Улада2626

Дзяды-2009. Онлайн

У Мінску прайшла традыцыйная акцыя ўшанавання памяці ахвяраў у Курапатах.

Сёння - Дзень памяці продкаў. У Мінску прайшла традыцыйная акцыя ўшанавання памяці ахвяраў у Курапатах.

14:50

Акцыя фактычна скончана, людзі паціху разыходзяцца. Частка засталася на гары, дзе ладзіць невялікі мітынг. Удзельнікі мітынгу даводзяць, што цяпер Лукашэнка рэанімуе старых катаў.

Кіраўніцтва КХП-БНФ падзякавала моладзі, што ўзяла ўдзел у акцыі. Моладзь сёння складала блізу 60% удзельнікаў шэсця і мітынгу.

14:30

Выступіў намеснік старшыні КХП - БНФ Сяргей Папкоў, Валер Буйвал зачытвае зварот Зянона Пазняка, людзі запальваюць знічы. Частка падымаецца на гару да крыжоў.

14:22

Усе ўжо ў Курапатах, стаяць ля крыжа. Спяваюць "Магутны Божа".

14:16

Першыя ўдзельнікі шэсця спускаюцца ў пераход да Курапатаў.

14:02

Калона дайшла да кальцавой.

13:24

Удзельнікі калоны дайшлі да вуліцы Карбышава. Калона расцягнулася на 300 метраў.

Разам ідуць Лявон Баршчэўскі, Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі.

12:40

Журналісты і праваабаронцы ўшанавалі памяць журналіста Альгерда Невяроўскага (1969-2009), усклаўшы кветкі ля яго дома на вуліцы Каліноўскага.

Альгерд пастаянна браў удзел у «Дзядах», а калі ўдзельнікі акцыі праходзілі вуліцай Каліноўскага, ён бегаў дахаты і выносіў удзельнікам каву і гарбату, каб тыя маглі сагрэцца.

Альгерд памёр 1 кастрычніка ў Беластоку.

12:29

Удзельнікі акцыі збочылі на вуліцу Каліноўскага.

12:10

Калона дайшла да Нацыянальнай бібліятэкі. Ля кожнага дома па ходу шэсця дзяжураць вайскоўцы унутраных войскаў (частка 3214). Без дубінак.

11:57

Сярод удзельнікаў дзеяч культуры Валеры Мазынскі, кіраўнік аргкамітэта руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

Звяртае на сябе ўвагу добрая арганізацыя шэсця.

Людзі ідуць кампактна, добра працуе дружына, людзі не збіваюцца на пераходах. Расцяжкі павернутыя да праспекту.

Міліцыя адразу перакрывае рух транспарту на пераходах, таксама працуе аператыўна.

11:49

Калона дайшла да «Аляксандраўскага пасажу», дзе прадаюць «Поршэ». Здымае СТВ, не хаваючы лагатыпаў. Ёсць іншыя цэнтральныя каналы.

11:32

На рагу з Валгаградскай далі перайсці дарогу, а не заганялі ў пераход.

Калона расцягнулася метраў на 200, зараз у ёй каля 500 чалавек. Людзі далучаюцца з прыпынкаў транспарту.

Спяваюць «А дзе тыя ваяры, што хадзілі ў Крым» («Камелот»).

11:29

Калона акцыі дайшла да корпусу БАТУ. Набліжаюцца да станцыі метро «Маскоўская». Спяваюць патрыятычныя песні, гукаюць «Жыве Беларусь».

Адметнасць акцыі - багата людзей у антыгрыпозных масках.

Маршруткі, што едуць праспектам, скідаюць хуткасць, каб лепш разгледзець акцыю. Наш карэспандэнт, што едзе ў адной з такіх маршрутак у кірунку Барысава, паведамляе, што пасажыры вельмі прыязна ўспрымаюць шэсце, а адзін з іх нават прачытаў лекцыю на тэму Дзядоў.

З вокнаў маршрутак падаецца, што сцягоў вельмі многа.

Людзі, што едуць маршрутнымі аўтобусамі, таксама вельмі станоўча ўспрымаюць акцыю.

11:17

Шэсце рушыла ходнікамі ў боку Курапатаў. На чале - Алесь Чахольскі, Юры Беленькі (КХП-БНФ), у акцыі зараз бяруць удзел 400 чалавек, наперадзе нясуць звон, у які час ад часу б'юць.

Да акцыі далучылася «Еўрапейская Беларусь».

Прычым група прадстаўнікоў Еўрапейскай Беларусі, Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Руху За Свабоду - каля 100 чалавек - ідуць ззаду калоны. Яны нясуць расцяжку: «Дзяды 1937 - 2009» (фота №2).

***

10:54

Зараз ля Менскага гадзіннікавага заводу сабралося прыкладна тры сотні чалавек.

Арганізацыя сёлетняга шэсця была на высокім узроўні. На відэа — удзельнікі рыхтуюць новыя драўляныя крыжы для мемарыялу:

Ёсць лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхась Пашкевіч, лідэр БХД Віталь Рымашэўскі, граф Прушынскі, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, колішні лідэр партыі Вінцук Вячорка.

Багата бел-чырвона-белых сцягоў, таксама штандары КХП-БНФ, БХД, Партыі БНФ, адзін сцяг Руху «За Свабоду». Ёсць бел-чырвона-чорныя сцягі.

Адзін са сцягоў - з чорнай стужкай. Малады чалавек, што трымае сцяг, сказаў, што стужка прымацаваныя як знак жалобы ў гэты дзень па загінулых продках.

На чале калоны - вялікая традыцыйныя расцяжка «Дзяды», ёсць расцяжкі Маладога фронту, Партыі БНФ, Маладой Беларусі ды інш.

На чале калоны знаходзіцца спадарыня Мая Кляшторная - дачка расстралянага ў 1937 г. пісьменніка Тодара Кляшторнага.

Таксама падцягнуліся маладыя людзі прапітага выгляду, якія, відавочна, будуць імкнуцца правакаваць удзельнікаў супольнай акцыі.

Машыны, што едуць праспектам, сігналяць у знак падтрымкі.

***

Сёлета акцыя ладзіцца супольна. КХП—БНФ традыцыйна падала заяўку, Партыя БНФ заявіла, што не будзе рабіць асобнага шэсця (як летась) і далучаецца да акцыі.

Збор удзельнікаў а 10:30 ля Менскага гадзіннікавага завода (станцыя метро «Парк Чалюскінцаў»),

з 11:00 да 15:00 шэсце па маршруце праспект Незалежнасці — Каліноўскага — вул. Сядых — вул. Карбышава — вул. Гамарніка — вул. Мірашнічэнкі.

15.00. — 17.00. — мемарыяльны мітынг на тэрыторыі Курапатаў.

Дазвол уладаў на акцыю атрыманы.

Калі плануеце ўдзельнічаць у акцыі, то апранайцеся як найцяплей, зараз у сталіцы - мінус 2 марозу.

Дзяды ў Менску праводзяцца ўжо болей за 20 год, першыя прайшлі ў 1987 г. у парку Янкі Купалы. У 1988 г. Дзяды былі разагнаныя міліцыяй.

Глядзі таксама:
Фотарэпартаж Алеся Пілецкага
Дзяды на Мастоўшчыне

Каментары26

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

Пуцін папярэдзіў Трампа, што ў наступныя 60 дзён плануе чарговы наступ на ўсходзе Украіны5

Сабаленка адарвалася ў рэйтынгу на гіганцкія 4750 балаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць