мылам пад праточнай цёплай вадой
- калі няма вады і мыла, карыстайцеся гелямі для дэзынфэкцыі на алькагольнай аснове альбо вільготнымі сурвэткамі з дадаткам алькаголю. Рабіце гэтак перад ежай, перад кармленьнем дзіцяці, у тым ліку ГВ, пасьля таго, як згатавалі ежу, пасьля карыстаньня прыбіральняй, пасьля зьмены пампэрсу альбо дапамогі дзіцяці схадзіць у прыбіральню, пасьля гульні агульнымі цацкамі, перад наведваньнем і пасьля наведваньня хворых людзей
- забясьпечце падвышанае ўжываньне прыродных вітамінаў – перадусім з фруктаў і гародніны

Рызыкавыя групы асобаў, у якіх падвышаецца верагоднасьць ускладненьняў
- цяжарныя жанчыны на вялікіх тэрмінах
- дзеці да 24 месяцаў
- дарослыя ад 65 год і старэйшыя
- людзі з хранічным захворваньнем (напр. лёгкіх, сэрца, нырак, з цукроўкай, з пухлінамі)
- людзі з выражанай надвагай

Калі вы ўваходзіце ў вышэй пазначаныя рызыкавыя групы асобаў і маеце падозраньні на грып, без адкладаньня кантактуйце свайго доктара. У вашым выпадку адкладаньне лекаваньня можа мець цяжкія наступствы.

Хатняе лекаваньне:
Грып гэта віруснае захворваньне, а таму ў выпадку хваробы без ускладненьняў ад лекара не чакайце антыбіётыкаў. Яны ўчынныя выключна супраць бактэрыяў і нямаюць уплыву на вірус грыпу. У антыбіётыках ёсьць сэнс толькі калі яны скіраваныя на выкліканыя грыпам бактэрыяльныя інфэкцыі.

Далей ідзе апісаньне звычайных прэпаратаў ад тэмпэратуры, галаўнога болю, кашлю і насмарку.

Паляўнічы напiсаў(ла)

Кастрычнiк 31, 2009 у 14:01

Калі нічога, дык чаму ў нас у школах Менскіх на тыдзень увялі карантын?..

лера напiсаў(ла)

Кастрычнiк 31, 2009 у 15:41

2 сябра доктара
очень хочется знать, где училась врач, которая рекомендует лечить вирус антибиотиками, причем "нового поколения" ? хороша терминология врача:( если любой чих лечить антибиотиками, они скоро станут совершенно бесполезными. Свиной грипп по симптомам ничем не отличишь от любого другого, случаев тяжелых осложнений очень мало, и даже здесь антибиотики не всегда уместны: причина смертей по большей части - вирусная пневмония как осложнение, отек легких и дыхательная недостаточность. Перед тем как предлагать людям посыпать себя антибиотиками, почитайте хотя бы (пусть он и официозный) сайт ВОЗ - кроме них, никто не обладает полной информацией о новом гриппе.

http://www.who.int/csr/don/2009_10_30/en/index.html

Арт напiсаў(ла)

Кастрычнiк 31, 2009 у 23:20

Сёння чуў размову у аптэцы: Жанчына кажа, дайце чатыры ампулы вось гэтага (дае рэцэпт), больш не трэба, бо адчуваю, яго у бальніцу павязуць... то адно выпісваюць, то другое, нічога не дапамаге. Тэмпературы 40 трымаецца і усё.

Пра гэты новы грып падумалася...

Рэмантадын шукаў. Тры аптэкі наведаў, так і не знайшоў.

Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком «Школа» знікне з эфіру на час Алімпіяды Цімашэнка не прызнала перамогі Януковіча «Коммерсантъ»: Бязмытныя пастаўкі нафты ў Беларусь могуць быць адмененыя Азербайджан правядзе дэрусіфікацыю прозвішчаў Валянціну Тарасу споўнілася б 80 Пасол Польшчы ў Беларусі адкліканы ў Варшаву для кансультацый Януковіч заняў першае месца на выбарах прэзідэнта Украіны; адрыў 3,5%
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43